BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Аляксей Дзікавіцкі: «Гэта не тое, што змусіла б канал спыніцца...»

28.03.2008
Аляксей Дзікавіцкі: «Гэта не тое, што змусіла б канал спыніцца...»

Апошні раз «палітычныя мультфільмы»,  з-за якіх нібыта праводзіліся ўчорашнія ператрусы ў кватэрах і офісах журналістаў, дэманстраваліся ў эфіры "Белсат" 18 лютага.

Пра гэта паведаміў прэс-службе БАЖ кіраўнік рэдакцыі інфармацыйных праграм тэлеканалу «Белсат» Аляксей Дзікавіцкі, які знаходзіцца ў Варшаве. 

«Натуральна, наступствы рэйду спецслужбаў адчуваюцца: ператрусы, канфіскацыя і запалохваньне людзей нікому не дапамагаюць. Але напэўна гэта ня тое, што змусіла б канал спыніцца — няма такога варыянту», — запэўніў Аляксей Дзікавіцкі. 

«Падстава для ператрусаў проста не вытрымлівае ніякай крытыкі, калі не назваць яе глупствам. Нават калі ў праграме нашага каналу былі мультфільмы (апошні раз іх паказвалі 18-га лютага), з-за якіх узбуджаная крымінальная справа, дык якое дачыненьне да гэтага маюць журналісты?». Спадар Дзікавіцкі нагадаў, што пад ператрусы трапілі не толькі карэспандэнты «Белсату», але і журналісты іншых СМІ, якія ніколі не супрацоўнічалі з тэлеканалам.

Спасылка
Видео