BE RU EN
rss facebook twitter

Праект ЕС садзейнічае міжкультурнаму дыялогу паміж Беларуссю, Латвіяй і Літвой

12.03.2008
Праект ЕС садзейнічае міжкультурнаму дыялогу паміж Беларуссю, Латвіяй і Літвой

7 сакавіка ў Гарадскім савеце Даўгаўпілса (Латвія) адбыўся першы з дзвух семінараў, прысвечаных развіццю супрацоўніцтва ў галіне культуры і мастацтва паміж Латвіяй, Беларуссю і Літвой.

Семінар прайшоў як частка праекта Еўрасаюзу “Мастацтва бяз межаў”, які часткова фінансуецца ініцыятывай Еўрапейскага Саюзу INTERREG.

Удзельнікамі семінара сталі прадстаўнікі партнёраў праекта – Гарадскога савету Даўгаўпілса (Латвія) і Музэя Марка Шагала ў Віцебске (Беларусь), а таксама мэнэджэры праектаў у галіне культуры і мастацтва з літоўскіх гарадоў Зарасай, Вісагінас, Уцена и Ракішкі.

Семінар быў прысвечаны абмеркаванню ролі міжрэгіянальнага супрацоўніцтва Беларусі, Латвіі і Літвы, а таксама магчымасьцям ажыццяўлення доўгатэрміновых культурных ініцыятыў рэгіёнамі гэтых краін.

Выступ О. Ясменавай, мэнэд жэра праектаў міжнародных стасункаў Дэпартамента культуры Гарадскога савету Даўгаўпілса быў прысвечаны фінансавым інструментам ЕС у галіне культуры. Даклад Р. Кіліса, дацэнта Стакгольмскай школы эканомікі ў Рызе быў аб ролі культуры ў рэгіянальным эканамічным развіцці, выступ Л. Гайзы, мэнэджэра міжнародных праектаў ў галіне культуры, прысвячаўся трансмежным міжкультурным зносінам.

Удзельнікі праекта плануюць працягваць працу над міжрэгіянальным супрацоўніцтвам у галіне культуры і пры канцы сакавіка правесці другі семінар. Мерапрыемства будзе прысвечана абмяркаваньню двух асноўных тэм: “Маркетынг і прасоўванне культурных прадуктаў” і “Трансмежныя міжкультурныя стасункі”.

Значнай часткай мерапрыемства стане прэзэнтацыя Зала Марка Ротко ў Музэе Даўгаўпілса, а таксама Арт-цэнтра Марка Ротко ў Крэпасці Даўгаўпілса, аб якіх распавядзе прадстаўніца Музэя рэгіянальных даследванняў і мастацтва Ф . Заляціло.

Пры канцы другога семінара удзельнікі праекта плануюць распрацаваць сумесны трохгадовы план правядзення трансмежных і міжрэгіянальных культурных мерапрыемств.

План будзе арыенцірам для ажыццяўлення культурных ініцыятыў у рэгіёнах Беларусі, Латвіі і Літвы, у прыватнасці, сумесных фестываляў, летніх арт-школаў для дзяцей і моладзі і г.д. Такія мерапрыемствы прызначаны падтрымаць культурную сферу і культурную спадчыну гэтых рэгіёнаў.

Больш дэталёвую інфармацыю па праекце можна атрымаць у яго каардынатара

Дайна Крывіна

Дэпартамент гарадскога развіцця, гарадскі савет Даўгаўпілса, вул. К. Вальдэмара, 1

LV-5401, Daugavpils Latvia, тэл./факс: +371 54 04357, электронная скрыня: [email protected]

Видео