BE RU EN
rss facebook twitter

Лукашэнка папрасіў Салану выключыць пасярэднікаў у дыялогу Беларусі і ЕС

19.02.2009
Лукашэнка папрасіў Салану выключыць пасярэднікаў у дыялогу Беларусі і ЕС
"Я б вельмі папрасіў, каб у адносінах паміж Беларуссю і Еўрасаюзам мы пастараліся выключыць усякіх пасрэднікаў, асабліва тых, хто недружалюбна ставіцца да нашай краіны", — заявіў Аляксандр Лукашэнка 19 лютага ў Мінску на сустрэчы з вярхоўным прадстаўніком па пытаннях агульнай знешняй палітыкі і палітыкі бяспекі Еўрасаюза, генеральным сакратаром Савета ЕС Хаўерам Саланам.

Як патлумачыў прэзідэнт, ён мае на ўвазе пасрэднікаў як унутры краіны, так і за яе межамі.

Кіраўнік дзяржавы падзякаваў Салану за тое, што ён зрабіў для наладжвання адносін Беларусі з Еўропай. У той жа час, па словах Лукашэнкі, у яго складаецца ўражанне, што цяперашні этап адносін характарызуецца наяўнасцю нейкага гандлю як у эканамічнай, так і ў палітычнай сферы".

Са свайго боку Салана адзначыў, што ЕС разглядае Беларусь як еўрапейскую краіну. "Перакананы, што наша сённяшняя гутарка будзе канструктыўнай і карыснай для нашых адносін", — сказаў Салана.

Спасылка

Видео