BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Беларусь і яе беларусы-замежнікі

29.12.2007
Беларусь і яе беларусы-замежнікі

Беларусь дагэтуль не мае Закону, які б рэгуляваў стасункі з беларусамі замежжа. Закон знаходзіцца ў стадыі распрацоўкі.  Паводле Камітэту па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў пры Савеце Міністраў, апошні голас – за Міністэрствам замежных спраў.

“Яны там, далёка, - і ім хацелася б, каб радзіма неяк ім трошкі дапамагла”...

 

 

 

Галіна Навіцкая - каардынатар таварыства па сувязях з суайчыньнікамі за рубяжом “Радзіма”. Яна кажа, што ў гэткім заканадаўстве найперш зацікаўлены ўласна прадстаўнікі беларускай дыяспары:

 

 

“Я лічу, што найперш гэта трэба ім, нашым суайчыньнікам. Таму што ў іх ёсьць пытаньні. Яны там, далёка, - і ім хацелася б, каб радзіма неяк ім трошкі дапамагла. Каб радзіма трошкі заступілася за іх. У Расеі ёсьць такі закон. І людзі, якія там жывуць, пра яго ведаюць. Ён іх абараняе”.

 

 

 

“Гэта - задача ў першую чаргу Міністэрства замежных спраў”...

 

 

 

Намесьнік Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасьцяў Савета Міністраў сп. Ламека кажа, што галоўнае слова ў прыняцьці Закону – за Міністэрствам замежных справаў: “Гэта задача ў першую чаргу МЗС. У якога па ўсім сьвеце прадстаўніцтвы, амбасады, консульствы... Вось яны зь імі і працуюць, а мы прымаем удзел як каардынатары. А то павесілі ўсё на аднаго гэтага Ламеку і яшчэ ў нас такі Рыбакоў ёсьць – і рабіце закон... Гэта ж несур’ёзна! А зараз адказнасьць першую будзе несьці МІД. Як гэта робіцца ва ўсім сьвеце”...

 

 

 

Паводле сп. Ламекі, пад кантролем Камітэту па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў толькі “ўнутраная міжведамственная” Праграма аб супрацоўніцтве з беларусамі замежжа:

 

 

 “Ёсьць такая праграма, якую нам узгадніў Косінец. Гэта не дзяржаўны дакумэнт, а міжведамственны. Паколькі мы каардынатары, ён нам узгадніў гэткую праграму. Па лініі Мінкультуры, Мінадукацыі, Міністэрства інфармацыі – якая работа праводзіцца. І напрамкі – хто за што адказвае і ў якія тэрміны праводзіцца, мы зацьвердзілі. Але гэта не дзяржаўны дакумэнт. І не тая праграма, што цікавіць “Бацькаўшчыну”.

 

 

 

Закон – пачатак рэгуляваных стасункаў зь беларусамі замежжа

 

 

Па словах сп. Ламекі, ад прыняцьця Закону  залежыць вельмі шмат у рэгуляваньні стасунках паміж Беларусьсю і яе беларусамі ў замежжы: “Вось прымуць Закон – як быццам, яго нават у плян паставілі на восьмы год – тады можна будзе казаць і Пра праграму. Але гэта будзе праграма – як вуліца з двухбаковым рухам. Ня толькі дапамога нейкая фінансавая – мы не настолькі багатыя”... А каб і ад іх нейкая дапамога была – інвэстыцыі, імідж, аўтарытэт нашае краіны падымаць...  Вось гэткую праграму мы цяпер думаем, як усім разам распрацаваць”...

 

 

 

Юлія Рымашэўская,

 

Радыё Свабода

Видео