BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Праграма школьных і моладзевых абменаў «Еўрапейцы за мір»

24.12.2007
Праграма школьных і моладзевых абменаў «Еўрапейцы за мір»

Нямецкі фонд «Памяць, адказнасць і будучыня», які раней займаўся выплатамі грашовай дапамогі ахвярам фашызму, распачынае новую праграму «Еўрапейцы за мір» для падтрымкі школ і моладзевых груп з Беларусі. Беларускія і нямецкія школы раней ўжо здзейснілі 12 сумесных праектаў.

 

Форма для заяўкі знаходзіцца на інтернет-старонцы праграмы. Тыя школы ці моладзевыя групы, ідэі якіх перамогуць у конкурсе, будуць запрошаныя разам з партнэрамі ў Берлін на семінар па напісанні праектаў, які плануецца на другую палову чэрвеня 2008 г. Потым ім будзе прадстаўлены час з 01.09.2008 да 31.07.2009 для выканання праекта. Фонд фінансіруе 2 паездкі для сустрэчы моладзі разам з настаўнікамі ў краінах-удзельніцах.

Калі ў Вас ёсць ідэя, але пакуль няма замежнага партнэра, вы можаце яго знайсці на сайтах:
www.kmk-pad.org – педагагічная служба абменаў
www.joe-list.de – маладыя еўрапейцы

Таксама магчыма даслаць апісанне сваёй ідэі беспасярэдне да кіраўніцтва праграмы «Еўрапейцы за мір» на адрас: [email protected]

Больш пра праграму можна даведацца тут: http://www.europeans-for-peace.de/c3view.php?sid=wbzGwbue1lw1z8xTw33zXbw3wub13bt1f8xTb9KL&c3l=ru&c3p=170&c3t
Тэрмін падачы заяваў: да 31 сакавіка 2008 году.

Паводле www.svetlahorsk.belarda.org

Видео