BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Да 125-годдзя Тадэвуша Іваноўскага

24.12.2007
  Да 125-годдзя Тадэвуша Іваноўскага

125-годзьдзе Тадэвуша Іваноўскага ўрачыста адзначылі сябры грамадзкай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” і мясцовыя жыхары на радзіме акадэміка ў вёсцы Галавічполе.

 Сябры АПБ з калегамі з Літоўскага арніталягічнага таварыства LOD зладзілі сапраўдную ўрачыстасьць. У холе школы разьмясьцілася беларуска-літоўская фотавыстава “Сьвет птушак”, якая складаецца са здымкаў Мікалая Гулінскага (беларускага фотамастака, сябра Савету Гарадзенскага абласнога аддзяленьня АПБ з Гародні) і літоўскага фотапаляўнічага Кястуціса Чапенаса (Kestutis Cepenas) Прэзідэнта LOD з Панявежыса). Перад прысутнымі школьнікамі, настаўнікамі, мясцовымі жыхарамі і сябрамі АПБ з Мінску і Гародні выступіў Мікалай Гулінскі, які заклікаў прысутных паводле словаў Тадэвуша Іваноўскага: “любіць прыроду праз яе пазнаньне”.

     На навукова-папулярных прэзэнтацыях Васіль Грычык (намесьнік дэкана біяфака БДУ і сябра РК АПБ) распавёў пра беларускі пэрыяд жыцьця Тадэвуша Іваноўскага і значэньне яго працаў для сёньняшніх дасьледчыкаў птушак у Беларусі; Дзьмітры Вінчэўскі (Старшыня Савету Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ і выкладчык біяфаку Гродзенскага дзяржуніверсытэту імя Я.Купалы) распавёў пра літоўскі перыяд жыцьця навукоўца.

     Па закрыцьці фотавыставы ўсе здымкі зь яе будуць перададзеныя Галавічпольскай школе-саду.

     Дзмітры Вінчэўскі

Видео