BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У адказ на Шэнген

23.12.2007
У адказ на Шэнген

Беларусь падвысіць кошт віз для краін-суседзяў, якія ўступілі з 21 снежня ў Шэнгенскае пагадненне, аднак падвышэнне будзе не гэткім значным, як кошт шэнгенскіх віз, паведамілі "Інтэрфаксу" ў консульскім упраўленні.

"Беларусь часова падвышае кошт консульскага збору для грамадзян Літвы, Латвіі, Эстоніі і Польшчы да 25 еўра, у той час як кошт шэнгенскіх віз з 21 снежня складае для беларусаў 60 еўра", – адзначылі ў консульскім упраўленні.

Акрамя таго, Беларусь працягвае перамовы па пытанні дадатковых ільгот у выдачы віз для прымежнага насельніцтва, якое пражывае ў 50-кіламетровай прымежнай зоне (у прымежную зону ўваходзяць такія буйныя гарады як Вільня, Гародня, Берасце).

http://charter97.org/be/news/2007/12/22/2620/

Видео