BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Польшча і Літва даюць беларусам візавыя льготы

21.12.2007
Польшча і Літва даюць беларусам візавыя льготы

З сёньняшняга дня паміж Беларусьсю і Польшчай, а таксама паміж Беларусьсю і Літвой пачнуць часова ўжывацца новыя двухбаковыя дамовы аб узаемных паездках грамадзянаў. Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце Міністэрства замежных справаў Беларусі.

Новыя дамовы, зьвязаныя з тым, што Польшча і Літва ўвайшлі ў Шэнгенскую прастору. Яны прадугледжваюць больш ільготны ў параўнаньні з шэнгенскім парадак атрыманьня візаў грамадзянамі Беларусі. Прынамсі, права на атрыманьне бясплатных візаў у Польшчу на парытэтнай аснове будуць мець удзельнікі культурных, навукова-тэхнічных і спартовых мерапрыемстваў.  Да таго ж, дамова з Польшчай прадугледжвае скарачэньне з 10 да 5 працоўных дзён тэрмін разгляду візавых хадайніцтваў.

Дамова зь Літвой прадугледжвае магчымасьць афармленьня шматразовых візаў тэрмінам да трох гадоў дзецям да 16-ці, асобам ва ўзросьце 65-ці гадоў і старэйшым, а таксама інвалідам першай групы.

І Польшча, і Літва будуць выдаваць бясплатныя візы тым катэгорыям грамадзянаў, якія маюць на гэта права паводле шэнгенскага заканадаўства – дзецям да 6 гадоў, вучням, студэнтам, асьпірантам, а таксама навукоўцам, якія выяжджаюць за мяжу для правядзеньня навуковых дасьледаваньняў.  
http://www.svaboda.org/content/Article/868513.html

Видео