BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Ірландыя сказала “не”. Што далей?

24.06.2008
Ірландыя сказала “не”. Што далей?
Ірландыя сказала “не”, але існуюць 26 краін, чыё меркаванне таксама мае значэнне.

Цяжка ўявіць, што іншыя проста скажуць “вельмі дрэнна - адна краіна сказала “не” прапанове, такім чынам, давайце забудзем пра рэформу і будзем трымацца існуючай сістэмы назаўседы.”

Усе дзяржавы Еўрасаюза жадаюць правядзення рэформы. Нават уздзельнікі кампаніі супраць Лісабонскай дамовы ў Ірландыі заявілі, што яны хочуць прыйсці да лепшага рашэння.

Такім чынам, што неабходна зрабіць? Па-першае, Ірландыя павінна правесці глыбокія унутраныя дэбаты, каб дакладна зразумець, што канкрэтна іх не задавальняе ў Лісабонскай дамове.

Як відаць, гаворка ідзе не пра дадатковыя паўнамоцтвы для парламента ці больш выразную скіраванасць на барацьбу са зменамі клімату, а пра некаторыя іншыя аспекты. Калі Ірландыя здолее сфармуляваць праблемы, яна зможа прасіць дапамогі у іншых краінаў ЕС па гэтых пытаннях.

Як у Даніі

Урэшце, гэта тое самае, што Данія зрабіла пасля першапачатковага непрыняцця Маасрыхцкай дамовы. Датчане паказалі ўсёй Еўропе, што яны не хочуць прымаць поўную сістэму поглядаў, але выйсьце знойдуць.

Датчане вызначылі чатыры пункты ў Маастрыхцкай дамове, якія ім не спадабаліся, і іншыя дзяржавы змаглі пайсці ім насустрач (дарэчы, без неабходнасці змянення самой дамовы), і Данія затым ухваліла пагадненне большасцю галасоў на новым рэферэндуме.

Некаторыя пытанні, паднятыя на дэбатах у Ірландыі, могуць быць вырашаныя, і не ў апошнюю чаргу з-за таго, што яны былі выкліканыя неапраўданымі страхамі.

Дамова не ўплывае на законы аб абортах у Ірландыі, на вызначэнне памераў падаткаў, не накладае абавязкі дасылаць войскі ў Еўрапейскую армію і не змяняе дамову Еўрапейскага Саюза па сельскай гаспадарцы ў межах Сусветнай гандлёвай арганізацыі.

Падобныя страхі могуць быць пазбаўленыя грунту без неабходнасці змены самой дамовы, проста шляхам удакладнення дэкларацыі ці, калі патрэбна, складання дадатковага пратакола.

Страчаны еўракамісар

Іншыя пытанні могуць быць больш складанымі. Ірландыя страціць аднаго еўракамісара (да 2014 г. мяркуецца выраўняць колькасць еўракамісараў ад кожнай краіны ЕС незалежна ад памеру), аднак прадугледзець адмысловае стаўленне да Ірландіі будзе цяжка.

Урэшце, Ірландыя разам з іншымі невялікімі краінамі ЕС у свой час дамагліся гэтага пункта аб роўнай ратацыі незалежна ад памераў краін.

Заўважце, што дзейсныя пагадненні, калі застануцца без зменаў, то будуць патрабаваць змяншэння памеру Еўракамісіі, але без узгодненай сістэмы ратацыі і ўжо у 2009 г.

Аднак у любым выпадку, магчыма разгледзець усе пытанні, пастаўленыя Ірландыяй. І было б толькі лепш, калі б удалося зрабіць гэта без неабходнасці змены Лісабонскай дамовы, што патрабавала б склікання новай міждзяржаўнай камісіі і паўторнай ратыфікацыі ва ўсіх краінах, якія ужо прайшлі гэтую працэдуру – а зараз іх каля 20.

Новы рэферэндум

Нельга лічыць усьлед за еўраскептыкамі, што правядзенне новага рэферэндума нібыта не будзе дэмакратычным.

Гэта натуральна, што пры разыходжанні ў пазіцыях сярод 27 краінаў ЕС варта папрасіць краіну, якая прадстаўляе меншасць, перагледзець сваё рашэньне – асабліва, калі будуць вырашаныя спрэчныя пытанні. Сапраўды недэмакратычным было б дазволіць, каб адна краіна прэвалявала над многімі.

Канешне, ніхто не прагне правядзення яшчэ большай колькасці дэбатаў і перамоваў пра дэталі складу і функцыянавання ўстановаў ЕС. Прыняцце рашэння, якое задаволіць усе 27 краінаў, будзе нялегкай справай. Але яшчэ горшым рашэннем будзе адмова ад усіх рэформ.

Ніхто не імкнецца да дрэнна фунцыянуючага Саюза. Ігнараванне неабходных рэформ нікому не будзе карысным.

_____________

Рычард Корбет - дэпутат Эўрапарлямэнту ад брытанскіх лейбарыстаў

Спасылка

 

Видео