BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

"Што Еўрапейскі Саюз можа даць Беларусі"?

23.11.2007
"Што Еўрапейскі Саюз можа даць Беларусі"?

Адзін год таму, 21 лістапада 2006 г., Еўрапейская Камісія апублікавала дакумент пад назвай "Што Еўрапейскі Саюз можа даць Беларусі". Гэты дакумент прапануе Беларусі поўнае партнерства з ЕС пры ўмове, што беларускія ўлады зробяць пэўныя крокі да павагі да дэмакратыі, правоў чалавека і вяршэнства права.

Дакумент пералічвае тыя перавагі, якія можа прынесці беларускім грамадзянам поўнае партнерства паміж Беларуссю і ЕС: спрашчэнне паездак у ЕС, магчымасць працаваць і вучыцца ў ЕС, дадатковыя магчымасці для бізнэсу і гандлю ў ЕС, дапамога ЕС Беларусі ў правядзенні неабходных рэформ у галінах аховы здароўя і адукацыі, грамадскай адміністрацыі і мясцовага кіравання. Некаторыя краіны-суседзі, такія як Малдова і Ўкраіна, ужо атрымліваюць карысць ад такога партнерства з ЕС, якое грунтуецца на агульных каштоўнасцях павагі да правоў чалавека і асноватворных свабод, такіх як свабода слова, свабода сходаў і свабода прэсы.

Гэты дакумент, адрасаваны Беларусі, пералічвае пэўныя меры, якія павінны прыняць улады, каб дазволіць больш гл ыбокія адносіны паміж ЕС і Беларуссю, а таксама паміж нашымі грамадзянамі. Сярод гэтых мер, у прыватнасці, - вызваленне ўсіх палітычных зняволеных, павага да свабоды слова, свабоды сродкаў масавай інфармацыі і сходаў, правядзенне свабодных і справядлівых выбараў, расследванне справаў зніклых людзей і павага да правоў меншасцяў.

Праз адзін год пасля апублікавання прапанова ЕС Беларусі па ранейшаму застаецца ў сіле. ЕС гатовы развіваць блізкія адносіны з Беларуссю і яе народам, як толькі беларускі ўрад прадэманструе павагу да дэмакратычных каштоўнасцяў і асноўных правоў беларускіх грамадзян.

delblr.ec.europa.eu

Видео