BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Лёнданскі кот-паліцыянт

17.11.2007
Лёнданскі кот-паліцыянт

Ён паласаты, яму 13 гадоў і служыць ён у паліцыі. Гутарка пра ката Тайзэра, які нясе службу ва ўчастку паліцыі на лёнданскім вакзале Кінг Крос. Тайзэр абараняе вакзал ад мышэй, а пры нагодзе разгружае напружаную сытуацыю ў пастарунку. У паліцыю кот трапіў з прытулку для жывёл. З таго моманту мышы на вакзале зьнікнулі. Тайзэр зьяўляецца спэцыяльным паліцыянтам – мае неабмежаваны доступ да ўсіх памяшканьняў пастарунку і нават свой кабінэт, разам з адным зь інспэктараў. Калі ж у ката-паліцыянта зьяўляецца хвілінка свабоднага часу, ды ён ахвотна гуляе з цацкай-павуком. 

http://www.polskieradio.pl/zagranica/news/artykul69673.html

Видео