BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Майстар эўрапейскай журналістыкі заклікаў калегаў больш пісаць пра Беларусь

15.11.2007
Майстар эўрапейскай журналістыкі заклікаў калегаў больш пісаць пра Беларусь

У Вене ў рамках 60-га міжнароднага тыдня кнігі адбылося ўручэньне прэміі «За талерантнасьць у думках і дзеяньнях». Яе ляўрэатам стаў аўстрыйскі журналіст, выдавец і перакладчык Марцін Полак.

У часе ганараваньня, якое адбылося ў Венскай ратушы, 63-гадовы майстра літаратурнай журналістыкі, – так пішуць пра яго эўрапейскія крытыкі, – выступіў з прамовай, прысьвечанай Беларусі.

Сам Марцін Полак «не зьяўляецца прыхільнікам талерантнасьці і лічыць яе састарэлым паняцьцем». Паводле ягоных словаў, «сёньня талерантнасьць дапамагае не слабым, а бесцырымонным». 

Колішні карэспандэнт нямецкага выданьня «Der Spiegel», цяперашні вольны журналіст, літаратар ды перакладчык, рэзка крытыкуе памяркоўную пазыцыю заходняй дэмакратыі і СМІ ў дачыненьні да беларускай сытуацыі. 

«Палітычная атмасфэра ў Беларусі вельмі душная. Але ж чаму так адбываецца, што мы, эўрапейцы, ведаем пра гэта вельмі мала?», – заявіў у часе цырымоніі атрыманьня прэміі Марцін Полак. Паводле ягоных словаў, «гэта сорамна для Эўропы, абмяжоўвацца такімі катэгорыямі як «апошняя дыктатура Эўропы» ці «музэй сталінізму пад адкрытым небам», і пры гэтым амаль нічога не пісаць пра прычыны цяперашняй сытуацыі. Напрыклад, пра атмасфэру страху, якая існуе ў грамадзтве, пра слабую апазыцыю, якая, тым ня менш, імкнецца супрацьстаяць рэпрэсіўнаму рэжыму Лукашэнкі, пра адсутнасьць свабоды слова, пра перашкоды, якія ажыцьцяўляюцца на шляху разьвіцьця нацыянальнай мовы і літаратуры Беларусі. 

«Радыё Свабода»

 

 

Видео