BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Сэмінар па міжкультурным навучаньні

22.10.2007
Сэмінар па міжкультурным навучаньні

28-29 лістапада Дэпартамэнт спорту і моладзі Эўрапейскай камісіі ладзіць сэмінар на тэму "Роля міжкультурнага навучаньня ў працы эўрапейскай моладзі". 

Мэтай сэмінара ёсьць арганізацыя дыскусій па тэорыі і практыцы міжкультурнага навучаньня, ягоным месцы ў моладзевай палітыцы.

Праграма ладзіцца ў Эўрапейскім моладзевым цэнтры ў Будапешце.

Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел — 20 лістапада.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на вэб-пляцоўках: http://alldifferent-allequal.info/ , http://www.coe.int/youth
альбо ў арганізатараў:
European Youth Centre Budapest,
1024 Budapest, Zivatar u. 1-3.
Tel:+361 438 1035, Fax: +361 212 4071, e-mail: [email protected]

Паводле "Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны".

n-europe.eu

Видео