BE RU EN
rss facebook twitter

Спабор мікрагрантаў для беларускіх арганізацый

28.01.2010
Спабор мікрагрантаў для беларускіх арганізацый

Чэская няўрадавая арганізацыя “Чалавек у нядолі” абвяшчае спабор праектаў на мікрагранты па праграме “Разьвіцьцё грамадзянскай супольнасьці ў рэгіёнах Беларусі” фінансаванай Міністэрствам замежных справаў Чэскай Рэспублікі i праграмaй NED.

Мікрагранты (сярэдняя сума да 2500 эўра) выдзяляюцца на праекты разьвіцьця і падтрымкі грамадзянскай супольнасьці ды інфармаванасьці аб правах чалавека ў рэгіёнах Беларусі.

Мэтамі праграмы зьяўляюцца: актывізацыя грамадзкай дзейнасьці ў рэгіёнах, далучэньне новых людзей да грамадзкай дзейнасьці, прапагандаваньне каштоўнасьцяў, зьвязаных з правамі чалавека. Асаблівая ўвага будзе надавацца арыгінальнасьці і навізьне праектаў.

Да ўдзелу запрашаюцца няўрадавыя арганізацыі, ініцыятыўныя групы і нефармальныя аб’яднаньні.

Заявы на мікрагранты павінны адпавядаць наступным патрабаваньням:

- Утрымліваць дакладную мэту і мэтавую групу, а таксама даказваць здольнасьць арганізацыі дасягнуць мэтаў, названых у праекце.

- Утрымліваць прагназаваньне ўстойлівасьці дзейнасьці пасьля сканчэньня фінансаваньня па гэтай праграме.

- Заяву можа падаць арганізацыя ці некалькі арганізацыяў, якія супрацоўнічаюць

- Заява мусіць утрымліваць інфармацыю пра рэалізаваныя праекты і іх спонсараў

- Рэалізацыя і справаздачнасьць праектаў – да 15 кастрычніка.

- Заявы прымаюцца на беларускай, расейскай і ангельскай мовах.

Апошні тэрмін падачы заяваў – 1 сакавіка.

 Заяўку накіроўвайце на эл. адрас mikrapraekty@gmail.com .

У заяўцы мусіць утрымлівацца:

Апісаньне праекту (ня болей за 2 старонкі):

I. Агульная інфармацыя

1. Назва праекту

2. Назва арганізацыі

3. Кіраўнік праекту

4. Кантактныя зьвесткі

- Адрас

- Электронная пошта

- Тэлефон

- Skype

5. Рэгіён

6. Сума гранту

7. Раней рэалізаваныя праекты і іх спонсары

8. Тэрмін рэалізацыі праекту

II.         Апісаньне праекту (ня болей за 2 нармаваных старонак A4)

III.        Мэта

IV.        Мэтавая група

V.        Плян дзеяньняў

VI.        Праектная група

VII.       Чаканыя вынікі і ўстойлівасьць праекту пасьля сканчэньня фінансаваньня (ня болей за старонку  A4)

VIII.      Часавы графік

IX.        Каштарыс (паводле магчымасьці ў Excel : зарплаты, абсталяваньне, матэрыял, рэалізацыя праекту, арэнда памяшканьняў, тэлефонная і інтэрнэт-камунікацыя і інш.)

Видео