BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

“Урок беларускай мовы” названы лепшым еўрапейскім дакументальным фільмам

22.10.2007
“Урок беларускай мовы” названы лепшым еўрапейскім дакументальным фільмам

 Дакументальны фільм “Урок беларускай мовы” польскага рэжысёра Міраслава Дэмбіньскага атрымаў прэстыжную прэмію Савета Еўропы на фестывалі Prix Europa. Узнагароджанне адбылося ў суботу ўвечары ў Берліне. Фільм перамог у намінацыі "Лепшае еўрапейскае дакументальнае кіно".

 

Пра гэта з Нямеччыны Еўрарадыё паведаміў адзін з герояў стужкі Франак Вячорка:

“У Берліне адбыўся штогадовы фестываль тэлевізійных і мастацкіх фільмаў. Тут удзельнічалі стужкі з усіх куткоў Еўропы. Удзельнічалі таксама і розныя беларускія фільмы, у тым ліку стужка Юрыя Хашчавацкага “Плошча”.

“Урок беларускай мовы” удзельнічаў у цэлым шэрагу намінацый і атрымаў прыз Савета Еўропы. Узнагароду ўручалі прадстаўнікі Еўрапарламента і вышэйшае кіраўніцтва Савета Еўропы”.



Фільм “Урок беларускай мовы”, прысвечаны сакавіцкім падзеям у нашай краіне падчас прэзідэнцкіх выбараў, распавядае пра закрыты ўладамі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа і яго навучэнцаў. Гэта ўжо 16-я ўзнагарода гэтага фільма.

http://belradio.fm/by/272/reports/9636/

Видео