BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

МГА “Разьвіцьцё” абвяшчае конкурс для журналістаў “уцекачы зь Беларусі”

15.10.2007
МГА “Разьвіцьцё” абвяшчае конкурс для журналістаў “уцекачы зь Беларусі”

Міжнароднае грамадзкае аб'яднаньне "Разьвіцьцё" абвяшчае конкурс для журналістаў на лепшае асьвяшчэньне ў СМІ тэмы "Уцекачы зь Беларусі".

Конкурс праводзіцца з мэтай прыцягненьня ўвагі грамадзкасьці да праблемаў уцекачоў, тлумачэньня розьніцы паміж уцекачамі і іншымі катэгорыямі мігрантаў, фармаваньня паважных адносінаў да ўцекачоў, падвышэньня талерантнасьці і барацьбы з ксэнафобіяй у грамадзтве, узмацьненьне супрацоўніцтва паміж СМІ і дзяржаўнымі, грамадзкімі і міжнароднымі арганізацыямі, якія працуюць у сфэры ўцекачоў і міграцыі.Конкурс праводзіцца ў двух намінацыях: лепшы сродак масавай інфармацыі, аўтар альбо аўтарская праца і лепшая газэта альбо часопісная публікацыя альбо тэле- ці радыёматэрыял. У першай намінацыі абвешчаная прэмія ў адзін мільён чатырыста тысячаў рублёў, у другой - першая прэмія складае восемсот тысячаў рублёў, другая - чатырыста тысячаў рублёў і дзьве прэміі ў дзьвесьце тысяч рублёў.
У конкурсе прымуць удзел матэрыялы любога жанру, якія былі апублікаваныя альбо выйшлі ў этэр з 1 лютага па 15 сьнежня 2007 году.
Праект фінансуецца па лініі Эўрапэйскага зьвязу і ажыцьцяўляецца пры ўдзеле Дзяржаўнага камітэту памежных войскаў Беларусі і Міжнароднай арганізацыі па міграцыі. 
Заяўкі на ўдзел у конкурсе будуць прымацца да 15 сьнежня 2007 году.
Падрабязная інфармацыя знаходзіцца на сайце міжнароднага грамадзкага аб'яднаньня "Разьвіцьцё" evolutio.info 

Паводле рассылкі БАСР
n-europe.eu

Видео