BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Магістарская праграма па міжнародных адносінах і эўрапейскіх дасьледваньнях у Вугоршчыне

15.10.2007
Магістарская праграма па міжнародных адносінах і эўрапейскіх дасьледваньнях у Вугоршчыне

Інстытут Сацыяльных і Эўрапейскіх Дасьледваньняў (ІSES) у супрацоўніцтве з Корвінус Унівэрсытэтам (Будапешт) запрашае студэнтаў для атрыманьня Магістарскай ступені па Міжнародных адносінах і Эўрапейскіх дасьледваньнях.Праграма дае магчымасьць студэнтам атрымаць тэарэтычныя і практычныя веды ў галіне міжнародных адносінаў, эканомікі, паліталёгіі, гісторыі і сацыяльных дысцыплінаў. Навучальная праграма насычана акадэмічнымі экскурсіямі ў суседнія ўнівэрсытэты, практыкай і заняткамі з дыпляматамі, дзяржаўнымі службоўцамі, бізнэсоўцамі, палітыкамі і прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці.
Праграма складаецца з 3 сэмэстраў: 2 сэмэстры для наведваньня заняткаў і адзін - для напісаньня магістарскай працы (не вымагае вашай прысутнасьці ў Вугоршчыне).
Больш дэтальная інфармацыя пра праграму навучаньня і ўмовы атрыманьня стыпэндыі - на сайце www.european-studies.hu
Апошні тэрмін падачы аплікацыяў - 15 сьнежня 2007 г.
n-europe.eu, паводле www.adukacyja.info  

Видео