BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Любамір Рэгак: «Трэба паважаць еўрапейскія правілы»

18.09.2007
Любамір Рэгак: «Трэба паважаць еўрапейскія правілы»

Любамiр Рэгак"Энергетычнае супрацоўніцтва паміж Еўропай і Беларуссю сёння адбываецца толькі на экспертным узроўні. Але на вышэйшым узроўні ніякага супрацоўніцтва няма, таму што ўсе стасункі з Беларуссю абмежаваныя яшчэ з 1997 года. Існуюць прапановы Еўрапейскага Звязу па развіцці паўнавартасных стасункаў з Беларуссю. Але сёння адбываюцца толькі эпізадычныя, тэхнічныя перамовы. Каб беларускія ўлады змаглі супрацоўнічаць з Еўразвязам, трэба паважаць еўрапейскія правілы. Усё запісанае ў 12 прапановах Еўракамісіі Беларусі. У першую чаргу неабходна, каб улады Беларусі паводзілі сябе таксама, як іншыя партнёры Еўрапейскага Звязу", – заявіў у інтэрв`ю прэс-цэнтру Хартыі’97 Часовы павераны ў справах Славакі ў Беларусі Любамір Рэгак, каментуючы заяву прэс-сакратара МЗС Беларусі пра "зрухі" ў развіцці дыялогу Беларусі з Еўразвязам, якія нібыта мелі месца. З 1 ліпеня Славакія выконвае ў Беларусі функцыю мясцовага старшынства ЕЗ ад імя Партугаліі. 

У развіцці дыялогу Беларусі з Еўразвязам і Еўракамісіяй ёсць пэўныя зрухі. Пра гэта заявіў прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Папоў сёння на брыфінгу.

Паводле яго слоў, развіваецца энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі і ЕЗ – прайшлі экспертныя кансультацыі ў гэтай сферы. Станоўчая дынаміка адзначаецца ў гандлёва-эканамічных стасунках Беларусі з краінамі Еўрапейскага Звязу. "Мы адкрытыя для развіцця гэтых і іншых кірункаў узаемавыгаднага супрацоўніцтва з ЕЗ", - сказаў Андрэй Папоў.

Ён нагадаў, што падчас нядаўніх перамоваў намесніка міністра замежных спраў Беларусі Валерыя Варанецкага ў Брусэлі беларускі бок выказаў некалькі прапаноў па развіцці супрацоўніцтва. "Яны захоўваюць сваю актуальнасць", – падкрэсліў прэс-сакратар знешнепалітычнага ведамства.

"Беларусь выступае за пабудову адзінай вялікай Еўропы, у якой будзе месца для ўзаемадзеяння з усімі зацікаўленымі бакамі", – склаў Андрэй Папоў.

Хартыя`97

Видео