BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

ЕЎРАБАРОМЕТР: Еўрапейцы падтрымліваюць шырэйшае супрацоўніцтва з суседнімі краінамі

11.09.2007
ЕЎРАБАРОМЕТР: Еўрапейцы падтрымліваюць шырэйшае супрацоўніцтва з суседнімі краінамі

Даследванне, праведзенае для Еўрапейскай Камісіі службай "Еўрабарометр" пацвердзіла, што значная большасць людзей у краінах-сябрах ЕС падтрымлівае высілкі па пашырэнні супрацоўніцтва з краінамі-суседзямі ЕС. Пераважная большасць апытаных лічыць, што супрацоўніцтва з суседзямі ў сферах барацьбы з арганізаванай злачыннасцю і тэрарызмам, аховы навакольнага асяроддзя і энэргетыкі, эканамічнага развіцця, міграцыі, дэмакратыі, вышэйшай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі – вельмі важнае. Большасць еўрапейцаў лічыць, што дапамога ЕС сваім суседзям можа служыць справе пашырэння міру і дэмакратыі за межамі Саюзу, і прыкладна палова лічыць, што суседнія краіны хочуць супрацоўнічаць з ЕС з мэтай правядзення ўнутраных рэформ. 

Камісар EC па знешніх адносінах і палітыцы добрасуседства Беніта Ферэра-Вальднэр заявіла: "Гэтае даследванне пацвярджае, што ўнутры ЕС людзі ўсё больш ведаюць аб Еўрапейскай палітыцы добрасуседства (ЕПД), і еўрапейцы зразумеюць перавагі больш блізкіх адносін з краінамі, з якімі мы падзяляем агульныя сухапутныя і марскія межы. Калі мы паглыбляем наша супрацоўніцтва ў сферы злачыннасці, гандлю, энэргетыкі або міграцыі, мы атрымліваем адчувальныя вынікі як для сябе, так і для нашых суседзяў ".

Яна дадала: "ЕПД - гэта палітыка, выгадная для абодвух бакоў: дапамога нашым бліжэйшым суседзям дасягнуць росквіту і стабільнасці ператварае Еўропу ў лепшае месца для жыцця. З цягам часу, я спадзяюся, што усё больш і больш людзей ацэніць, што гэта палітыка ўзмацняе бяспеку ўсіх нас, і што перавагі, якія нясе Еўрапейская палітыка добрасуседства, вартыя яе кошту".

Асноўныя вынікі даследвання наступныя:

  • Пераважная большасць апытаных лічыць важным, або вельмі важным, супрацоўнічаць з суседнімі краінамі ў сферах барацьбы з арганізаванай злачыннасцю і тэрарызмам (89%), аховы навакольнага асяроддзя і энэргетыкі (86%), эканамічнага развіцця (85%), дэмакратыі (82%), вышэйшай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі (81%) і міграцыі (71%).
  • Існуе значная падтрымка палітычных аспектаў ЕПД: 73% лічаць, што ЕС можа дапамагчы развіццю дэмакратыі ў гэтых краінах, 67% лічаць, што дапамога краінам-суседзям знізіць рызыку войнаў і канфліктаў у Еўропе, і 62% лічаць, што цеснае супрацоўніцтва з суседзямі можа прыпыніць нелегальную міграцыю.
  • Наконт коштаў і вынікаў, відавочная большасць (61%) лічыць, што супрацоўніцтва з суседзямі можа прынесці ўзаемавыгадныя вынікі для ЕС і яго суседзяў, але 79% заклапочаныя коштам гэтага супрацоўніцтва. 61% лічыць, што дапамагаючы суседзям у паляпшэнні іх дабрабыту, палепшыць і ўласны дабрабыт ЕС, і 74% думаюць, што дапамога суседзям дазволіць кампаніям ЕС пашырыць сваю прысутнасць на новых рынках. З іншага боку, 45% заклапочаныя тым, што падтрымка рэформ у суседніх краінах можа пагражаць уласнаму міру і стабільнасці ЕС.
  • За апошні год узровень ведаў аб ЕПД палепшыўся (адзін з пяці рэспандэнтаў на сённяшні дзень ужо чуў пра гэтую палітыку).

Гэтае даследванне грунтуецца на 27,000 інтэрв'ю, праведзеных з 25 траўня да 30 чэрвеня 2007 у 27-мі краінах-сябрах ЕС.

Еўрапейская палітыка добрасуседства

Еўрапейская палітыка добрасуседства была распрацавана з мэтай паляпшэння агульнага дабрабыту, стабільнасці і бяспекі ў ЕС і яго краінах-суседзях.

ЕПД прапануе льготныя палітычныя і эканамічныя адносіны 16-ці краінам[1], якія мяжуюць з ЕС, і грунтуецца на існуючых адносінах (Пагадненнях аб партнерстве і супрацоўніцтве і асацыяцыі, Еўрапейска-міжземнаморскім партнерстве). Супрацоўніцтва ў рамках ЕПД грунтуецца на ўзаемнай прыхільнасці да агульных каштоўнасцяў (дэмакратыя і правы чалавека, вяршэнства закону, добрае кіраванне, прынцыпы рынкавай эканомікі і ўстойлівае развіццё).

Дадатковую інфармацыю па Еўрапейскай палітыцы добрасуседства можна знайсці таксама на:

ec.europa.eu

Крысціяна Хоман 02/29 91196
Конча Фернандэс-дэ-ля-Пуэнтэ 02/29 52977

Прадстаўнiцтва Еўрапейскай Камiсii

Видео