BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

«Guardian» пра ціск на «Свабодны тэатр»

27.08.2007
«Guardian» пра ціск на «Свабодны тэатр»

Брытанская газета "Guardian" паведамляе пра інцыдэнт пад Менскам, дзе беларускі АМАП сарваў спектакль паўпадпольнага "Свабоднага тэатра" па п`есе брытанскага драматурга Эдварда Бонда "11 кашуль".  

Іншы вядомы брытанскі драматург Том Стопард, які падтрымлівае "Свабодны тэатр" цягам некалькіх гадоў, паведаміў Guardian, што даведаўся пра інцыдэнт з тэкставага паведамлення, якое яму даслаў адзін з рэжысёраў тэатра, арыштаваны ў Менску разам з яшчэ 50 людзьмі, якія бралі ўдзел у праглядзе спектакля.

"Можна было спадзявацца, што час, калі артыстаў арыштоўваюць за свабодныя выказванні былі пахаваныя разам з таталітарнымі рэжымамі, але Беларусь – самы таталітарны рэжым з наяўных сёння ў Еўропе", – сказаў у інтэрв`ю Guardian Том Стопард.

"Свабодны тэатр" разгневаў рэжым Лукашэнкі, калі правёў гэтым летам сустрэчы з сваімі прыхільнікамі за мяжой, сярод якіх такія знакамітасці як Мік Джагер і Вацлаў Гавел.

Хартыя`97

 

Видео