BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Крысціян Бенедэцці: «Арышты людзей – гэта метафара спектакля, які мы зрабілі»

24.08.2007
Крысціян Бенедэцці: «Арышты людзей – гэта метафара спектакля, які мы зрабілі»

Французскі рэжысёр Крысціян Бенедэцці, які паставіў у Менску спектакль па п`есе Эдварда Бонда «11 кашуль», падзяліўся з прэс-цэнтрам Хартыі’97 уражаннямі ад сваёй прэм`еры ў Менску, падчас якой былі затрыманыя больш як 50 чалавек. 

Нагадаем, што сам рэжысёр разам з сваімі французскімі і галандскімі калегамі таксама быў сярод затрыманых. «Гэта вельмі спецыфічнае адчуванне. Непасрэдна сама прэм`ера так і не адбылася. Але з другога боку арышты людзей – гэта метафара таго спектакля, які мы зрабілі. Асноўная тэма спектакля – то, як мы вучымся адказнасці. Для мяне, француза, усё гэта адбываецца ўпершыню. Але гэтае яснае адчуванне таго, што я зрабіў карысную працу. Думаю, што для беларускіх акцёраў, якія са мной працавалі, гэта важна. Усе мы чакаем, што беларускія ўлады, нарэшце, усвядомяць адказнасць перад светам і дэмакратыяй», – сказаў рэжысёр у інтэрв`ю прэс-цэнтру Хартыі’97.

01:20, 23/08/2007 

Хартыя`97

 
Видео