Воскресенье 24 ноября 2024 года | 17:13
  • бел / рус
  • eng

Алёна Зуйкова: Горад па-ранейшаму застаецца для людзей з інваліднасцю маладаступным

05.06.2017  |  Инклюзив   |  Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь,  
Алёна Зуйкова: Горад па-ранейшаму застаецца для людзей з інваліднасцю маладаступным beloi.by

Фрагментарнасць, бар’ернасць, дыскрымінацыя, эксклюзія – такімі характарыстыкамі вылучаецца большасць беларускіх гарадоў, дзе даследвалі ступень гатоўнасці да рэалізацыі Канвенцыі аб правах інвалідаў.

Як паказаў досвед еўрапейскіх краін, укараняць інавацыі неабходна пачынаць менавіта з узроўня мясцовых супольнасцяў. Каб вызначыць патэнцыял і магчымасці ўкаранення механізмаў лакальнага планавання ў беларускіх рэгіёнах для забеспячэння павагі, заахвочвання і паўнаты рэалізацыі правоў людзей з інваліднасцю, Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі па ініцыятыве Офіса па правах людзей з інваліднасцю ў рамках кампаніі “Павестка 50”, якая стала магчымай пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза, правёў даследванне.

У 14 гарадах спецыялісты праводзілі інтэрв'ю з максімальна шырокім колам асоб: ад прадстаўнікоў мясцовых уладаў, супрацоўнікаў дзяржаўных устаноў і грамадскіх арганізацый да мясцовых жыхароў. Удзельнікі экспедыцый даследавалі як месцы, функцыянальна звязаныя з тэмай інваліднасці (аддзел сацыяльнай абароны, ТЦСАН, бальніца, спецшколы, арганізацыі людзей з інваліднасцю), так і “месцы жыцця” гараджан (музеі, дамы культуры , цэрквы і касцёлы, месцы адпачынку, майстэрні, клубы і г.д.). Даследчыкі ўлічвалі і  фактары мясцовага асяроддзя: вонкавы дабрабыт, развіццё мясцовай інфраструктуры, манера мясцовых жыхароў праводзіць вольны час і г.д.

З чым давялося сутыкнуцца даследчыкам, Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі” распавяла адна з экспедытараў, старшы аналітык ЦЕТ Алёна Зуйкова.

Першае назіранне даследчыцы датычыцца мясцовых уладаў: людзі, якія яе прадстаўляюць, часта па-рознаму ставяцца да сваіх абавязкаў і рэагуюць на тое, што ім “спускаюць зверху”.

– Мы прыходзілі ў выканкамы і казалі: “Вы чулі, ёсць такая Канвенцыя аб правах інвалідаў, яе ратыфікавалі і мы даследуем наступныя звязаныя з ёй рэчы?” Яны, часцей за ўсё, пра гэта яшчэ “не чулі”. Але ў любым разе ім з гэтай Канвенцыяй жыць і выконваць, таму дяржаўныя і недзяржаўныя ініцыятывы аказваюцца партнёрамі ў гэтым працэсе.

– Але як можна працаваць, калі на месцах часам нават не чулі пра Канвенцыю? Пра што гэта сведчыць?

– Гэта сведчыць пра адарванасць глыбінкі ад перадавых працэсаў. Самі жыхары рэгіёнаў імі не цікавяцца і арыентуюцца на тое, што ім скажуць. Трэба ўлічваць, што ў выканаўчай вертыкалі паміж нацыянальным і раённым узроўнямі шмат прыступак. Інфармацыя да мясцовых уладаў яшчэ не дайшла, і факт падпісання і ратыфікацыі Канвенцыі яшчэ ніякім чынам не адбіўся на іх працоўных планах.

– Як непасрэдна адбывалася даследванне?

– Мы кансультаваліся з Офісам па правах людзей з інваліднасцю і іншымі рэспубліканскімі арганізацыямі людзей з інваліднасцю адносна таго, якія гарады ім падаюцца найбольш актыўнымі і перспектыўнымі. Звычайна нам называлі гарады і давалі кантакты асобаў ці арганізацый, з якімі можна звязацца.  На месцы ўжо суразмоўцы давалі новыя кантакты. Шмат куды мы прыходзілі без папярэдняй дамоўленасці. Шмат інфармацыі пра горад атрымліваеш не толькі з самой размовы, але і з таго, як хутка чалавек пагадзіўся, ці тэлефанаваў да начальніка, каб атрымаць дазвол з табой паразмаўляць, ці валодае ён інфармацыяй альбо перанакіроўвае цябе да іншай асобы.Мы прыязджалі і размаўлялі, у асноўным, пра дзве рэчы: палітыку інваліднасці і ўвогуле пра жыццё ў горадзе. Звычайна ў выканкамах распавядаюць, што вельмі шмат робяць для людзей з інваліднасцю: усталёўваюць пандусы, ладзяць святы, навагоднія ялінкі, экскурсіі…

– Паслухаць – дык ідэальнае жыццё для людзей з інваліднасцю на перыферыі. А ці так яно ў рэчаіснасці?

– Ну… Насамрэч – не. Тое, як яно ёсць, вельмі далёка ад ідэалаў Канвенцыі. Але гэта трэба яшчэ ўсвядоміць. Адна з самых галоўных праблем у тым, што ўсе гэтыя актыўнасці закранаюць вельмі малую колькасць людзей з інваліднасцю. Колькі людзей арганізацыя можа адвезці на эскурсію? Ну, адзін аўтобус. Ці, напрыклад, ёсць у арганізацыі хор. У яго ходзіць 10 – 20 чалавек. Колькі людзей прыходзяць на святы, стала наведваюць аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў? Звычайна 20 – 25 чалавек. Гэта вельмі малая частка мясцовых жыхароў з інваліднасцю. У сярэднім у горадзе ці раёне колькасць жыхароў з інваліднасцю складае каля 7%. Гэта сотні і нават тысячы чалавек. А ніяк не 20. Калі нам шанцавала паразмаўляць з самімі людзьмі з інваліднасцю, мы даведваліся, што шмат хто з іх ніколі не выходзіць з хаты, бо ў пад’ездзе, напрыклад, няма пандуса. Нават калі чалавек з’яўляецца сябрам нейкай арганізацыі, якая робіць святы і экскурсіі, ён іх не наведвае, маўляў, “куды я на калясцы паеду?”

– А хіба для такіх мерапрыемстваў не прадугледжваецца безбар’ерны транспарт?

– Насамрэч, не, няма такога комплекснага падыходу. І гэта другая важная праблема: робіцца шмат усяго, але гэта досыць фрагментарныя рэчы, і горад па-ранейшаму застаецца для людзей з інваліднасцю маладаступным. Прыклад з Валожына – там усе вельмі ганарацца тым, што робіцца для людзей з інваліднасцю. Але калі запытаць, дзе ж яны на вуліцах – упс! – а іх няма. Бо, напрыклад, пандусы ўсталявалі, а ходнікі настолькі разбітыя, што па іх усё адно не праедзеш. Ці яшчэ ў адным горадзе зрабілі безбар’ерны басейн, але абсталяванне для спуску ў ваду людзей з інваліднасцю ляжыць у каморы, бо персанал не навучылі з ім абходзіцца, каб дапамагаць наведвальнікам. Гэтая фрагментарнасць амаль зводзіць да нуля ўсе высілкі.

Таксама непрыемна здзівіла, што з горада ў горад паўтараецца сітуацыя, калі няма падыходу роўнасці да людзей з інваліднасцю: іх паўсюль называюць “дзецьмі” – гэта аб’ектнаарыентаваны, дыскрымінуючы падыход. Апроч таго структура працы з людзьмі з інваліднасцю накіравана на тое, каб яны жылі эксклюзіўна, а не інклюзіўна, інтэграваных актыўнасцяў для іх вельмі мала ў горадзе.

– А станоўчыя прыклады ўвогуле ёсць?

– Так, з’яўляюцца і пазітыўныя моманты. Калі ў 95% людзей эксклюзіўныя і аб’ектнаарыентаваныя ўстаноўкі, у 5% аднекуль з’яўляюцца інавацыйныя ідэі. Ёсць вельмі актыўныя грамадскія ініцыятывы. Інклюзіўны падыход можна нечакана сустрэць у спартыўных установах, калі трэнеры ўжо шмат гадоў працуюць з людзьмі з інваліднасцю, але, на жаль, неафіцыйна і не шукаюць рэкламы. Сярод дзяржаўных устаноў я б звярнула ўвагу на ЦКРАіР: здавалася б, спецыяльная ўстанова для вельмі складаных дзетак, але менавіта там мы часцей сустракалі ўстаноўку на інклюзію. Таксама трэба сказаць пра цэрквы, яны нярэдка з’яўляюцца інклюзіўнымі, асабліва пратэстанцкія і каталіцкія. Людзі з інваліднасцю могуць не толькі атрымліваць дапамогу ад супольнасці і наведваць богаслужэнні, але для іх арганізуюцца актыўнасці. Напрыклад, адна з пратэстанцкіх цэркваў арганізуе летні лагер для дзетак з інваліднасцю. Таксама цікавы і мілы прыклад з Нясвіжу: ксёндз хацеў зрабіць цэнтр сабакатэрапіі для дзетак з інваліднасцю, нават набыў сабак – лабрадораў, якія ніколі чалавека не пакрыўдзяць. Але бацькі спалохаліся, што сабакі могуць пакусаць іх дзяцей, і справа не пайшла.

– Па выніках даследвання атрымалася вызначыць рэгіёны з найбольш і найменш спрыяльным кліматам для рэалізацыі Канвенцыі?

– Мы ранжыравалі гарады па суб’ектах і стане асяроддзя. Можа быць горад з цудоўным спрыяльным асяроддзем, але няма суб’ектнасці: людзі, якія займаюцца інваліднасцю, могуць душэўна выконваць свае статутныя абавязкі, але пры гэтым яны нічога не змяняюць. У многіх гарадах спрыяльнасць, так бы мовіць, часовая. Нават калі з недзяржаўнай актыўнасцю там усё больш-менш стабільна, фактар мясцовых уладаў, якія альбо спрыяюць развіццю безбар’ернасці, альбо не, непрадказальны.

– А ці гатовыя самі людзі з інваліднасцю ў рэгіёнах адстойваць свае правы?

– Стаўленне большасці – “так, у нас не ўсё ў парадку, але што мы можам зрабіць?”. Ёсць людзі актыўныя, якія нават без Канвенцыі дабіваюцца роўнасці. Але большасць выхавана ў сістэме, дзе яны не бачылі нічога іншага. Мы размаўлялі аб працаўладкаванні з людзьмі, якія маюць першую і другую групы інваліднасці, запытваліся, ці хацелі б яны працаваць. “Так, хацелі б, грошай лішніх няма. – А чаму не працуеце? – А мы ж не маем права”. Насамрэч права на працу маюць усе, але мы такое меркаванне сустрэлі ў многіх гарадах. Стаўленне такое, што “ў нас магло б быць і лепей, але хай ужо так, як ёсць”. Хаця ёсць і людзі з адрознай пазіцыяй, яны, як правіла, у маленькіх гарадах вядомыя. Жанчына, якая штотыдзень прыходзіць у бібліятэку ці прыязджае на канцэрт. Альбо бываюць “скандальныя” знакамітасці, якія пішуць скаргі ў выканкамы. Такія людзі выбіваюцца са стэрэатыпнага ўяўлення.

Падрыхтавана ў межах кампаніі «Павестка 50», якая падтрымліваецца Еўрапейскім саюзам.

UPD. Гл. справаздачу па выніках даследавання: "Потенциал и возможности внедрения механизмов локального планирования в беларусских регионах для обеспечения уважения, поощрения и полноты реализации прав людей с инвалидностью"

Другие новости раздела «Инклюзив»

Беларускія НДА супраць COVID-19
Беларускія НДА супраць COVID-19
Якія выклікі пандэмія каронавіруса кідае грамадскім арганізацыям і як яны з імі спраўляюцца?
Марына Макарава: Нашы бабулі і дзядулі – «з агеньчыкам»
Марына Макарава: Нашы бабулі і дзядулі – «з агеньчыкам»
Праца з людзьмі трэцяга ўзросту натхняе, перакананая спецыяліст аддзялення забеспячэння дзённага знаходжання для інвалідаў і грамадзян сталага веку Вілейскага ТЦСАН.
Таццяна Тхорава: Сацыяльным актывістам неабходна падтрымка
Таццяна Тхорава: Сацыяльным актывістам неабходна падтрымка
Як не згубіць энергію, калі працуеш з людзьмі з інваліднасцю, спрабуеш палепшыць іх жыццё і змяніць стаўленне грамадства да іх.
Аксана Бярнацкая: Падабаецца дапамагаць людзям, якія хочуць нешта рабіць
Аксана Бярнацкая: Падабаецца дапамагаць людзям, якія хочуць нешта рабіць
Навагодняя гісторыя пра тое, як паляпшаць жыццё навокал і пры гэтым заставацца шчаслівым.
Філасофія дабрыні ў “Сямейным прычале”
Філасофія дабрыні ў “Сямейным прычале”
Раство і Новы год – самы час падзяліцца радасцю і цеплынёй з тымі, хто мае ў іх асаблівую патрэбу.
Сакрэт поспеху “Бараньскіх Арабесак”
Сакрэт поспеху “Бараньскіх Арабесак”
Як маленькае швачнае прадпрыемства на Аршаншчыне вырасла ў сучасную вытворчасць з якаснай прадукацыяй і стварыла сістэму працаўладкавання моладзі з інваліднасцю.
Наталля Халанская: Магчымасці ёсць паўсюль
Наталля Халанская: Магчымасці ёсць паўсюль
Гаспадыня бабруйскага тайм-клуба “13:87” распавядае пра тое, як сумясціць бізнес і каштоўнасці, чаму важная даступнасць, а таксама дзеліцца праваламі і дасягненнямі.
Новыя бізнес-мадэлі – рэальнасць для сацыяльнай эканомікі
Новыя бізнес-мадэлі – рэальнасць для сацыяльнай эканомікі
Як зрабіць так, каб прадукты, якія ствараюць сацыяльныя прадпрыемствы, куплялі не з пачуцця шкадавання?
Сацыяльны бізнес у Беларусі: дзе шукаць прыбытак?
Сацыяльны бізнес у Беларусі: дзе шукаць прыбытак?
У Бабруйску 25 – 27 кастрычніка прайшла канферэнцыя сеткі сацыяльных прадпрыемстваў CINGO, прысвечаная новым бізнес-мадэлям.
"Повестка 50": история одной кампании
"Повестка 50": история одной кампании
Общественная кампания по реализации принципов Конвенции ООН о правах людей с инвалидностью подводит итоги и намечает новые горизонты.
Инвалидность: как нужно и не нужно о ней говорить
Инвалидность: как нужно и не нужно о ней говорить
Важно не только то, О ЧЁМ вы говорите, но и КАК. И если вы – журналист, блогер, публичный человек, а одна из ваших тем – люди с инвалидностью, то вот несколько рекомендаций, как подавать её корректно.
«Это наша большая совместная работа»
«Это наша большая совместная работа»
За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.
Кампания «Повестка 50» завершилась Форумом регионального развития
Кампания «Повестка 50» завершилась Форумом регионального развития
Форум был посвящён не столько итогам, сколько вызовам и перспективам после создания и подписания местных повесток.
«Пропал страх и появилась уверенность»
«Пропал страх и появилась уверенность»
Участники кампании «Повестка 50» представили собственные концепции проектов для решения проблем людей с инвалидностью в своих городах.
Михаил Мацкевич: Как создать местную повестку и сделать ее инструментом решения проблем
Михаил Мацкевич: Как создать местную повестку и сделать ее инструментом решения проблем
Чтобы достичь изменений, нужно быть заинтересованными в них и перестать возлагать все надежды на государство.
«Если человек не может выйти из квартиры, ему не нужен доступный Оперный театр»
«Если человек не может выйти из квартиры, ему не нужен доступный Оперный театр»
В Столбцах рассказали об универсальном дизайне и провели пилотный мониторинг доступности двух городских объектов.
Местная повестка в Воложине: миссия выполнима
Местная повестка в Воложине: миссия выполнима
«Специфика разная, приоритет один». В Воложине подписали локальную стратегию реализации Конвенции ООН по правам людей с инвалидностью.
«Сначала был шок». Как в Щучине шли к решению проблем людей с инвалидностью
«Сначала был шок». Как в Щучине шли к решению проблем людей с инвалидностью
В Щучине подвели итоги кампании «Повестка 50» и подписали местный план действий по реализации Конвенции по правам людей с инвалидностью.
В Столине разработали программу повышения качества жизни людей с инвалидностью
В Столине разработали программу повышения качества жизни людей с инвалидностью
Райцентр стал вторым городом в Беларуси и первым в Брестской области, где подписали местный план реализации принципов Конвенции ООН о правах людей с инвалидностью.
Законопроект о правах людей с инвалидностью: инновации в деталях, архаизм общего подхода
Законопроект о правах людей с инвалидностью: инновации в деталях, архаизм общего подхода
Обсуждение законопроекта «О правах инвалидов и их социальной интеграции» подошло к концу. Какие преимущества и недостатки содержит новый документ?
Беларускія НДА супраць COVID-19

Якія выклікі пандэмія каронавіруса кідае грамадскім арганізацыям і як яны з імі спраўляюцца?

«Это наша большая совместная работа»

За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.

Представители пяти городов обсудили ситуацию с безбарьерной средой (Фото)

23-24 сентября под Минском прошла двухдневная рабочая встреча в рамках кампании "Повестка 50".

Уладзімір Мацкевіч: Каля ста чалавек кожны год вучыцца ў беларускім Лятучым універсітэце (Аўдыё)

Адукацыйная пляцоўка была створана на ўзор Лятучага ўніверсітэта, які пад канец 1970-х гадоў дзейнічаў у Польшчы.