Пра гэта Санака Самарасінха заявіў на прэс-канферэнцыі, прымеркаванай да адкрыцця V Тыдня даступнасці.
Беларусь ратыфікавала Канвенцыю аб правах інвалідаў у кастрычніку 2016 года. Цэлых восем год спатрэбілася нашай краіне, каб падрыхтавацца да гэтага кроку.
"Даследванні за пяць год паказалі, што наша праца не прайшла дарэмна – аб Канвенцыі ведае каля паловы насельніцтва, гэта вялікае дасягненне", – зазначыў дырэктар Офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргей Драздоўскі.
Сёлета заканчваюцца тэрміны імплементацыі Канвенцыі ў беларускае заканадаўства і Офіс па правах людзей з інваліднасцю, грамадскія арганізацыі, ПРААН, дзяржаўныя органы прадставілі шэраг прапаноў для Нацыянальнага плану імплементацыі.
Прадстаўнік ПРААН у Беларусі Санака Самарасінха нагадаў, што Беларусь стала апошняй краінай у Еўропе, якая ратыфікавала Канвенцыю, але ён вельмі ўсцешаны, што мы далучыліся да такога важнага дакумента ў галіне правоў чалавека.
“Калі я прыехаў сюды чатыры з паловай гады таму, я афіцыйна заявіў, што не з’еду, пакуль Беларусь не ратыфікуе гэтую Канвенцыю. Неабходна прадпрымаць такія крокі, бо дакумент накіраваны на мноства людзей, якія павінны карыстацца сваімі юрыдычнымі правамі ў рамках міжнароднага права”, – сказаў Прадстаўнік ПРААН.
Па яго словах, сітуацыя ў Беларусі склалася так, што людзі, якія адносіліся да катэгорыі ўразлівых грамадзян, часта ўспрымаліся як пасіўныя атрымальнікі добрай волі іншых. І ў гэтым заключаецца адрозненне паміж старым падыходам і тым, што ўяўляе сабой Канвенцыя. У Беларусі каля паўмільёна грамадзян маюць інваліднасць, і неабходна, каб усе астатнія жыхары краіны ўбачылі, што гэтыя людзі з’яўляюцца не аб’ектамі іх сімпатыі і філантропіі, яны маюць правы і абавязкі.
Санака Самарасінха акрэсліў абавязацельствы, якія мусяць узяць на сябе дзяржорганы, грамадзянская супольнасць, няўрадавыя аранізацыі, СМІ і міжнародная супольнасць на гэтым шляху.
“На нацыянальным, рэгіянальным, раённым узроўні важна, каб быў здзейсненыы крок, агучаны ўрадам: не толькі падпісанне Канвенцыі, але і скарачэнне няроўнасці. У рамках нашай кампаніі “Інклюзіўная Беларусь”, якая рэалізавалася летась, губернатар кожнай вобласці падпісаўся пад гэтым абавязацельствам”, – падкрэсліў спадар Самарасінха.
Для гэтага, на яго думку, трэба рэалізаваць некалькі кірункаў. Першы датычыцца пытанняў пабудовы палітычнай стратэгіі і фармавання прававога асяроддзя. Другі – выдзяленне бюджэтных рэсурсаў на нацыянальным і рэгіянальных узроўнях. Трэці – неабходна стварыць умовы, каб дзяржслужачыя цалкам разумелі бар’еры і складанасці, з якімі сутыкаюцца людзі з інваліднасцю і абмежаванымі магчымасцямі. Чацвёрты – маніторынг дзеянняў і збор інфармацыі.
Прадстаўнік ПРААН выразіў спадзяванне, што грамадзянская супольнасць працягне ствараць моцную нацыянальную сетку арганізацый, у якую ўключыць супольнасці ў малых гарадах і, магчыма, у вёсках.
Што тычыцца задач для СМІ, журналісты могуць інфармаваць грамадства аб колькасці людзей з інваліднасцю, дапамагчы ў змаганні са стыгмай, звярнуць увагу на правы і абавязкі, якія маюць людзі з інваліднасцю і абмежаванымі магчымасцямі. Важна памятаць, што асобы з іваліднасцю ці асаблівасцямі развіцця павінны мець усе правы і абавязкі, але пры гэтым немагчыма забяспечваць роўны падыход да ўсіх, бо гэта будзе сведчыць аб дыскрымінацыі.
Прыватны сектар можа дапамагчы стварыць умовы для працы ў тым ліку людзей з інваліднасцю на прыватных прадпрыемствах.
“Я наведаў некалькі прыватных кампаній у Мінску і ўбачыў, што часам яны сапраўды прадастаўляць працоўныя месцы для людзей з інваліднасцю, але часта іх існаванне абумоўлена абавязкам мець у сваім штаце пэўную колькасць такіх супрацоўнікаў. І калі гэтае патрабаванне задавальняюць, то ўмовы для раскрыцця патэнцыялу такіх людзей не ствараюцца”, – заўважыў Санака Самарасінха.
Калі казаць пра міжнародную супольнасць, яна павінна дапамагчы краіне рэалізаваць узятыя на сябе абавязальніцтвы і даваць справаздачу па іх. Міжнародныя арганізацыі павінны змяніць сваё мысленне і падыходы перад тым, як патрабаваць гэтага ад іншых. Апроч таго трэба палепшыць працу над тым, каб прыўносіць у Беларусь міжнародныя практыкі.
“З улікам таго, што гэта мой апошні год у Беларусі, я хачу рэалізаваць ініцыятыву, у якой абяцаю прыняць удзел ад пачатку да канца. Гэта 10-дзённы велапрабег па ўсёй Беларусі, які будзе накіраваны на стасункі з рознымі людзьмі ў розных рэгіёнах, у тым ліку з людзьмі з інваліднасцю. Заклікаю вас далучыцца да гэтага велапрабегу”, – завяршыў свой выступ спадар Самарасінха.
Старшыня “Беларускай асацыяцыі дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам” АленаЦітова распавяла, што частка прапаноў арганізацыі ўвайшла ў Нацыянальны план па імплементацыі Канвенцыі.
“Мы змаглі заканадаўча замацаваць статус сацыяльнага прадпрыемства, распрацаваць нарматывы па абароненай працы, увесці пасаду памочніка па суправаджэнні чалавека з інваліднасцю. Яшчэ адзін важны момант, які застаўся ў Нацыянальным плане – гэта зразумелая мова для людзей, якія маюць цяжкасці ў камунікацыі”, – пералічыла выступоўца.
Шмат прапаноў не ўвайшлі ў Нацыянальны план, але старшыня асацыяцыі спадзяецца на далейшую плённую працу сумесна з дзяржавай.
“Вельмі важна, каб дзяржава хацела нас пачуць. Існуюць вялікія стэрэатыпы ў адносінах да грамадскіх арганізацый з яе боку, я б нават сказала стыгм. Добра, што дзяржава стварыла сетку сацыяльных паслуг, але вельмі важна, каб яна дала магчымасць і нам аказваць гэтыя паслугі на бюджэтнай аснове”, – зазначыла яна.
Шэраг праблем адносна становішча людзей з парушэннем слыху акрэсліла намесніца старшыні “Беларускага таварыства глухіх” Святлана Ганеева. Па яе словах, “тэлебачанне не даступна нават для сталых людзей, у якіх зніжаны слых, мы яго глядзім, як карцінку. Спатрэбілася 5 год, каб выпрацаваць нарматыў тэлебачання для інвалідаў па слыху. Распрацавана праграма дзеянняў, але яна стаіць. Мы не многа просім, разумеючы сітуацыю ў Беларусі”.
Напрыканцы сустрэчы Сяргей Драздоўскі нагадаў, што сёння існуе механізм, які дазваляе ўводзіць Канвенцыю на месцах, не чакаючы глабальных зменаў з цэнтру; распрацаваны тэхналогіі, якія дазваляюць фармуляваць рэгіёнам сваю мясцовую павестку ў рамках Канвенцыі.
* Матэрыял падрыхтаваны ў межах міжнароднага праэкта "Правы людзей з інваліднасцю: павестка для Беларусі (Павестка 50)".
Праца з людзьмі трэцяга ўзросту натхняе, перакананая спецыяліст аддзялення забеспячэння дзённага знаходжання для інвалідаў і грамадзян сталага веку Вілейскага ТЦСАН.
Як маленькае швачнае прадпрыемства на Аршаншчыне вырасла ў сучасную вытворчасць з якаснай прадукацыяй і стварыла сістэму працаўладкавання моладзі з інваліднасцю.
Гаспадыня бабруйскага тайм-клуба “13:87” распавядае пра тое, як сумясціць бізнес і каштоўнасці, чаму важная даступнасць, а таксама дзеліцца праваламі і дасягненнямі.
Важно не только то, О ЧЁМ вы говорите, но и КАК. И если вы – журналист, блогер, публичный человек, а одна из ваших тем – люди с инвалидностью, то вот несколько рекомендаций, как подавать её корректно.
За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.
Райцентр стал вторым городом в Беларуси и первым в Брестской области, где подписали местный план реализации принципов Конвенции ООН о правах людей с инвалидностью.
Беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич обратился к Александру Лукашенко с открытым письмом, в котором потребовал от беларусского правителя не отдавать преступные приказы.
Альтернативного властному сценария по-прежнему не просматривается. Предложенный Виктором Бабарико и его командой сценарий референдума вряд ли может быть таковым.
За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.
Важно не только то, О ЧЁМ вы говорите, но и КАК. И если вы – журналист, блогер, публичный человек, а одна из ваших тем – люди с инвалидностью, то вот несколько рекомендаций, как подавать её корректно.
У Еўропе — мэры гарадоў, у нас — старшыні гарвыканкамаў. Бо мэраў абіраюць, а старшыняў прызначаюць. Але нечакана Лідзія Ярмошына загаварыла пра ўзмацненне мясцовага самакіравання.
Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак
Экологи, эксперты в сфере экологии и представители гражданского общества отвечают на обвинение в негативном влиянии на инвестиционный климат и недобросовестной конкуренции.