Четверг 21 ноября 2024 года | 22:47
  • бел / рус
  • eng

Інваліды-калясачнікі: Чыноўнікі змяняюць адзін аднаго, а мы застаемся

06.05.2016  |  Инклюзив   |  Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь,  
Інваліды-калясачнікі: Чыноўнікі змяняюць адзін аднаго, а мы застаемся

Учора, у Міжнародны дзень салідарнасці інвалідаў і іх барацьбы за роўныя правы, абмежаваныя ў магчымасцях беларусы выйшлі на мітынг.

Год культуры – без доступу ў культурныя ўстановы

Мерапрыемства было санкцыянавана Мінгарвыканкамам і праходзіла ў Парку дружбы народаў. Задоўга да пачатку недалёка ад сцэны ўжо стаяла міліцэйская машына, дзяжурылі людзі ў форме і ў цывільным. Затое не было хуткай дапамогі, а таксама прыбіральняў – відаць, нехта палічыў не вельмі важнымі гэтыя рэчы на чатырохгадзінным мітынгу.

Сабралося каля шасці дзясяткаў чалавек, якія захацелі выказаць сваё меркаванне адносна забяспечання правоў інвалідаў і палепшыць сітуацыю ў гэтай сферы.

Вольга і Аляксандра з Мінску распавялі Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі”, што хочуць звярнуць увагу на безбар’ернае асяроддзе і іншыя парушэнні іх правоў.

Вольга і Аляксандра - крайнія справа

– Ёсць такія нюансы, як наяўнасць асабістага аўтамабіля, ці праблема з працаўладкаваннем – сярод людзей з інваліднасцю вельмі вялікае беспрацоўе. Тое ж датычыцца даступнасці адукацыі – у нас у Мінску амаль усе ВНУ недаступныя для калясачнікаў, – гаворыць Аляксандра.

– Я вучуся на філфаку БДУ на Карла Маркса. Там няма ніякай даступнасці, толькі ў новых будынках. А яшчэ МРЭК ставіць вялікія абмежаванні паводле фізічных магчымасцяў. Напрыклад, мне нельга кіраваць аўтамабілем, і я мушу карыстацца грамадскім транспартам, а з гэтым у нас вельмі сумна: не абсталяваны трамваі, старыя станцыі метро, ды і не ўсе аўтобусы і тралейбусы маюць абсталяванне, – дадае Вольга.

Па словах дзяўчат, у абвешчаным Годам культуры 2016-м яны не могуць наведаць фактычна ніводнае культурнае месца ў цэнтры горада.

Дыскрымінацыя – нават на мітынгу

Тым часам на мітынг прыязджаюць удзельнікі з рэгіёнаў. Апаратура ўсталяваная, калясачнікі разбіраюць шыльды з лозунгамі, якія заклікаюць улады звярнуць увагу на іх праблемы. Запрошаныя на мерапрыемства чыноўнікі сціпла групуюцца ўбаку.

– Можна весці перапіску з органамі ўлады, сустракацца з імі ў кабінетах. Гэтая праца ідзе, і многія праблемы вырашаюцца. Аднак не ўсе і не так, як мы хацелі б, – распачаў акцыю старшыня Рэспубліканскай асацыяцыі інвалідаў-калясачнікаў Яўген Шаўко.

Ён зазначыў, што не заўсёды гэта залежыць ад наяўнасці фінансавання, а вельмі часта – ад жадання чыноўнікаў. З нядаўняга часу інваліды-калясачнікі І групы могуць перасякаць мяжу без чаргі – арганізацыя вяла за гэта барацьбу цягам двух гадоў. Людзі з інваліднасцю і без таго шмат сядзяць, а раней ім даводзілася рабіць гэта ў шматгадзінных чэргах на мяжы. Апроч таго на нашых межах няма абсталяваных для інвалідаў прыбіральняў. Вырашэнне гэтай праблемы не каштавала дзяржбюджэту ні капейкі.

Яўген Шаўко

Разам з тым існуюць і праблемы, якія патрабуюць фінансавых укладанняў. Але ўкладзеныя ў іх вырашэнне грошы пайшлі б на карысць, у тым ліку і дзяржаве.

– Калі б у нашых бальніцах была лепш уладкавана медыцынская рэабілітацыя для калясачнікаў, наш брат меней бы лячыўся ад спадарожных жыццю ў калясцы захворванняў, – адзначыў Яўген Шаўко.

Тое ж самае датычыцца ўкладання сродкаў у сацыяльную рэабілітацыю. У Беларусі яна ўвогуле практычна адсутнічае.

Летась у верасні наша краіна падпісала Канвенцыю аб правах інвалідаў. Але падпісанне яшчэ не значыць, што яна ўступіла ў сілу. Чакаецца, што сёлета яна будзе ратыфікавана ў парламенце. Аднак гэтага недасткткова, лічаць калясачнікі.

– У Беларусі даўно наспела прыняцце закона аб дыскрымінацыі. Гэта адна з самых страшных праблем. Нават тут, на мітынгу, кожны з вас падвяргаецца дыскрымінацыі. Напрыклад, нам дазволілі правесці яго, але мы не можам узлезці на сцэну – гэта дыскрымінацыя.

Даглядаеш асобу з абмежаваннямі – застанешся без пенсіі

За безбар’ернае асяроддзе беларускія інваліды змагаюцца ўжо 25 гадоў, нешта, вядома, змяняецца да лепшага, але даступных месцаў па-ранейшаму вельмі мала. Інваліды жартуюць, што іх тэрмін жыцця большы, чым тэрмін службы чыноўніка, кожны новы дзяржаўны дзеяч пачынае вырашаць праблему адпачатку, таму зроблена не так шмат. “Чыноўнікі змяняюць адзін аднаго, а мы застаемся”, – гаворыць Яўген Шаўко.

Яшчэ адзін момант, які стаў актуальным у апошні час – адсутнасць працоўнага стажу для асоб, якія даглядаюць за інвалідамі і сталымі людзьмі. Цяпер працоўны стаж ім не залічваецца, працаваць дзесьці яны не могуць. Адзінае, што яны атрымліваюць – дапамога ў памеры 1,6 млн у месяц. Пры гэтым яны фактычна кругласутачна знаходзяцца каля інваліда і робяць вельмі цяжкую працу. Удзельнікі мітынгу лічаць неабходным залічыць яе ў працоўны стаж.

Не на самым высокім узроўні ў нас медыцынская рэабілітацыя. У чалавека ў калясцы павінна быць права легчы ў звычайную бальніцу побач з месцам жыхарства, аднак большасць з такіх устаноў недаступныя для калясачнікаў.

Адсутнічае і сацыяльная рэабілітацыя. А гэта вельмі важны момант: асабліва на першых этапах людзей трэба вучыць жыць з інваліднасцю.

– Мы проста інакш перамяшчаемся, а вучыцца і працаваць можам, як і ўсе астатнія, – даводзіць старшыня РАІК.

Асобная тэма – камунальныя плацяжы. Па заканадаўстве інваліды-калясачнікі маюць на іх ільготы. Аднак з прысутных на мітынгу толькі чатыры чалавекі карыстаюцца імі. Справа ў тым, што калі інвалід пражывае не адзін, то гэтыя ільготы з яго здымаюцца. Складана ўявіць, як калясачнік можа пражыць адзін без чыёйсьці дапамогі.

Агучаныя праблемы Яўген Шаўко прапанаваў аформіць у ліст і адправіць іх прэзідэнту, а затым прапанаваў прысутным выказацца ў фармаце свабоднага мікрафону.

Маці інвалідаў прапануюць стаць рамесніцамі

Да сцэны рушыў старшыня таварыства інвалідаў-калясачнікаў Барысава Валерый Румянцаў.

– Я хачу задаць пытанне прысутным уладам. Склалася сітуацыя, пры якой адзін закон супярэчыць іншаму. Па адным законе той, хто даглядае за інвалідам, мусіць не вучыцца і не працаваць. Па іншым законе чалавек мае права на пенсію толькі пасля 15,5 гадоў стажу. Але гэтыя людзі проста фізічна не могуць зарабіць нават аднаго года стажу. А догляд за інвалідам у дамах-інтэрнатах каштуе ад трох мільёнаў і вышэй.

Пасля доўгай паўзы на прэтэнзію бярэцца адказаць намеснік старшыні пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ларыса Багдановіч. Чыноўніца пачынае з таго, як шмат зроблена ў Беларусі за апошнія гады ў сферы паляпшэння жыцця інвалідаў.

Ларыса Багдановіч

Адказваючы на пытанне, Ларыса Багдановіч зазначыла, што трэба размяжоўваць паняцці страхавога і працоўнага стажу: пенсіі налічваюцца за першы, а за маці, што даглядаюць дзяцей-інвалідаў, замацавана льгота – 5 гадоў страхавога стажу. Тое ж датычыцца і інвалідаў з дзяцінства.

– У Брэсце знайшлі шлях, па якім мама зможа зарабіць свой страхавы стаж – гэта рамесніцтва, – сказала прадстаўніца парламенту, і яе словы мітынгоўцы сустрэлі скептычнымі перасмешкамі.

Захацелі на могілкі – жыццё палепшылася

Па словах чыноўніцы, на сённяшні дзень наша зпаканадаўства амаль адаптавана да Канвенцыі аб правах людзей з інваліднасцю, і патрэбны толькі нязначныя змяненні.

– Калі ў свеце на гэта (вырашэнне праблем інвалідаў і дзяцей з асаблівасцямі развіцця. – ЕўраБеларусь) сыходзіла 40 – 50 – 60 гадоў, то ў нас усяго 25 гадоў пайшло на тое, каб прасунуцца наперад, – упэўнена ў паспяховасці сацыяльнай абароны інвалідаў Ларыса Багдановіч.

Наступная выступоўца, тая самая Аляксандра, закранула праблему спецыяльных пад’ёмнікаў і ліфтаў для інвалідаў, якія часта не працуюць, альбо знаходзяцца ў такім стане, што імі немагчыма карыстацца.

– Улады ў гэтым не вінаватыя, проста наша грамадства яшчэ не гатова, – адказала чыноўніца.

Таксама Аляксандра паспрабавала закрануць тэму недаступнасці для інвалідаў большасці ВНУ. У адказ дзяўчына пачула, што ў краіне ёсць ажно восем навучальных устаноў, дзе створана безбар’ернае асяроддзе. На рэзоннае пытанне “А калі хочацца паступіць у пэўную ўстанову, не прыстасаваную да безбар’ернасці?” прагучала: “Паняцце “хочацца” не заўсёды можна рэалізаваць”. Мітынгоўцы сталі абурацца, што гэта і ёсць дыскрымінацыя.

Калясачнікі звярталіся да прадстаўнікоў улады і з пытаннямі, якія выпадаюць з ліку агульных. Напрыклад, паўнагадовай дачцэ жанчыны-інваліда не дазваляюць пражываць разам з маці ў інтэрнаце.

Адзін з удзельнікаў мітынгу задаў пытанне пра паслугі сацыяльнага таксі. Аказваецца, з’ездзіць на ім на могілкі дазваляецца толькі два разы на год, а скарыстацца паслугай для наведвання царквы – не часцей за два разы на месяц.

– Калі паступаюць запыты на сацыяльнае таксі не толькі каб трапіць у бальніцу, а яшчэ і ў царкву, на могілкі – гэта сведчыць пра тое, што ваша жыццё паляпшаецца, – задаволена сказала Ларыса Багдановіч калясачнікам.

* Матэрыял падрыхтаваны ў межах міжнароднага праэкта “Правы людзей з інваліднасцю: парадак дня для Беларусі (Парадак дня 50)”.

Другие новости раздела «Инклюзив»

Беларускія НДА супраць COVID-19
Беларускія НДА супраць COVID-19
Якія выклікі пандэмія каронавіруса кідае грамадскім арганізацыям і як яны з імі спраўляюцца?
Марына Макарава: Нашы бабулі і дзядулі – «з агеньчыкам»
Марына Макарава: Нашы бабулі і дзядулі – «з агеньчыкам»
Праца з людзьмі трэцяга ўзросту натхняе, перакананая спецыяліст аддзялення забеспячэння дзённага знаходжання для інвалідаў і грамадзян сталага веку Вілейскага ТЦСАН.
Таццяна Тхорава: Сацыяльным актывістам неабходна падтрымка
Таццяна Тхорава: Сацыяльным актывістам неабходна падтрымка
Як не згубіць энергію, калі працуеш з людзьмі з інваліднасцю, спрабуеш палепшыць іх жыццё і змяніць стаўленне грамадства да іх.
Аксана Бярнацкая: Падабаецца дапамагаць людзям, якія хочуць нешта рабіць
Аксана Бярнацкая: Падабаецца дапамагаць людзям, якія хочуць нешта рабіць
Навагодняя гісторыя пра тое, як паляпшаць жыццё навокал і пры гэтым заставацца шчаслівым.
Філасофія дабрыні ў “Сямейным прычале”
Філасофія дабрыні ў “Сямейным прычале”
Раство і Новы год – самы час падзяліцца радасцю і цеплынёй з тымі, хто мае ў іх асаблівую патрэбу.
Сакрэт поспеху “Бараньскіх Арабесак”
Сакрэт поспеху “Бараньскіх Арабесак”
Як маленькае швачнае прадпрыемства на Аршаншчыне вырасла ў сучасную вытворчасць з якаснай прадукацыяй і стварыла сістэму працаўладкавання моладзі з інваліднасцю.
Наталля Халанская: Магчымасці ёсць паўсюль
Наталля Халанская: Магчымасці ёсць паўсюль
Гаспадыня бабруйскага тайм-клуба “13:87” распавядае пра тое, як сумясціць бізнес і каштоўнасці, чаму важная даступнасць, а таксама дзеліцца праваламі і дасягненнямі.
Новыя бізнес-мадэлі – рэальнасць для сацыяльнай эканомікі
Новыя бізнес-мадэлі – рэальнасць для сацыяльнай эканомікі
Як зрабіць так, каб прадукты, якія ствараюць сацыяльныя прадпрыемствы, куплялі не з пачуцця шкадавання?
Сацыяльны бізнес у Беларусі: дзе шукаць прыбытак?
Сацыяльны бізнес у Беларусі: дзе шукаць прыбытак?
У Бабруйску 25 – 27 кастрычніка прайшла канферэнцыя сеткі сацыяльных прадпрыемстваў CINGO, прысвечаная новым бізнес-мадэлям.
"Повестка 50": история одной кампании
"Повестка 50": история одной кампании
Общественная кампания по реализации принципов Конвенции ООН о правах людей с инвалидностью подводит итоги и намечает новые горизонты.
Инвалидность: как нужно и не нужно о ней говорить
Инвалидность: как нужно и не нужно о ней говорить
Важно не только то, О ЧЁМ вы говорите, но и КАК. И если вы – журналист, блогер, публичный человек, а одна из ваших тем – люди с инвалидностью, то вот несколько рекомендаций, как подавать её корректно.
«Это наша большая совместная работа»
«Это наша большая совместная работа»
За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.
Кампания «Повестка 50» завершилась Форумом регионального развития
Кампания «Повестка 50» завершилась Форумом регионального развития
Форум был посвящён не столько итогам, сколько вызовам и перспективам после создания и подписания местных повесток.
«Пропал страх и появилась уверенность»
«Пропал страх и появилась уверенность»
Участники кампании «Повестка 50» представили собственные концепции проектов для решения проблем людей с инвалидностью в своих городах.
Михаил Мацкевич: Как создать местную повестку и сделать ее инструментом решения проблем
Михаил Мацкевич: Как создать местную повестку и сделать ее инструментом решения проблем
Чтобы достичь изменений, нужно быть заинтересованными в них и перестать возлагать все надежды на государство.
«Если человек не может выйти из квартиры, ему не нужен доступный Оперный театр»
«Если человек не может выйти из квартиры, ему не нужен доступный Оперный театр»
В Столбцах рассказали об универсальном дизайне и провели пилотный мониторинг доступности двух городских объектов.
Местная повестка в Воложине: миссия выполнима
Местная повестка в Воложине: миссия выполнима
«Специфика разная, приоритет один». В Воложине подписали локальную стратегию реализации Конвенции ООН по правам людей с инвалидностью.
«Сначала был шок». Как в Щучине шли к решению проблем людей с инвалидностью
«Сначала был шок». Как в Щучине шли к решению проблем людей с инвалидностью
В Щучине подвели итоги кампании «Повестка 50» и подписали местный план действий по реализации Конвенции по правам людей с инвалидностью.
В Столине разработали программу повышения качества жизни людей с инвалидностью
В Столине разработали программу повышения качества жизни людей с инвалидностью
Райцентр стал вторым городом в Беларуси и первым в Брестской области, где подписали местный план реализации принципов Конвенции ООН о правах людей с инвалидностью.
Законопроект о правах людей с инвалидностью: инновации в деталях, архаизм общего подхода
Законопроект о правах людей с инвалидностью: инновации в деталях, архаизм общего подхода
Обсуждение законопроекта «О правах инвалидов и их социальной интеграции» подошло к концу. Какие преимущества и недостатки содержит новый документ?
Беларускія НДА супраць COVID-19

Якія выклікі пандэмія каронавіруса кідае грамадскім арганізацыям і як яны з імі спраўляюцца?

«Это наша большая совместная работа»

За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.

Представители пяти городов обсудили ситуацию с безбарьерной средой (Фото)

23-24 сентября под Минском прошла двухдневная рабочая встреча в рамках кампании "Повестка 50".

Уладзімір Мацкевіч: Каля ста чалавек кожны год вучыцца ў беларускім Лятучым універсітэце (Аўдыё)

Адукацыйная пляцоўка была створана на ўзор Лятучага ўніверсітэта, які пад канец 1970-х гадоў дзейнічаў у Польшчы.