Прамоўца расказаў, пра што ён марыць, што навучыла яго адказнасці і аб чым ён будзе шкадаваць напрыканцы жыцця.
У нашай рэчаіснасці на такіх, як ён, часцей за ўсё ставяць крыж. Іх не прымае грамадства, дактары, ад іх адмаўляюцца бацькі. Усё, што яны могуць – гэта пражыць нядоўгае і беднае жыццё ў ізаляваным свеце, без справы, без спадзяванняў і без магчымасці рэалізавацца. Аднак вядомы аўстралійскі прапаведнік і мецэнат Нік Вуйчыч даказаў самому сабе і ўсяму свету, што можна перамагчы гэтыя абмежаванні і не толькі знайсці сэнс у жыцці, стаць паспяховым, але і натхняць іншых. Легендарны прамоўца выступіў учора ў Мінску і паспрабаваў сваім прыкладам зарадзіць беларусаў. А напярэдадні выступлення Нік Вуйчыч даў прэс-канферэнцыю ў галерэі TUT.BY. Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі” сабрала каштоўныя парады чалавека, які рассунуў межы магчымага.
– На жаль, мы жывем у свеце людзей, няма нікога дасканалага, складана знайсці пакорлівага чалавека. Гэта дамапагае мне паляпшацца, замест змагання з цемрай самому выпраменьваць больш святла.
Я павесіў сабе на люстэрка фота афрыканскага сіраты, і ведаў: калі ў мяне цяжкасці ў школе, я магу зрабіць крок, каб дапамагчы сіраце. Сіратой быць цяжка. У нас з жонкай двое дзяцей, мы ўтрыміваем яшчэ траіх, і гэта толькі пачатак. Тыя, у каго нешта ёсць, самі могуць даваць. Старайцеся рабіць тое, што можаце, вы не можаце змяніць людзей. Вы можаце маліцца, але справа не толькі ў размовах аб любові і веры, гаворка ідзе пра дзеянні любові і веры.
Я малюся за сваіх ворагаў, не адказваю жорсткасцю на жорсткасць.
Журналістка дзяржаўнага тэлеканала “Беларусь-2” спытала, што аратар можа сказаць беларусам у спакойнай краіне?
– Часам жыць у такой ціхай краіне – не так кепска. Але справа ў людзях, у наступным пакаленні. Справа не ў тым, колькі людзей галадае ці колькі сірот – я ўпэўнены, тут таксама ёсць сіроты, многія падлеткі хочуць, але не могуць папступіць у ВНУ. Таму галоўнае – натхняць на сваёй працы, вы не толькі для начальніка працуеце, вы працце на карысць краіны – Беларусі.
А што Нік Вуйчыч адкажа тым, хто не верыць у шчаслівыя гісторыі?
– З 58 краін, дзе я пабываў, я магу сказаць, што ў 25 людзі нікому не вераць. Палітыка – гэта палітыка, карупцыя – гэта карупцыя. Сквапнасць і ганарыстасць. На жаль, такі стан свету. Можна ныць пра гэта, але ўсё роўна прымаць той факт, што цяпер на Зямлі мільярд людзей галадае, мільёны сірот. І што нам рабіць? Змены мусяць адбывацца ў выніку бачання. Павінен быць давер. Хаця б моладзь можа верыць адзін аднаму.
Нік Вуйчыч падкрэсліў, што павінна адбыцца заснаванае на даверы партнёрства паміж СМІ і наступным пакаленнем, партнёрства ўніверсітэтаў. Неабходна зрабіць мазгавы штурм, арганізаваць больш некамерцыйных арганізацый.
– У мяне ёсць мара: хачу аднойчы ўбачыць патформу, дзе б 400 млн чалавек мелі адно і тое ж бачанне. Калі б з 7 млрд чалавек хаця б 6% ахвяравалі толькі 1 долар у дзень, можна было б пабудаваць мноства бальніц і прытулкаў. Падумайце пра гэта.
Справа не толькі ў грошах, усё пачынаецца з даверу, з бачання. Мы жывем у складаны час. Спадзяюся, мае гісторыі натхняць вашу краіну. Вы мождаце даць інваліду каляску, але не дасцё яму матывацыю выязджаць з дому. Сэрца, розум і цела – вось тры рэчы, і ўсё павінна пачынацца з сэрца.
Нягледзячы на сваю моцную веру, Нік Вуйчыч прызнаўся журналістам, што ёсць рэчы, пра якія ён будзе шкадаваць напрыканцы свайго жыцця.
– Калі б я памёр сёння (два месяцы таму я рэальна амаль не памёр у бальніцы), маё шкадаванне было б аб тым, што недастаткова часу праводзіў з дзецьмі і жонкай. Я цяпер хачу і магу быць больш дома з сям’ёй. Мой новы графік прымушае прыдумляць новыя спосабы, як дасягнуць 7 млрд чаавек, не лётаючы на самалётах . А яшчэ адно маё шкадаванне – колькі часу я праводзіў з Богам, чытаў Біблію.
Прамоўца перакананы, што трэба працаваць, каб не скаціцца ў шкадаванне сябе.
– Важна вучыць дзяцей, што заўжды ёсць іншыя людзі, у якіх ёсць патрэбы. Пакуль яны не сустрэнуць таго, у каго няма абутку, яны заўжды будуць хацець новыя найлепшыя чаравікі. І толькі калі ўбачаць чалавека, у якога ўвогуле ніякіх чаравікаў няма, яны будуць рады тым, што ў іх ёсць. Важна не бэсціць дзяцей. Мяне не бэсцілі: бацькі прымушалі мяне пыласосіць за 2 долары ў дзень. Калі я хацеў цацку, я купляў яе са сваіх кішэнных грошай. Гэта навучыла мяне адказнасці.
Аратар кажа, што можна пасумаваць крыху, але заставацца надоўга ў гэтым смутку не трэба, іначай можна з яго і не выбрацца. Знайсці выйсце Ніку Вуйчычу дапамагае яго вера. Ён прызнаўся, што шмат гадоў не разумеў Божую любоў, хацеў даведацца пра Божы план.
– Калі няма плану, я не разумею, навошта гэта. Але аказалася, мне не патрэбны план, усё, што трэба – гэта веданне таго, што ў Яго ёсць план.
Вы можаце самі быць цудам дя кагосьці. Калі мне было 24, я сустрэў такога ж хлопчыка без рук і ног. Ён быў цудоўны. І я падумаў, калі б у такім узросце сустрэў падобнага чалавека, як бы гэта мяне змяніла. Цяпер я для яго як старэйшы брат.
Калі я магу камусьці дапамагаць, верыць у Божы план адносна майго жыцця – я жыву недарэмна. Таму я шчаслівы і мог бы памерці і сёння.
Нягледзячы на філасофскае стаўленне да жыцця, Нік Вуйчыч любіць эксперыментаваць, спрабаваць нешта новае, выпрабоўваць свае магчымасці.
– Апошняе, што я паспрабаваў, быў сноўбордынг. Гэта было крута! Я хачу навучыцца лепей катацца на дошцы. Гэта даволі небяспечна, але цікава. Як я адпачываю? Знаходжуся дома, гляджу кіно з дзецьмі. Мне падабаеца акіян, нішто не параўнаецца з ім.
Адказваючы на пытанне, што б ён сказаў тым, хто не можа ўспрымаць людзей з асаблівасцямі, Нік Вуйчыч даў параду ўсім нам:
– Калі паглядзець на любую гісторыю поспеху, вы думаеце, ва ўсіх было ідэальнае дзяцінства? Не. Разбітая сям’я – гэта нашмат горш, чым жыць без рук і ног. У нас ва ўсіх ёсць выклікі і праблемы, але яны не вызначаюць наш поспех. Чалавек ніколі не будзе шчаслівым, пакуль не зразумее, што ён не зможа змяніць тое, чаго не можа, і што павінен рабіць тое, што можа.
* Матэрыял падрыхтаваны ў межах міжнароднага праэкта “Правы людзей з інваліднасцю: парадак дня для Беларусі (Парадак дня 50)”.
Праца з людзьмі трэцяга ўзросту натхняе, перакананая спецыяліст аддзялення забеспячэння дзённага знаходжання для інвалідаў і грамадзян сталага веку Вілейскага ТЦСАН.
Як маленькае швачнае прадпрыемства на Аршаншчыне вырасла ў сучасную вытворчасць з якаснай прадукацыяй і стварыла сістэму працаўладкавання моладзі з інваліднасцю.
Гаспадыня бабруйскага тайм-клуба “13:87” распавядае пра тое, як сумясціць бізнес і каштоўнасці, чаму важная даступнасць, а таксама дзеліцца праваламі і дасягненнямі.
Важно не только то, О ЧЁМ вы говорите, но и КАК. И если вы – журналист, блогер, публичный человек, а одна из ваших тем – люди с инвалидностью, то вот несколько рекомендаций, как подавать её корректно.
За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.
Райцентр стал вторым городом в Беларуси и первым в Брестской области, где подписали местный план реализации принципов Конвенции ООН о правах людей с инвалидностью.
Беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич обратился к Александру Лукашенко с открытым письмом, в котором потребовал от беларусского правителя не отдавать преступные приказы.
Альтернативного властному сценария по-прежнему не просматривается. Предложенный Виктором Бабарико и его командой сценарий референдума вряд ли может быть таковым.
За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.
Важно не только то, О ЧЁМ вы говорите, но и КАК. И если вы – журналист, блогер, публичный человек, а одна из ваших тем – люди с инвалидностью, то вот несколько рекомендаций, как подавать её корректно.
У Еўропе — мэры гарадоў, у нас — старшыні гарвыканкамаў. Бо мэраў абіраюць, а старшыняў прызначаюць. Але нечакана Лідзія Ярмошына загаварыла пра ўзмацненне мясцовага самакіравання.
Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак
Экологи, эксперты в сфере экологии и представители гражданского общества отвечают на обвинение в негативном влиянии на инвестиционный климат и недобросовестной конкуренции.