Четверг 21 ноября 2024 года | 21:32
  • бел / рус
  • eng

Валянціна Кірылава: Мы імкнемся стварыць прастору Віцебска і передаць каштоўнасці спадчыны УНОВІСа

21.02.2017  |  CHOICE-Беларусь: спадчына і сучаснасць   |  Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь,  
Валянціна Кірылава: Мы імкнемся стварыць прастору Віцебска і передаць каштоўнасці спадчыны УНОВІСа Мікалай Суецін. Дызайн чыгуначнага вагона пры паездцы ў Маскву на выставу 1920 г.

Супрэматызм на дзіцячай пляцоўцы – чаму б і не?

Віцебск – калыска авангарднага мастацтва пачатку ХХ стагоддзя. Менавіта тут у 1920 годзе Казімір Малевіч стварыў мастацкае аб’яднанне “Заснавальнікаў новага мастацтва” (“Утвердителей нового искусства”, УНОВИС). Сёння мастакам і дызайнерам з усяго свету прапануюць пераасэнсаваць стогадовую спадчыну канструктывізма і супрэматызма пры дапамозе конкурса “Азбука-УНОВІС”. На конкурс прымаюцца праекты гульнявых пляцовак для гарадской прасторы. Абавязковая ўмова – пляцоўкі павінны развіваць гульнявыя і фізічныя навыкі дзяцей і / альбо дапамагаць рэкрэацыі людзей іншых узростаў. Азбука ўводзіць чалавека ў свет спазнання. Пры запазычанні сэнсаў і назваў з адной сістэмы ў іншую з’яўляюцца новыя значэнні. Культурны код УНОВІС, які спасцігаюць юныя жыхары і іх бацькі праз непасрэднае штодзённае даследванне жыцця, дапаможа творчаму развіццю ўрбаністычнай платформы Віцебска.

Падрабязней пра ідэю і ўмовы конкурса Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі” распавяла кіраўнік праекта Валянціна Кірылава.

– Конкурс “Азбука-УНОВІС” – адна з актыўнасцяў агульнага праекта “Гісторыка-культурнай спадчыны заснавальнікаў новага мастацтва – культурны код развіцця горада Віцебска”. Так, у межах праекту ў верасні мінулага года пусцілі трамваі, упрыгожаныя рэпрадукцыямі эскізаў сябраў аб’яднання УНОВІС Ніны Коган і Казіміра Малевіча.

Ідэя палягае ў тым, што наша культурная спадчына закрыта на ўсе замкі ў музейных фондах, і дабрацца да яе можна хіба што падчас выстаў. Але выставы зачыняюцца, і спадчына хаваецца. А калі яна стане выходзіць на вуліцы горада, людзі будуць бачыць яе і ведаць, што ім ёсць чым ганарыцца.

Да ўдзелу ў праекце запрашаюцца жыхары не толькі Віцебска і нават не толькі Беларусі. Арганізатары конкурса вырашылі звярнуцца да мастакоў і дызайнераў усяго свету.

– Спадчына УНОВІСа вядомая ўсяму свету, сёння паўсюль карыстаюцца гэтым кодам, у людзей ёсць цікаўнасць да яго, – тлумачыць Валянціна Кірылава. – Якім будзе водгук на конкурс, яшчэ невядома, але наша галоўная задача – прыцягнуць увагу жыхароў і мастакоў Віцебска.

Хоць на конкурс прымаецца неабмежаваная колькасць прац, магчымасцяў для рэалізацыі ўсіх заявак не так шмат. Таму вырашылі пераўтварыць у жыццё толькі 10 першых праектаў: па тры работы ў трох намінацыях (для дзяцей, для моладзі і без узроставых абмежаванняў) плюс яшчэ адна. Абярэ пераможцаў журы конкурса, якое прадстаўлена вядучымі спецыялістамі дызайну і архітэктуры Беларусі і замежжа.

Заяўкі на ўдзел у конкурсе прымаюцца да 10 сакавіка. Іх разам з эскізамі аўтарскіх распрацовак у электронным выглядзе прапануюць дасылаць на адрас [email protected]. У графе тэмы паведамлення пазначыць "Конкурс Азбука-УНОВІС”. Назвы файлаў эскіза павінны адпавядаць назве праекта і намінацыі.

– Другі тур скончыцца 25 сакавіка, тады ўжо будуць вядомыя найлепшыя аўтарскія прапановы. Пасля гэтага наступным этапам стануць узгадненні месцаў непасрэднага ажыццяўлення і распрацоўкі праекта ў на падставе аўтарскіх ідэй пераможцаў конкурса. Абавязкова адбудуцца абмеркаванні з супольнасцямі жыхароў абраных тэрыторый, – гаворыць кіраўнік праекта.

Як зазначае Валянціна Кірылава, ні сам кокнурс, ні яго вынікі – не галоўная мэта праекту, хаця гэта і цікава. Але найперш арганізатары імкнуцца да стварэння прасторы горада і передачы каштоўнасцяў спадчыны УНОВІСа, якой будуць ганарыцца жыхары Віцебска.

***

Публікацыя падрыхтавана ў супрацоўніцтве з міжнародным праэктам "CHOICE — Cultural Heritage: Opportunity for Improving Civic Engagement", які рэалізуецца Асацыяцыяй агенцтв мясцовай дэмакратыi ALDA (Францыя) сумесна з Міжнародным кансорцыумам "ЕўраБеларусь" (Лiтва).

Праект разгортваецца ў Беларусі, Украіне, Малдове і Арменіі ў межах праграмы ЕС "Усходняе партнёрства" пры iнфармацыйнай і кансультацыйнай падтрымцы арганiзацый-партнёраў:

  • Цэнтра культурнага менеджменту (Львоў, Украіна);
  • Нацыянальнага камітэта ICOM (Кішынёў, Малдова);
  • Адукацыйна-даследчага фонда Millennium (Ерэван, Арменiя);
  • Грамадскага аб’яднання "Цэнтр сацыяльных інавацый" (Мінск, Беларусь).

Беларуская частка праекта — "CHOICE-Беларусь: спадчына i сучаснасць" — грунтуецца на каштоўнасці культурнай спадчыны як рэсурсу для ўмацавання і развіцця сучаснай беларускай ідэнтычнасці і еўрапейскага цывілізацыйнага выбару Беларусі. Арганiзатары праекта маюць мэтай надаць імпульс пашырэнню разнастайнасці інавацыйных падыходаў і ініцыятыў па ўвядзенні культурнай спадчыны Беларусі ў сучаснае культурнае жыццё беларускага грамадства.

Другие новости раздела «CHOICE-Беларусь: спадчына і сучаснасць»

Разработана неформальная инструкция для заявителей на программу "Креативная Европа"
Разработана неформальная инструкция для заявителей на программу "Креативная Европа"
Команда консультантов проекта "Креативное Восточное партнерство" подготовила первую рабочую версию Неофициального руководства для потенциальных участников конкурса программы "Креативная Европа".
Как успешно заполнить грантовую заявку программы "Креативная Европа" и найти надежных партнеров
Как успешно заполнить грантовую заявку программы "Креативная Европа" и найти надежных партнеров
Эти и другие вопросы обсуждали партнеры проекта "Международное Восточное партнерство" во время рабочей встречи 13-16 сентября, состоявшейся в Ереване.
Валянціна Кірылава: Свет адчыняе ўсе дзверы на пароль “Шагал-Малевіч-Віцебск”
Валянціна Кірылава: Свет адчыняе ўсе дзверы на пароль “Шагал-Малевіч-Віцебск”
На конкурс гарадскіх рэкрэацыйных зон “Азбука-УНОВІС” у Віцебску падалі работы 36 чалавек. Роўна столькі, колькі было сяброў легендарнага мастацкага аб’яднання пачатку 20-х гг. мінулага стагоддзя.
Ида Шендерович: Место встречи жизни и смерти
Ида Шендерович: Место встречи жизни и смерти
Из архитектурного ландшафта Беларуси стремительно исчезают объекты материального наследия.
Захаваць спадчыну і стаць каштоўнымі адзін для аднаго (ФОТА)
Захаваць спадчыну і стаць каштоўнымі адзін для аднаго (ФОТА)
16 чэрвеня ў мінскай прасторы “Цэх” прадставілі вынікі працы Міжнароднай праграмы “CHOICE – Cultural Heritage – Opportunity for Civic Engagement”.
Оксана Гайко: Наш аудиогид по Бресту – памятник жертвам Холокоста
Оксана Гайко: Наш аудиогид по Бресту – памятник жертвам Холокоста
Центр Бреста теперь можно изучать с помощью аудио-гида Brest Stories Guide. Правда, пока одну из страниц города – антисемитизм и Холокост.
16 чэрвеня ў Мінску — дыскусія-прэзентацыя "Актуалізацыя культурнай спадчыны ў Беларусі"
16 чэрвеня ў Мінску — дыскусія-прэзентацыя "Актуалізацыя культурнай спадчыны ў Беларусі"
Міжнародная праграма CHOICE цягам двух гадоў працавала разам з некалькімі культурніцкімі праектамі, кожны з якіх меў мэтай надаць нашай нацыянальнай спадчыне новую форму існавання і ўжытку.
Ларыса Быцко: Спадчыну можна захаваць толькі разам
Ларыса Быцко: Спадчыну можна захаваць толькі разам
На прэм’еру батлейкі “Прытулак памяці” ў аграсядзібу “Стулы” Пружанскага раёна прыехала шмат людзей.
Міхал Анемпадыстаў прадставіў альбом, які прэзентуе беларускую культуру (ФОТА)
Міхал Анемпадыстаў прадставіў альбом, які прэзентуе беларускую культуру (ФОТА)
Наша недаследваная і непрынятая спадчына чакае нас вялікімі адкрыццямі. У гэтым можна пераканацца, гартаючы шыкоўнае выданне дызайнера Міхала Анемпадыстава “Колер Беларусі”, прэзентаванае ў Мінску.
Дзмітрый Сурскі: Мы павінны аддаць беларускаму плакату належнае
Дзмітрый Сурскі: Мы павінны аддаць беларускаму плакату належнае
У 1991 годзе на трыенале ў японскую Таяму мастакі і плакатысты Савецкага Саюза накіравалі 120 плакатаў . З іх для экспазіцыі міжнароднае журы адабрала толькі шаснаццаць.
30 траўня ў Мінску — прэзентацыя кнігі Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі"
30 траўня ў Мінску — прэзентацыя кнігі Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі"
У перадапошні дзень вясны адбудзецца доўгачаканая прэзентацыя кнігі мастака і дызайнера Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі".
Вольскі, Глобус і Акудовіч прэзентавалі дзіцячую кнігу пра мастацтва (ФОТА)
Вольскі, Глобус і Акудовіч прэзентавалі дзіцячую кнігу пра мастацтва (ФОТА)
Выданне прысвечана сямі беларускім мастакам ад Малевіча і Шагала да Цэслера і Вашкевіча і складаецца з ілюстрацый, біяграфій, казак, вершаў і гульняў.
Спадчына – гэта дзеяслоў. У Мінску падвялі вынікі працы праекта CHOICE
Спадчына – гэта дзеяслоў. У Мінску падвялі вынікі працы праекта CHOICE
Ці патрэбна Беларусі “грамадскае міністэрства культуры” і “ашмянская хартыя” па абыходжанні з гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі?
2 траўня ў Гродне — адкрыеццё выставы мастака і дызайнера Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі"
2 траўня ў Гродне — адкрыеццё выставы мастака і дызайнера Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі"
Цэнтр гарадскога жыцця #uCentry і арт-галерэя "Крыга" запрашаюць гарадзенцаў на ўнікальную выставу.
Відэазапіс анлайн-трансляцыі "Культурная спадчына і сучаснасць: фармаванне новай суб’ектнасці?"
Відэазапіс анлайн-трансляцыі "Культурная спадчына і сучаснасць: фармаванне новай суб’ектнасці?"
28 красавіка 2017 года ў Мінску адбылася адкрытая дыскусія на тэму: "Культурная спадчына і сучаснасць: фармаванне новай суб’ектнасці?" Глядзіце, калі ласка, відэазапіс анлайн-трансляцыі.
28 красавіка ў Мінску — дыскусія "Культурная спадчына і сучаснасць: фармаванне новай суб’ектнасці?"
28 красавіка ў Мінску — дыскусія "Культурная спадчына і сучаснасць: фармаванне новай суб’ектнасці?"
28 красавіка 2017 года ў мінскай крэатыўнай прасторы "ЦЭХ" адбудзецца адкрытая дыскусія на тэму: "Культурная спадчына і сучаснасць: фармаванне новай суб’ектнасці?".
18 красавіка ў Віцебску — адкрыццё выставы Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі" (Відэа)
18 красавіка ў Віцебску — адкрыццё выставы Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі" (Відэа)
18 красавіка 2017 года мастак і дызайнер Міхал Анемпадыстаў прадставіць сваю выставу "Колер Беларусі" ў Віцебску.
Беларусы глабальна не ўпэўненыя ні ў чым, таму і выбіраюць каларыстычную гаму “беж” (Відэа)
Беларусы глабальна не ўпэўненыя ні ў чым, таму і выбіраюць каларыстычную гаму “беж” (Відэа)
Колер – адзін са складнікаў культуры, якая вызначае тое, як мы жывем штодня, рэагуем на падзеі, прымаем рашэнні.
24 сакавіка ў Мінску — закрыццё выставы Міхала Анемпадыстава "Колеры Беларусі"
24 сакавіка ў Мінску — закрыццё выставы Міхала Анемпадыстава "Колеры Беларусі"
24 сакавіка, у пятніцу, Лятучы ўніверсітэт запрашае на закрыццё выставы Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі".
Міхал Анемпадыстаў: Хацелася б, каб людзі адчулі кайф ад вычытвання невярбальнай інфармацыі
Міхал Анемпадыстаў: Хацелася б, каб людзі адчулі кайф ад вычытвання невярбальнай інфармацыі
Як колер звязаны з культурнай традыцыяй і ці ўсялякае народнае мастацтва – традыцыйнае?
Беларускія НДА супраць COVID-19

Якія выклікі пандэмія каронавіруса кідае грамадскім арганізацыям і як яны з імі спраўляюцца?

«Это наша большая совместная работа»

За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.

Представители пяти городов обсудили ситуацию с безбарьерной средой (Фото)

23-24 сентября под Минском прошла двухдневная рабочая встреча в рамках кампании "Повестка 50".

Уладзімір Мацкевіч: Каля ста чалавек кожны год вучыцца ў беларускім Лятучым універсітэце (Аўдыё)

Адукацыйная пляцоўка была створана на ўзор Лятучага ўніверсітэта, які пад канец 1970-х гадоў дзейнічаў у Польшчы.