Эксперт па ахове помнікаў распавёў, якім быў Мінск у Сярэднявеччы і адказаў на праблемныя пытанні горадабудаўніцтва і захавання спадчыны ў сталіцы.
Пасля калядных вакацый распачаў свае пасяджэнні ў новым сезоне Клуб гісторыі Мінска. Першым яго госцем стаў кіраўнік Добраахвотнага таварыства аховы помнікаў Антон Астаповіч, які паразважаў на тэму старажытнага Менска ў сучасным Мінску і таго, што ад яго засталося. На думку Астаповіча, самае каштоўнае, што страціла сталіца – нават не будынкі, а гістарычная планіроўка. Яе фрагменты дзе-нідзе яшчэ захаваліся, але гэта мізер у параўнанні з тым, што можна было б уратаваць. А некалі ж Мінск быў сапраўды еўрапейскім горадам, пра што сведчыць сістэма фартыфікацый, якая тут існавала. Так, паводле гарадскога плану 1797 года, у Мінску была свая цытадэль, якая размяшчалася на ўсходнім напрамку. Планіровачная структура сярэднявечнага Мінска ўяўляла сабой спробу пошуку ідэальнага горада. Што адметна, гэтая структура не мянялася з даўніх часоў да самай Другой сусветнай вайны.
Пра перабудовы пасляваеннага часу можна казаць шмат, як і пра сучасныя спробы вярнуць сталіцы яе старажытны дух. Але што маем – тое маем, і сёння перад горадам стаяць ужо іншыя выклікі.
Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі” даведалася, што думае эксперт адносна захавання сучаснай гарадской спадчыны.
Што можа зрабіць грамадскасць у плане аховы помнікаў?
– Мінулы год быў для мяне ў гэтым плане навучальным. Мы завязалі кантакты з Украінскім Таварыствам аховы помнікаў. Заканадаўства Украіны значна больш ліберальнае ў параўнанні з нашым, і там шырокія колы грамадзян могуць вельмі моцна ўплываць на горадабудаўнічыя працэсы і на працэсы аховы спадчыны. Львоўскае Абласное Таварыства аховы помнікаў абапіраецца менавіта на шырокую грамадскасць. Наша ж нарматыўна-прававая база ўсё зводзіць да экспертнага кола. Так, у нас праводзяцца грамадскія абмеркаванні праектаў. Але ж калі вы ўважліва пачытаеце Палажэнне аб грамадскім абмеркаванні, там напісана, што заўвагі і прапановы, не абгрунтаваныя нарматыўна-прававымі і нарматыўна-тэхнічнымі дакументамі, да разгляду не прымаюцца і ў пратакол не заносяцца. На абмеркаваннях у нас часта збіраецца шмат народу, ідуць гарачыя дыскусіі, а далей гэта ні ўва што не пераўтвараецца. Нам застаецца толькі старацца абгрунтаваць сваю пазіцыю дзеючымі прававымі і тэхнічнымі нормамі, а калі мы будзем казаць, што спадчыну трэба захоўваць, нас ніхто не пачуе.
Кодэкс аб культуры – “міна запаволенага дзеяння”
Нагадаем, новы нарматыў уваходзіць у сілу трэцяга лютага.
– Кодэкс аб культуры я лічу мінай запаволенага дзеяння. Там вельмі шмат нестыковак, падвойных трактовак. Дзякуй Богу, удалося адстаяць адну маленькую пазіцыю, якая шмат на што ўплывае. Бо яшчэ ў праекце гаварылася, што наданне статуса помнікам мясцовага значэння ажыццяўляе мясцовая ўлада, і пазбаўленне статуса – таксама аблвыканкамы. Удалося гэтую пазіцыю адбіць: пазбаўленне статусу ўсё адно будзе адбывацца праз навукова-метадычную раду і Саўмін. Калі б гэта засталося ў кампетэнцыі мясцовых уладаў, Беларусь бы засталася без помнікаў, бо няма помніка – няма праблемы.
Але ў Кодэксе шмат нестыковак датычна распрацоўкі праектнай дакументацыі. Інстытут навуковых кіраўнікоў адмяняецца, на дадзены момант няма ніводнага падзаконнага дакумента, які рэгулюе навуковае кіраўніцтва, вызначае атэстацыйную камісію для новых навуковых кіраўнікоў. Калі да трэцяга лютага такіх дакументаў не з’явіцца, Кодэкс не будзе працаваць.
Пра лёс будынкаў па вул. Вызвалення і кляштара 2-ой бальніцы
– Наконт Вызвалення. Пасля Новага года з’явілася інфармацыя: чыноўнікі Цэнтральнага выканкама агучылі, што праект прайшоў усе ўзгадненні і экспертызу. Гэта брутальны падман з боку чыноўнікаў. Да гэтага часу праект духоўна-асветніцкага цэнтра Праваслаўнай царквы не ўзгоднены Міністэрствам культуры, таму што заключэнне па праектнай дакументацыі, якое выдалі ўлетку, адмоўнае. З гэтым заключэннем, калі не будуць выпраўлены ўсе заўвагі, праект ніяк экспертызу не пройдзе. Як ён можа прайсці экспертызу, калі няма пратакола грамадскага абмеркавання, справаздачы ацэнкі ўздзеяння на навакольнае асяроддзе? У гэтым праекце я прасочваю схему на мяжы карупцыйнай, таму што генпраекціроўшчык – упраўленне праектавання Галоўэкспертызы, і там жа праект будзе праходзіць экспертызу. Але вядзецца праца – пакуль нам у гэтым адмоўлена, – каб архітэктурны праект быў выведзены на грамадскае абмеркаванне, паколькі ён парушае рэгламент праекту дэталёвага планавання. Але мы будзем да апошняга дамагацца грамадскага абмеркавання.
Што тычыцца тэрыторыі былой другой бальніцы, былога Траецкага кляштару і былога Лаўскага прадмесця, дзе цяпер стаіць ВДНГ. На жаль, там сітуацыя больш складаная, бо ў 2013 годзе ў карэктыроўку ПДП усе новыя рэгламенты будаўніцтва ўвайшлі. Корпус бальніцы 1920-х гадоў з пасляваеннай надбудовай двух паверхаў будзе дэмантавацца, як і будынак “БелЭкспа” 1968 года і, на жаль, няма нават юрыдычных падстаў, каб супрацьстаяць гэтаму. Але ж чатыры старых будынка Траецкага кляштара, які быў перабудаваны пад патрэбы бальніцы, будуць захаваныя, бо маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, і там не прадугледжана новае будаўніцтва. Я прагназую, што яно з’явіцца на месцы будынка экспацэнтра.
“Стаіць археолаг і з-пад каўша экскаватара дастае артэфакты”
Амаль ва ўсіх дакументах беларускага заканадаўства, якія рэгулююць археалагічную дзейнасць, ёсць, зноў-такі, міна запаволенага дзеяння, якая дазваляе абыходзіць любую археалогію. На тэрыторыі аховы культурнага пласта дазволены толькі археалагічны нагляд. То бок у нас на багацейшых культурных пластах можна рабіць любыя земляныя работы толькі ў рэжыме археалагічнага нагляду: стаіць археолаг і з-пад каўша экскаватара дастае артэфакты. На жаль, гэта катастрофа для Беларусі. Гэта прыводзіць да таго, што ёсць легальны шлях абыходзіць любыя паўнавартасныя археалагічныя пошукі. У той жа Польшчы на любых земляных работах у гарадах прысутнічае археолаг, тое ж самае ў Львоўскай вобласці. У нашай жа краіне нават працы на помніках культуры вядуцца па агульнабудаўнічых нарматывах, а рэстаўрацыйных норм папросту не існуе.
***
Публікацыя падрыхтавана ў супрацоўніцтве з міжнародным праэктам "CHOICE— CulturalHeritage: OpportunityforImprovingCivicEngagement", які рэалізуецца Асацыяцыяй агенцтв мясцовай дэмакратыi ALDA (Францыя) сумесна з Міжнародным кансорцыумам "ЕўраБеларусь" (Лiтва).
Праект разгортваецца ў Беларусі, Украіне, Малдове і Арменіі ў межах праграмы ЕС "Усходняе партнёрства" пры iнфармацыйнай і кансультацыйнай падтрымцы арганiзацый-партнёраў:
Цэнтра культурнага менеджменту (Львоў, Украіна);
Нацыянальнага камітэта ICOM (Кішынёў, Малдова);
Адукацыйна-даследчага фонда Millennium (Ерэван, Арменiя);
Грамадскага аб’яднання "Цэнтр сацыяльных інавацый" (Мінск, Беларусь).
Беларуская частка праекта — "CHOICE-Беларусь: спадчына i сучаснасць" — грунтуецца на каштоўнасці культурнай спадчыны як рэсурсу для ўмацавання і развіцця сучаснай беларускай ідэнтычнасці і еўрапейскага цывілізацыйнага выбару Беларусі. Арганiзатары праекта маюць мэтай надаць імпульс пашырэнню разнастайнасці інавацыйных падыходаў і ініцыятыўпа ўвядзенні культурнай спадчыны Беларусі ў сучаснае культурнае жыццё беларускага грамадства.
Другие новости раздела «CHOICE-Беларусь: спадчына і сучаснасць»
Команда консультантов проекта "Креативное Восточное партнерство" подготовила первую рабочую версию Неофициального руководства для потенциальных участников конкурса программы "Креативная Европа".
На конкурс гарадскіх рэкрэацыйных зон “Азбука-УНОВІС” у Віцебску падалі работы 36 чалавек. Роўна столькі, колькі было сяброў легендарнага мастацкага аб’яднання пачатку 20-х гг. мінулага стагоддзя.
Міжнародная праграма CHOICE цягам двух гадоў працавала разам з некалькімі культурніцкімі праектамі, кожны з якіх меў мэтай надаць нашай нацыянальнай спадчыне новую форму існавання і ўжытку.
Наша недаследваная і непрынятая спадчына чакае нас вялікімі адкрыццямі. У гэтым можна пераканацца, гартаючы шыкоўнае выданне дызайнера Міхала Анемпадыстава “Колер Беларусі”, прэзентаванае ў Мінску.
У 1991 годзе на трыенале ў японскую Таяму мастакі і плакатысты Савецкага Саюза накіравалі 120 плакатаў . З іх для экспазіцыі міжнароднае журы адабрала толькі шаснаццаць.
28 красавіка 2017 года ў Мінску адбылася адкрытая дыскусія на тэму: "Культурная спадчына і сучаснасць: фармаванне новай суб’ектнасці?" Глядзіце, калі ласка, відэазапіс анлайн-трансляцыі.
28 красавіка 2017 года ў мінскай крэатыўнай прасторы "ЦЭХ" адбудзецца адкрытая дыскусія на тэму: "Культурная спадчына і сучаснасць: фармаванне новай суб’ектнасці?".
Беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич обратился к Александру Лукашенко с открытым письмом, в котором потребовал от беларусского правителя не отдавать преступные приказы.
Альтернативного властному сценария по-прежнему не просматривается. Предложенный Виктором Бабарико и его командой сценарий референдума вряд ли может быть таковым.
За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.
Важно не только то, О ЧЁМ вы говорите, но и КАК. И если вы – журналист, блогер, публичный человек, а одна из ваших тем – люди с инвалидностью, то вот несколько рекомендаций, как подавать её корректно.
У Еўропе — мэры гарадоў, у нас — старшыні гарвыканкамаў. Бо мэраў абіраюць, а старшыняў прызначаюць. Але нечакана Лідзія Ярмошына загаварыла пра ўзмацненне мясцовага самакіравання.
Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак
Экологи, эксперты в сфере экологии и представители гражданского общества отвечают на обвинение в негативном влиянии на инвестиционный климат и недобросовестной конкуренции.