Воскресенье 24 ноября 2024 года | 16:13
  • бел / рус
  • eng

Таццяна Пятрова: Стан аховы спадчыны – гэта адлюстраванне менталітэту беларусаў

27.12.2016  |  CHOICE-Беларусь: спадчына і сучаснасць   |  Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь,  
Таццяна Пятрова: Стан аховы спадчыны – гэта адлюстраванне менталітэту беларусаў photo-konik.ru

Грамадзянская супольнасць уключаецца ў абарону аб’ектаў гістарычнай спадчыны, але мясцовая – зрэдку выступае ініцыятарам гэтых працэсаў.

Для параўнання з суседзямі можна зрабіць умоўны разлік шчыльнасці помнікаў культуры і гісторыі на квадратны кіламетр тэрыторыі і колькасць насельніцтва. Тады атрымліваецца, што ў Літве больш за 18 000 каштоўнасцяў, на кожную з іх прыпадае плошча 3,5 км² і 157 чалавек насельніцтва. У Польшчы гэтыя суадносіны выглядаюць так: каля 60 000 каштоўнасцяў/5 км² /641, у Расіі 121 000/ 141 км²/ 1 212, ва Украіне 4 659/ 129 км² /9 102.

У Беларусі 5 552 каштоўнасці, шчыльнасць размяшчэння якіх складае 38 км² і на кожную з іх прыходзіцца аж 1 737 чалавек. Здавалася б, помнікаў не так ужо шмат, а людзей, якія маглі б пра іх клапаціцца, не так ужо мала, але чаму тады некалькі сотняў  аб’ектаў нашай спадчыны знаходзяцца ў напаўзруінаваным стане, і штогод іх стан пагаршаецца альбо праз недагледжанасць, альбо праз маўклівую абыякавасць ? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі” паспрабавала знайсці ў выканаўчай дырэктаркі МГА “Гісторыка” Таццяны Пятровай.

– Чаму ў сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны часцей даводзіцца канстатаваць недахопы, чым поспехі?

– Раней існавала незалежная дзяржаўная інспекцыя па ахове спадчыны, яе баяліся. Але пасля яна апынулася ў складзе Міністэрства культуры, і ў раённых  спецыялістаў сталі  перыядычна ўзнікаць пытанні: як яны пры патрэбе могуць складаць пратаколы на асобныя структурныя падраздзяленні сваіх жа выканкамаў, або загадваць сельвыканкамам рабіць тыя ці іншыя мерапрыемствы па прывядзенні аб’ектаў (асабліва археалогіі) у належны стан? Таксама праблема ў штаце: у кожным райвыканкаме няма асобна вылучанага спецыяліста, які б займаўся толькі аховай спадчыны. Паралельна ён займаецца музеямі, доглядам за аб’ектамі ўвекавечання, або ўваходзіць у структуру раённага метадычнага цэнтру і мае пад шэфствам яшчэ шэраг клубаў  і проста не паспявае за ўсім сачыць. Апарат упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны ў Мінкульце таксама вельмі скарочаны.

З іншага боку, стан аховы спадчыны – гэта адлюстраванне менталітэту беларусаў. Мы думаем, што “асабіста я” ні за што не адказны, што нехта іншы павінен і прыйдзе і ўсё зробіць. А самі расцягваем помнікі на будматэрыялы ці пераўтвараем у сметнікі. Прынамсі менавіта па гэтай прычыне многія аб’екты (асабліва сядзібы) у канцы 1990-х перажылі істотны перыяд разбурэння, калі пэўныя арганізацыі з гэтых будынкаў выехалі, а новыя там не з’явіліся.

 У прынцыпе, цяпер ідзе актывізацыя грамадзянскай супольнасці вакол аб’ектаў спадчыны, нарастае пачуццё асабістай адказнасці. Але сама мясцовая супольнасць зрэдку выступае ініцыятарам гэтых працэсаў. Адзіны, хіба, прыклад – Асмалоўка, дзе жыхары самі абудзіліся і сканцэнтравалі  вакол сябе шмат грамадскіх ініцыятыў.

– І ўсё ж захаванне спадчыны – абавязак дзяржавы, грамадскасці, ці супольная справа?

– Гэта супольная справа. Гэты абавязак кожнага грамадзяніна прапісаны ў Канстытуцыі, таму кожны чалавек адказны за спадчыну, але гэта таксама  паўнавартасна не магчыма без падтрымкі дзяржавы, мясцовых адміністрацый.

 – А наколькі кожны чалавек свабодны прадпрымаць нешта? Часам з чыноўнікамі бывае складана размаўляць.

– Усё залежыць ад персаналіяў, што ўзначальваюць мясцовыя выканкамы. Калі яны адкрытыя, можна прыйсці, нешта прапанаваць зрабіць, і калі ў іх не патрабуюць грошай, часцей за ўсё, яны не будуць замінаць. Можа, і дапамагаць надта не будуць, але і замінаць наўрад ці стануць. Напрыклад, наша грамадскае аб’яднанне ўжо тры гады добраўпарадкуе старыя каталіцкія могілкі ў Міры, і нам ніхто не замінае. Мы добра кантактуем з парафіяй, якая дамаўляецца з выканкамам і нават перыядычна дапамагае матэрыяламі і людзьмі. Павінен быць давер усіх бакоў адзін да аднаго.

– А ў выпадку, калі нават статус гісторыка-культурнай каштоўнасці не ўратоўвае ад знішчэння, як гэта было з першай мінскай электрастанцыяй і будынкам музея Вялікай Айчыннай вайны?

 – Што тычыцца электрастанцыі, яе дазволілі разабраць з умовай аднаўлення. Аб’ект ёсць у Дзяржаўным спісе гісторыка-культурных каштоўнасцей, чарцяжы таксама, але калі яе адновяць… Складана адказаць адназначна, з другога боку не аднавіць зусім, таксама не могуць, бо гэта будзе ўжо крымінальная справа і некаму давядзецца адказваць перад законам. Справа ў тым, што кожнага разу ў такіх сітуацыях узнікае канфлікт паміж інвестыцыямі і каштоўнасцямі.

Мы цяпер імкнемся пераймаць досвед Еўропы наконт таго, што не трэба гісторыка-культурныя каштоўнасці пераўтвараць у суцэльныя музеі, трэба, каб культурная спадчына была ўключана ў сучаснае сацыяльна-эканамічнае развіццё. Як паказвае практыка, у нас аб’екты рэстаўруюцца альбо пад музей, альбо пад гатэль, альбо пад кавярню. Нашым грамадзянам складана ўявіць старажытную царкву, якую зрабілі тэатрам, як у Бэдфардзе (Велікабрытанія), альбо касцёл, што пераўтварылі ў кніжную краму (Маастрыхт, Нідэрланды). Таму, часам, перамагаюць інвестыцыйныя праекты, якія абяцаюць шмат грошай, але мала клапоцяцца пра спадчыну.

 – Закранаючы тэму рэстаўрацыі, ці ёсць у нас прафесійныя школы і ў якіх умовах працуюць рэстаўратары ў Беларусі?

– На сённяшні дзень у нас не рыхтуюць архітэктараў-рэстаўратараў. Раней быў адзін выпуск у БНТУ, але праз нерэнтабельнасць падрыхтоўку спецыялістаў спынілі. Цяпер у нас няшмат рэстаўрацыйных майстэрняў – “Белрэстаўрацыя" і шэраг іншых праектных арганізацый. Абавязковага ліцэнзавання рэстаўрацыйнай дзейнасці  няма, таму рэстаўрацыяй пад наглядам навуковага кіраўніка можа займацца той, хто выйграе тэндар. Адсутнасць попыту вынікае з таго, што сапраўдная рэстаўрацыя вымагае вельмі шмат грошай, а кожны інвестар імкнецца ўкласціся па мінімуму.

З аднаго боку, праз эканамічныя цяжкасці не ўсё так рэстаўруецца, як бы нам хацелася, з іншага, для некаторых аб’ектаў гэта паратунак, бо ў нас не так шмат ідэй і спецыялістаў, каб рэалізоўваць іх. Некаторым аб’ектам проста трэба дачакацца свайго часу, галоўнае толькі, каб іх да гэтага не сапсавалі.

– І з гэтай жа прычыны – фінансавай – у нас прасцей знесці аб’ект і, у лепшым выпадку, пабудаваць наноў?

– Што тычыцца цэнтру Мінска, то гэтыя пытанні вырашаюцца нават не на ўзроўні Міністэрства культуры. І рашэнні вельмі складана адмяніць. Па той жа Асмалоўцы – 50/50. Грамадскім актывістам разам з мясцовай супольнасцю прапанавалі распрацаваць мэнэджмэнт-план, якім чынам гэтая тэрыторыя можа быць эканамічна эфектыўная. У горада прапаноў няма.

 – А якія могуць быць ідэі? Калі пачыналася змаганне за Асмалоўку і пасёлак трактарнага завода, улады казалі, што гэта тыпавая забудова, якая не ўяўляе ніякай каштоўнасці.

– На пасяджэнні навукова-метадычнай рады напрыканцы лістапада ўсе яе сябры выказаліся, што гэты аб’ект (Асмалоўка. – ЕўраБеларусь.) мае значэнне як прыклад гарадскога гістарычнага асяроддзя. Гэта тыповая забудова, але яе тыповасць і ёсць каштоўнасць, бо яна дазволіла стварыць гэтае асяроддзе. Калі параўноўваць праспект (Незалежнасці. – ЕўраБеларусь.) – помнік архітэктуры і Асмалоўку – не помнік, то ў іх розныя задачы. Праспект – гэта гімн сацыялізму, а Асмалоўка – жылая забудова, адпачатку скіраваная на тое, каб чалавек мог там адпачыць, і яна не мела такой ідэалагічнай нагрузкі. Яе каштоўнасць – у гарманічнасці з навакольным асяроддзем, дыхтоўна распрацаваных зялёных зонах. Да таго ж гэта месца, дзе жылі выбітныя асобы.

 Пакуль мы не хочам казаць за мясцовых жыхароў і працуем над апытаннем, каб даведацца, чаго яны хочуць, а да чаго не гатовы. Насамрэч варыянтаў шмат. Мы думалі адаптаваць канцэпцыю Ужупіса ў Вільні да Асмалоўкі – горад у горадзе, які жыве сваім жыццём. Можна адчыніць там сувенірныя лаўкі, кавярні, майстэрні. Там некалькі майстэрняў матсакоў, можна аб’яднаць іх у галерэю. Але ці пагодзяцца жыхары, пакуль меркаваць цяжка.

Хаця для мяне ідэя стварэння мэнэджмент-плану была дзіўнай, бо аб’ект выкарыстоўваецца, гэта не пустыя будынкі, якія проста стаяць і камусьці замінаюць. Там жывуць людзі.

Цяпер Асмалоўка – гісторыка-культурная каштоўнасць без катэгорыі, і пакуль яна ахоўваецца. Відавочна тое, што горад хоча знізіць шчыльнасць жылой функцыі ў гэтым раёне.

– Каб не ўпадаць у крытыканства, хочацца пачуць пра ўдалыя прыклады захавання спадчыны, пэўна ж, і ў нас яны ёсць?

– Так, напрыклад, палац Друцкіх-Любецкіх у Шчучыне. Ён фінансаваўся з абласнога і рэспубліканскага бюджэтаў, там працавала “Белрэстаўрацыя”, і вялікіх праблем адзначана не было. Цяпер там краязнаўчы музей. Вельмі пазітыўны прыклад рэстаўрацыі сабора св.Міхаіла Арханёла ў Мазыры. Цікава, што праваслаўная абшчына, якая яе ладзіла, густоўна захавала архітэктурны стыль, не змешваючы яго з канфесіяй. Такі ж пазітыўны прыклад рэстаўрацыі Свята-Духава сабора на Нямізе, там няма ніякіх “цыбулінаў” і архітэктурны стыль захаваны.

– Над чым нам яшчэ трэба працаваць?

– Як мне здаецца, сучасны закон аб ахове спадчыны быў больш камфортным, чым, тое, што вылілася ў новы Кодэкс (аб культуры. – ЕўраБеларусь.). Адзінае, што абавязкова патрэбна – гэта вяртанне нашай рэстаўрацыйнай школы, хаця б адзін выпуск на 5 год. Бо старыя рэстаўратары сыходзяць, а маладых мала. Год праз 10 у нас будзе крызіс навуковых кіраўнікоў. Трэба вяртаць ліцэнзаванне на рэстаўрацыйную дзейнасць. У ідэале было б добра вярнуць інспекцыю па ахове гісторыка-культурнай спадчыны.

Было б няблага, каб актывізаваліся летнікі па прыборцы і кансервацыі аб’ектаў, а таксама, каб мы самі не псавалі свае каштоўнасці, не выбівалі вокны, не размалёўвалі. А яшчэ часта нам не хапае густу, каб не пераўтвараць помнікі архітэктуры ў банальны лубок. Калі не ведаеш, як лепей, іншым разам лепш не кранаць, каб не сапсаваць. І хочацца, каб людзі не чакалі, пакуль на гісторыка-культурную каштоўнасць паедзе бульдозер, а стараліся вырашаць пытанні раней.

***

Публікацыя падрыхтавана ў супрацоўніцтве з міжнародным праэктам "CHOICE — Cultural Heritage: Opportunity for Improving Civic Engagement", які рэалізуецца Асацыяцыяй агенцтв мясцовай дэмакратыi ALDA (Францыя) сумесна з Міжнародным кансорцыумам "ЕўраБеларусь" (Лiтва).

Праект разгортваецца ў Беларусі, Украіне, Малдове і Арменіі ў межах праграмы ЕС "Усходняе партнёрства" пры iнфармацыйнай і кансультацыйнай падтрымцы арганiзацый-партнёраў:

  • Цэнтра культурнага менеджменту (Львоў, Украіна);
  • Нацыянальнага камітэта ICOM (Кішынёў, Малдова);
  • Адукацыйна-даследчага фонда Millennium (Ерэван, Арменiя);
  • Грамадскага аб’яднання "Цэнтр сацыяльных інавацый" (Мінск, Беларусь).

Беларуская частка праекта — "CHOICE-Беларусь: спадчына i сучаснасць" — грунтуецца на каштоўнасці культурнай спадчыны як рэсурсу для ўмацавання і развіцця сучаснай беларускай ідэнтычнасці і еўрапейскага цывілізацыйнага выбару Беларусі. Арганiзатары праекта маюць мэтай надаць імпульс пашырэнню разнастайнасці інавацыйных падыходаў і ініцыятыў па ўвядзенні культурнай спадчыны Беларусі ў сучаснае культурнае жыццё беларускага грамадства.

Другие новости раздела «CHOICE-Беларусь: спадчына і сучаснасць»

Разработана неформальная инструкция для заявителей на программу "Креативная Европа"
Разработана неформальная инструкция для заявителей на программу "Креативная Европа"
Команда консультантов проекта "Креативное Восточное партнерство" подготовила первую рабочую версию Неофициального руководства для потенциальных участников конкурса программы "Креативная Европа".
Как успешно заполнить грантовую заявку программы "Креативная Европа" и найти надежных партнеров
Как успешно заполнить грантовую заявку программы "Креативная Европа" и найти надежных партнеров
Эти и другие вопросы обсуждали партнеры проекта "Международное Восточное партнерство" во время рабочей встречи 13-16 сентября, состоявшейся в Ереване.
Валянціна Кірылава: Свет адчыняе ўсе дзверы на пароль “Шагал-Малевіч-Віцебск”
Валянціна Кірылава: Свет адчыняе ўсе дзверы на пароль “Шагал-Малевіч-Віцебск”
На конкурс гарадскіх рэкрэацыйных зон “Азбука-УНОВІС” у Віцебску падалі работы 36 чалавек. Роўна столькі, колькі было сяброў легендарнага мастацкага аб’яднання пачатку 20-х гг. мінулага стагоддзя.
Ида Шендерович: Место встречи жизни и смерти
Ида Шендерович: Место встречи жизни и смерти
Из архитектурного ландшафта Беларуси стремительно исчезают объекты материального наследия.
Захаваць спадчыну і стаць каштоўнымі адзін для аднаго (ФОТА)
Захаваць спадчыну і стаць каштоўнымі адзін для аднаго (ФОТА)
16 чэрвеня ў мінскай прасторы “Цэх” прадставілі вынікі працы Міжнароднай праграмы “CHOICE – Cultural Heritage – Opportunity for Civic Engagement”.
Оксана Гайко: Наш аудиогид по Бресту – памятник жертвам Холокоста
Оксана Гайко: Наш аудиогид по Бресту – памятник жертвам Холокоста
Центр Бреста теперь можно изучать с помощью аудио-гида Brest Stories Guide. Правда, пока одну из страниц города – антисемитизм и Холокост.
16 чэрвеня ў Мінску — дыскусія-прэзентацыя "Актуалізацыя культурнай спадчыны ў Беларусі"
16 чэрвеня ў Мінску — дыскусія-прэзентацыя "Актуалізацыя культурнай спадчыны ў Беларусі"
Міжнародная праграма CHOICE цягам двух гадоў працавала разам з некалькімі культурніцкімі праектамі, кожны з якіх меў мэтай надаць нашай нацыянальнай спадчыне новую форму існавання і ўжытку.
Ларыса Быцко: Спадчыну можна захаваць толькі разам
Ларыса Быцко: Спадчыну можна захаваць толькі разам
На прэм’еру батлейкі “Прытулак памяці” ў аграсядзібу “Стулы” Пружанскага раёна прыехала шмат людзей.
Міхал Анемпадыстаў прадставіў альбом, які прэзентуе беларускую культуру (ФОТА)
Міхал Анемпадыстаў прадставіў альбом, які прэзентуе беларускую культуру (ФОТА)
Наша недаследваная і непрынятая спадчына чакае нас вялікімі адкрыццямі. У гэтым можна пераканацца, гартаючы шыкоўнае выданне дызайнера Міхала Анемпадыстава “Колер Беларусі”, прэзентаванае ў Мінску.
Дзмітрый Сурскі: Мы павінны аддаць беларускаму плакату належнае
Дзмітрый Сурскі: Мы павінны аддаць беларускаму плакату належнае
У 1991 годзе на трыенале ў японскую Таяму мастакі і плакатысты Савецкага Саюза накіравалі 120 плакатаў . З іх для экспазіцыі міжнароднае журы адабрала толькі шаснаццаць.
30 траўня ў Мінску — прэзентацыя кнігі Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі"
30 траўня ў Мінску — прэзентацыя кнігі Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі"
У перадапошні дзень вясны адбудзецца доўгачаканая прэзентацыя кнігі мастака і дызайнера Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі".
Вольскі, Глобус і Акудовіч прэзентавалі дзіцячую кнігу пра мастацтва (ФОТА)
Вольскі, Глобус і Акудовіч прэзентавалі дзіцячую кнігу пра мастацтва (ФОТА)
Выданне прысвечана сямі беларускім мастакам ад Малевіча і Шагала да Цэслера і Вашкевіча і складаецца з ілюстрацый, біяграфій, казак, вершаў і гульняў.
Спадчына – гэта дзеяслоў. У Мінску падвялі вынікі працы праекта CHOICE
Спадчына – гэта дзеяслоў. У Мінску падвялі вынікі працы праекта CHOICE
Ці патрэбна Беларусі “грамадскае міністэрства культуры” і “ашмянская хартыя” па абыходжанні з гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі?
2 траўня ў Гродне — адкрыеццё выставы мастака і дызайнера Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі"
2 траўня ў Гродне — адкрыеццё выставы мастака і дызайнера Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі"
Цэнтр гарадскога жыцця #uCentry і арт-галерэя "Крыга" запрашаюць гарадзенцаў на ўнікальную выставу.
Відэазапіс анлайн-трансляцыі "Культурная спадчына і сучаснасць: фармаванне новай суб’ектнасці?"
Відэазапіс анлайн-трансляцыі "Культурная спадчына і сучаснасць: фармаванне новай суб’ектнасці?"
28 красавіка 2017 года ў Мінску адбылася адкрытая дыскусія на тэму: "Культурная спадчына і сучаснасць: фармаванне новай суб’ектнасці?" Глядзіце, калі ласка, відэазапіс анлайн-трансляцыі.
28 красавіка ў Мінску — дыскусія "Культурная спадчына і сучаснасць: фармаванне новай суб’ектнасці?"
28 красавіка ў Мінску — дыскусія "Культурная спадчына і сучаснасць: фармаванне новай суб’ектнасці?"
28 красавіка 2017 года ў мінскай крэатыўнай прасторы "ЦЭХ" адбудзецца адкрытая дыскусія на тэму: "Культурная спадчына і сучаснасць: фармаванне новай суб’ектнасці?".
18 красавіка ў Віцебску — адкрыццё выставы Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі" (Відэа)
18 красавіка ў Віцебску — адкрыццё выставы Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі" (Відэа)
18 красавіка 2017 года мастак і дызайнер Міхал Анемпадыстаў прадставіць сваю выставу "Колер Беларусі" ў Віцебску.
Беларусы глабальна не ўпэўненыя ні ў чым, таму і выбіраюць каларыстычную гаму “беж” (Відэа)
Беларусы глабальна не ўпэўненыя ні ў чым, таму і выбіраюць каларыстычную гаму “беж” (Відэа)
Колер – адзін са складнікаў культуры, якая вызначае тое, як мы жывем штодня, рэагуем на падзеі, прымаем рашэнні.
24 сакавіка ў Мінску — закрыццё выставы Міхала Анемпадыстава "Колеры Беларусі"
24 сакавіка ў Мінску — закрыццё выставы Міхала Анемпадыстава "Колеры Беларусі"
24 сакавіка, у пятніцу, Лятучы ўніверсітэт запрашае на закрыццё выставы Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі".
Міхал Анемпадыстаў: Хацелася б, каб людзі адчулі кайф ад вычытвання невярбальнай інфармацыі
Міхал Анемпадыстаў: Хацелася б, каб людзі адчулі кайф ад вычытвання невярбальнай інфармацыі
Як колер звязаны з культурнай традыцыяй і ці ўсялякае народнае мастацтва – традыцыйнае?
Беларускія НДА супраць COVID-19

Якія выклікі пандэмія каронавіруса кідае грамадскім арганізацыям і як яны з імі спраўляюцца?

«Это наша большая совместная работа»

За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.

Представители пяти городов обсудили ситуацию с безбарьерной средой (Фото)

23-24 сентября под Минском прошла двухдневная рабочая встреча в рамках кампании "Повестка 50".

Уладзімір Мацкевіч: Каля ста чалавек кожны год вучыцца ў беларускім Лятучым універсітэце (Аўдыё)

Адукацыйная пляцоўка была створана на ўзор Лятучага ўніверсітэта, які пад канец 1970-х гадоў дзейнічаў у Польшчы.