Шматлікія войны, а хутчэй – розныя ідэалогіі, якія адна за адной прыходзілі ў Беларусь, моцна спляжылі наш культурны ландшафт.
Палякі зачынялі цэрквы – узводзілі касцёлы, рускія – рабілі наадварот. А Савецкі Саюз рушыў і тое, і другое. На першы погляд ад спадчыны – а цэрквы і касцёлы, зразумела, гэта толькі частка нашай багацейшай культуры – мала што засталося. Але гэта толькі, калі не звяртаць на яе ўвагу. Калі ж павярнуцца ў бок беларускіх культурных каштоўнасцей, прачытаць гісторыю любой вёскі ці гарадка – будзеш здзіўлены. Прычым настолькі, што захочацца распавесці яе іншым людзям.
Незвычайны спосаб такога расповеду прапанавала мастак-рэстаўратар Ганна Выгонная. Яна (аўтар шматлікіх праектаў па беларускай батлейцы, удзельніца міжнароднага праекта CHOICE) у сааўтарстве з рэжысёрам Таццянай Шылавай і аўтарам сцэнарыя Аляксеем Стрэльнікавым зладзілі тэатралізаванае прадстаўленне – “Зандажы і міражы Ашмян”. Хаця “зладзілі” – не самае дакладнае слова, бо без саміх гараджан, без гісторыі іх горада, увогуле – без самога невялічкага цэнтра Гарадзенскай вобласці спектакль бы не нарадзіўся. Але каманда культурных дзеячоў сваім досведам уключыла горад і жыхароў у дыялог, якога раней не было.
Для спектакля, якому далі адначасова спецыялізаваную і ўзнёслую назву – “Зандажы і міражы Ашмян” – ствараўся адмысловы сцэнар. Спачатку ўдзельнікі праекта правялі шэраг размоў з жыхарамі горада, у тым ліку і ўраджэнцамі, якія жывуць далёка за мяжой. Грунтоўна азнаёміліся з даследваннем мясцовага краязнаўцы Чэслава Янкоўскага.
“Мы збіралі ўспаміны і некаторыя іх часткі друкавалі ў “Ашмянскім весніку” – раённай газеце, – распавядае Ганна Выгонная Службе iнфармацыi “ЕўраБеларусі”. – І ведаеце, цікава было назіраць, калі людзі сталага веку па-рознаму памятаюць горад. Калі друкаваліся ўспаміны аднаго, другі чалавек адразу пачынаў пісаць абвяржэнне. Гэтыя пошукі праўды мы адлюстравалі і ў спектаклі. Але мне прыемна, што бліжэй да прэме’ры пачало прыходзіць разуменне: памяць можа быць розная, і розная яна мае права на існаванне”.
У спектаклі не было прафесійных актораў – усе гістарычныя ролі выконвалі самі гараджане. Гісторыю горада праз сябе прапусцілі і 10-гадовы дзіцёнак, і статны міліцыянер, і іншыя жыхары горада. З пачатку рэпетыцый “трупа” вырасла з 5-ці да 27-мі чалавек. Улічваючы тое, што сцэнар ствараўся з жыцця канкрэтных гараджан, дзе-нідзе яго прышлося падкарэктаваць. Бо хаця спектакль і быў зроблены як твор мастацтва, галоўную ролю ў ім ігралі канкрэтныя ашмянцы са сваімі жыццёвымі гісторыямі. І каштоўней было паказаць рэальнае жыццё канкрэтнага чалавека, а не прымушаць іграць зборнага, міфічнага ашмянца.
Каля паўтары сотні гледачоў сабраліся на прэм’еру. Разам з ашмянцамі былі мінчане, жыхары бліжэйшых раённых цэнтраў – Смаргоні, Вілейкі. Прыехала прадстаўнічая дэлегацыя з Брагіна. Калі казаць пра культурны рэгіянальны абмен – гэта быў менавіта ён. Настолькі ўсіх людзей захапіла ідэя прачытання гісторыі горада ягонымі жыхарамі. Дарэчы, мы можам бачыць цікавы феномен, калі адзін райцэнтр едзе на відовішча не ў Мінск, не ў абласны горад і не за мяжу, а ў нечым – да самога сябе.
Тэатралізаванае прадстаўленне храналагічна распавядае пра асноўныя перыяды Ашмян: вайну са шведамі, часы Станіслава Аўгуста Панятоўскага, вайну з французамі часоў Напалеона, Першую сусветную, савецкі час. Але ў суадносінах да гістарыяных перыядаў спекталь можна падзяліць на дзве асноўныя часткі: без жывых сведак і з жывымі сведкамі. Зразумела, сцэнар дасавецкіх Ашмян пісаўся толькі па пісьмовых крыніцах, хіба што часы “за Польшчай” – міжваенны перыяд” сталы рэспандэнт мог узгадаць. Гістарычныя ў класічным разуменні падзеі ігралі мясцовыя школьнікі.
А вось другая частка – а гэта апошнія амаль 70 год – была паказана і перажыта на сцэне сталымі ашмянцамі. Мужчыны і жанчыны перад- і пенсійнага ўзросту былі ў ролі камеа і даволі пранікнёна і каларытна ўспаміналі сваю маладосць: дзе стаяў той ці іншы дом, аптэка, дзе жылая пэўная пані. Яны ўспаміналі перад гледачамі гісторыю сваіх Ашмян, блыталіся ў фактах і было цяжка зразумець, ці яны сапраўды канструююць перад намі сваю мінуўшчыну, ці гэта такая рэжысёрская задума.
“Ашмянскі спектакль – адзін з этапаў доўгатэрміновага працэса пераасэнсавання адносін гараджан да сваёй “малой радзімы, – лічыць кіраўнік праектнага бюро Беларускага камітэту ICOMOS Ігар Раханскі, які прыклаў значныя высілкі, каб гэты праект адбыўся. – Спектакль – нібыта элемент музейнай экспазіцыі, якая выйшла з інтэр’ера мясцовага музея на гарадскую плошчу. Ён – непаўторны, спектакль нельга паставіць на канвеер і адправіць у пракат. Такі перфоманс можа быць у сваім выглядзе толькі адзін раз, таму што ў іншы раз, нават у Ашмянах, прымаць удзел будуць іншыя людзі і гучаць іншыя інтэрпрэтацыі”.
Неаспрэчным плюсам спектакля з’яляецца тое, што самі жыхары горада, а найперш – школьнікі, прапускаюць гісторыю праз сябе, пражываюць яе на сцэне ў канцэнтраваным выглядзе. Такі падыход – гэта і ўдалая форма адукацыі, і натуральнае заглыбленне ў гісторыю свайго краю і, нарэшце, любоў да сваёй зямлі.
Але хацелася б, каб спектакль даў моцны імпульс і ў будучыню горада. Падлеткі на сцэне прайгралі розныя ідэалогіі, мовы, культурныя парадыгмы, а з чым яны пойдуць далей? Ці патрэбна вучыць дзяцей гісторыі дзеля самой гісторыі, дзеля фактаў? Зразумела, што гэта мастацкі твор, але ў наш час пошуку і канструявання беларускай ідэнтычнасці хацелася б убачыць хаця б траекторыю адказу на гэта пытанне будучыні. Пакуль жа мы акцэнтуемся толькі на “міражах” мінулага.
Даведка “ЕўраБеларусі”: Міжнародны праэкт "CHOICE— CulturalHeritage: OpportunityforImprovingCivicEngagement" рэалізуецца Асацыяцыяй агенцтв мясцовай дэмакратыi ALDA (Францыя) сумесна з Міжнародным кансорцыумам "ЕўраБеларусь" (Лiтва).
Праект разгортваецца ў Беларусі, Украіне, Малдове і Арменіі ў межах праграмы ЕС "Усходняе партнёрства" пры iнфармацыйнай і кансультацыйнай падтрымцы арганiзацый-партнёраў:
Цэнтра культурнага менеджменту (Львоў, Украіна);
Нацыянальнага камітэта ICOM (Кішынёў, Малдова);
Адукацыйна-даследчага фонда Millennium (Ерэван, Арменiя);
Грамадскага аб’яднання "Цэнтр сацыяльных інавацый" (Мінск, Беларусь).
Беларуская частка праекта — "CHOICE-Беларусь: спадчына i сучаснасць" — грунтуецца на каштоўнасці культурнай спадчыны як рэсурсу для ўмацавання і развіцця сучаснай беларускай ідэнтычнасці і еўрапейскага цывілізацыйнага выбару Беларусі. Арганiзатары праекта маюць мэтай надаць імпульс пашырэнню разнастайнасці інавацыйных падыходаў і ініцыятыўпа ўвядзенні культурнай спадчыны Беларусі ў сучаснае культурнае жыццё беларускага грамадства.
Другие новости раздела «CHOICE-Беларусь: спадчына і сучаснасць»
Команда консультантов проекта "Креативное Восточное партнерство" подготовила первую рабочую версию Неофициального руководства для потенциальных участников конкурса программы "Креативная Европа".
На конкурс гарадскіх рэкрэацыйных зон “Азбука-УНОВІС” у Віцебску падалі работы 36 чалавек. Роўна столькі, колькі было сяброў легендарнага мастацкага аб’яднання пачатку 20-х гг. мінулага стагоддзя.
Міжнародная праграма CHOICE цягам двух гадоў працавала разам з некалькімі культурніцкімі праектамі, кожны з якіх меў мэтай надаць нашай нацыянальнай спадчыне новую форму існавання і ўжытку.
Наша недаследваная і непрынятая спадчына чакае нас вялікімі адкрыццямі. У гэтым можна пераканацца, гартаючы шыкоўнае выданне дызайнера Міхала Анемпадыстава “Колер Беларусі”, прэзентаванае ў Мінску.
У 1991 годзе на трыенале ў японскую Таяму мастакі і плакатысты Савецкага Саюза накіравалі 120 плакатаў . З іх для экспазіцыі міжнароднае журы адабрала толькі шаснаццаць.
28 красавіка 2017 года ў Мінску адбылася адкрытая дыскусія на тэму: "Культурная спадчына і сучаснасць: фармаванне новай суб’ектнасці?" Глядзіце, калі ласка, відэазапіс анлайн-трансляцыі.
28 красавіка 2017 года ў мінскай крэатыўнай прасторы "ЦЭХ" адбудзецца адкрытая дыскусія на тэму: "Культурная спадчына і сучаснасць: фармаванне новай суб’ектнасці?".
Беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич обратился к Александру Лукашенко с открытым письмом, в котором потребовал от беларусского правителя не отдавать преступные приказы.
Альтернативного властному сценария по-прежнему не просматривается. Предложенный Виктором Бабарико и его командой сценарий референдума вряд ли может быть таковым.
За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.
Важно не только то, О ЧЁМ вы говорите, но и КАК. И если вы – журналист, блогер, публичный человек, а одна из ваших тем – люди с инвалидностью, то вот несколько рекомендаций, как подавать её корректно.
У Еўропе — мэры гарадоў, у нас — старшыні гарвыканкамаў. Бо мэраў абіраюць, а старшыняў прызначаюць. Але нечакана Лідзія Ярмошына загаварыла пра ўзмацненне мясцовага самакіравання.
Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак
Экологи, эксперты в сфере экологии и представители гражданского общества отвечают на обвинение в негативном влиянии на инвестиционный климат и недобросовестной конкуренции.