Четверг 21 ноября 2024 года | 22:09
  • бел / рус
  • eng

Валеры Мазынскі: Нам застаецца шукаць свае карані і разумець, што гэта найвялікшая каштоўнасць

24.06.2016  |  CHOICE-Беларусь: спадчына і сучаснасць   |  Яўгенія Бурштын,  
Валеры Мазынскі: Нам застаецца шукаць свае карані і разумець, што гэта найвялікшая каштоўнасць svaboda.org

Свабода патрабуе ахвяры, і лёс Беларусі – у вечным змаганні за сваю краіну.

Кінарэжысёр Валеры Мазынскі сёлета стаў лаўрэатам прэміі “За Свабоду думкі”, якую традыцыйна Рух “За Свабоду” ўручаў на сядзібе Васіля Быкава ў вёсцы Бычкі на Вушаччыне.

Спадар Валеры пагадзіўся распавесці Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі” пра тое, што для яго значыць свабода і як можна да яе прыйсці.

– Спадар Валеры, ці адчуваеце вы сябе свабодным, і што гэта значыць для вас?

– Гэта складанае пачуццё – свабода. Чалавек, відаць, ніколі не бывае свабодным поўнасцю, бо ўвесь час ад некага ці ад нечага залежыць. А калі казаць пра больш глабальны сэнс, то тут прырода мая патрабуе гэтай свабоды. Не ведаю, наколькі я свабодны ад людскіх узаемаадносін. Гэта вызначаецца па ўчынках, а не па словах.

– Наколькі лёгка сёння ў Беларусі думаць свабодна і гэтую думку выказваць? 

– Можна, дзякуй Богу, пакуль у нас не вярнуліся перадваенныя гады. Сваю думку можна выражаць, але за кожны крок ты мусіш быць гатовым заплаціць. Але свабода вартая гэтага, яна патрабуе ахвяры. І не толькі ў сённяшняй нашай сітуацыі, калі ў нас у краіне складанае становішча з ёй, гэта заўсёды будзе. Я лічу, што мастак заўжды мусіць быць да любой улады ў апазіцыі. Але калі гэткая ўлада ёсць, і я не самотны ў гэтай справе, то мы мусім думаць, як мяняць уладу. Яна ж таму і прыціскае, абмяжоўвае, бо гэта самы просты спосаб кіравання. Ну і для мяне тады важны ўжо не мой асабісты дабрабыт, а гармонія, якая праглядаецца праз прызму краю, дзе я жыву.

– Ці ёсць у нашай краіне людзі, якіх вы маглі б назваць свабоднымі?

– Заўсёды ў жыцці шукаеш духоўнага апірышча, адноснага ідэалу – бо поўнага ідэалу чалавека не бывае. Усё ацэньваецца ахвярай, якую чалавек гатовы прынесці. І ёсць пэўныя асобы, якія з’яўляюцца сумленнем для мяне. Той жа Каліноўскі, Лапіцкі, Ларыса Геніюш. Міхась Чарняўскі –я зрабіў фільм пра яго.Толькі маладым трэба яшчэ больш расказваць пра такіх людзей. Ён пра сябе абсалютна не напамінаў, быў увесь час у ценю, але кожную хвіліну свайго жыцця аддаваў Беларусі. Гэта ўнікальны чалавек, такая глыбіна, што я яшчэ не да канца ўсвядоміў яго. Мы ж прывыклі да людзей, якія крычаць лозунгі, і практычна мала чаго робяць. Хаця і так, напэўна, патрэбна. Мы ўсе страшэнна лянівыя адносна Міхася Чарняўскага. А можа, гэта не лянота, а пранікненне ў сутнасць адчування Бацькаўшчыны…

Для мяне ж гэтыя прэміі – мне нават трохі сумна – прыемная цацка на адзін дзень. І нават калі б Чарняўскі дажыў да яе, ён гэтак жа бы да яе паставіўся. Узрост. Прэміі часьцей трэба рабіць для маладых, каб заахвочваць да здзяйсненняў. А ў нашым узросце прыемна, калі нас проста кудысьці запрасілі падзяліцца досведам, успомнілі пра нас, паразмаўлялі. А маладых трэба ўзнагароджваць. Нам вельмі важна сёння выхоўваць у сабе гонар, годнасць і адчуванне Бацькаўшчыны. Мы крычым “Жыве Беларусь!” – але гэта пакуль што толькі гарлавы крык.

– З гэтай прычыны і не атрымліваецца цягам апошніх стагоддзяў Беларусі стаць па-сапраўднаму свабоднай?

– Жылі б мы ў якім-небудзь ціхім кутку – усё было б не так. Але ўся праблема ў тым, што мы жывем на мосце з Еўропы ў Азію. Праз нас заўсёды праходзіла грамадзянская вайна. Нас пастаянна выразалі, мы адбудоўвалі гэты мост, а яго знішчалі, а знішчыць прасцей, чым пабудаваць. І ў далейшым у нас так будзе, калі толькі чалавецтва не пераменіцца. Выжывем толькі тады, калі кожны пачне паважаць адзін аднаго.

Але абарона свайго краю ніколі не скончыцца, гэта наш лёс. Усё будзе залежаць ад агульначалавечага разумення. Хто мог падумаць, што Расіі, на якую ўсе спадзяваліся, што яна павернецца да лепшага, гэтая “чума” так засціць вочы. Увесь свет калоціцца, і найперш мы. Мы сфармаваныя ў СССР. Савецкага Саюза ўжо няма, а мы ўсе савецкія. Ёсць незалежная Беларусь, а беларусаў няма – бо карані не пусцілі. Таму нам застаецца шукаць  свае карані, прарошчвацьіх і разумець, што гэта найвялікшая каштоўнасць у гэтым глабальным свеце. 

Другие новости раздела «CHOICE-Беларусь: спадчына і сучаснасць»

Разработана неформальная инструкция для заявителей на программу "Креативная Европа"
Разработана неформальная инструкция для заявителей на программу "Креативная Европа"
Команда консультантов проекта "Креативное Восточное партнерство" подготовила первую рабочую версию Неофициального руководства для потенциальных участников конкурса программы "Креативная Европа".
Как успешно заполнить грантовую заявку программы "Креативная Европа" и найти надежных партнеров
Как успешно заполнить грантовую заявку программы "Креативная Европа" и найти надежных партнеров
Эти и другие вопросы обсуждали партнеры проекта "Международное Восточное партнерство" во время рабочей встречи 13-16 сентября, состоявшейся в Ереване.
Валянціна Кірылава: Свет адчыняе ўсе дзверы на пароль “Шагал-Малевіч-Віцебск”
Валянціна Кірылава: Свет адчыняе ўсе дзверы на пароль “Шагал-Малевіч-Віцебск”
На конкурс гарадскіх рэкрэацыйных зон “Азбука-УНОВІС” у Віцебску падалі работы 36 чалавек. Роўна столькі, колькі было сяброў легендарнага мастацкага аб’яднання пачатку 20-х гг. мінулага стагоддзя.
Ида Шендерович: Место встречи жизни и смерти
Ида Шендерович: Место встречи жизни и смерти
Из архитектурного ландшафта Беларуси стремительно исчезают объекты материального наследия.
Захаваць спадчыну і стаць каштоўнымі адзін для аднаго (ФОТА)
Захаваць спадчыну і стаць каштоўнымі адзін для аднаго (ФОТА)
16 чэрвеня ў мінскай прасторы “Цэх” прадставілі вынікі працы Міжнароднай праграмы “CHOICE – Cultural Heritage – Opportunity for Civic Engagement”.
Оксана Гайко: Наш аудиогид по Бресту – памятник жертвам Холокоста
Оксана Гайко: Наш аудиогид по Бресту – памятник жертвам Холокоста
Центр Бреста теперь можно изучать с помощью аудио-гида Brest Stories Guide. Правда, пока одну из страниц города – антисемитизм и Холокост.
16 чэрвеня ў Мінску — дыскусія-прэзентацыя "Актуалізацыя культурнай спадчыны ў Беларусі"
16 чэрвеня ў Мінску — дыскусія-прэзентацыя "Актуалізацыя культурнай спадчыны ў Беларусі"
Міжнародная праграма CHOICE цягам двух гадоў працавала разам з некалькімі культурніцкімі праектамі, кожны з якіх меў мэтай надаць нашай нацыянальнай спадчыне новую форму існавання і ўжытку.
Ларыса Быцко: Спадчыну можна захаваць толькі разам
Ларыса Быцко: Спадчыну можна захаваць толькі разам
На прэм’еру батлейкі “Прытулак памяці” ў аграсядзібу “Стулы” Пружанскага раёна прыехала шмат людзей.
Міхал Анемпадыстаў прадставіў альбом, які прэзентуе беларускую культуру (ФОТА)
Міхал Анемпадыстаў прадставіў альбом, які прэзентуе беларускую культуру (ФОТА)
Наша недаследваная і непрынятая спадчына чакае нас вялікімі адкрыццямі. У гэтым можна пераканацца, гартаючы шыкоўнае выданне дызайнера Міхала Анемпадыстава “Колер Беларусі”, прэзентаванае ў Мінску.
Дзмітрый Сурскі: Мы павінны аддаць беларускаму плакату належнае
Дзмітрый Сурскі: Мы павінны аддаць беларускаму плакату належнае
У 1991 годзе на трыенале ў японскую Таяму мастакі і плакатысты Савецкага Саюза накіравалі 120 плакатаў . З іх для экспазіцыі міжнароднае журы адабрала толькі шаснаццаць.
30 траўня ў Мінску — прэзентацыя кнігі Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі"
30 траўня ў Мінску — прэзентацыя кнігі Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі"
У перадапошні дзень вясны адбудзецца доўгачаканая прэзентацыя кнігі мастака і дызайнера Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі".
Вольскі, Глобус і Акудовіч прэзентавалі дзіцячую кнігу пра мастацтва (ФОТА)
Вольскі, Глобус і Акудовіч прэзентавалі дзіцячую кнігу пра мастацтва (ФОТА)
Выданне прысвечана сямі беларускім мастакам ад Малевіча і Шагала да Цэслера і Вашкевіча і складаецца з ілюстрацый, біяграфій, казак, вершаў і гульняў.
Спадчына – гэта дзеяслоў. У Мінску падвялі вынікі працы праекта CHOICE
Спадчына – гэта дзеяслоў. У Мінску падвялі вынікі працы праекта CHOICE
Ці патрэбна Беларусі “грамадскае міністэрства культуры” і “ашмянская хартыя” па абыходжанні з гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі?
2 траўня ў Гродне — адкрыеццё выставы мастака і дызайнера Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі"
2 траўня ў Гродне — адкрыеццё выставы мастака і дызайнера Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі"
Цэнтр гарадскога жыцця #uCentry і арт-галерэя "Крыга" запрашаюць гарадзенцаў на ўнікальную выставу.
Відэазапіс анлайн-трансляцыі "Культурная спадчына і сучаснасць: фармаванне новай суб’ектнасці?"
Відэазапіс анлайн-трансляцыі "Культурная спадчына і сучаснасць: фармаванне новай суб’ектнасці?"
28 красавіка 2017 года ў Мінску адбылася адкрытая дыскусія на тэму: "Культурная спадчына і сучаснасць: фармаванне новай суб’ектнасці?" Глядзіце, калі ласка, відэазапіс анлайн-трансляцыі.
28 красавіка ў Мінску — дыскусія "Культурная спадчына і сучаснасць: фармаванне новай суб’ектнасці?"
28 красавіка ў Мінску — дыскусія "Культурная спадчына і сучаснасць: фармаванне новай суб’ектнасці?"
28 красавіка 2017 года ў мінскай крэатыўнай прасторы "ЦЭХ" адбудзецца адкрытая дыскусія на тэму: "Культурная спадчына і сучаснасць: фармаванне новай суб’ектнасці?".
18 красавіка ў Віцебску — адкрыццё выставы Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі" (Відэа)
18 красавіка ў Віцебску — адкрыццё выставы Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі" (Відэа)
18 красавіка 2017 года мастак і дызайнер Міхал Анемпадыстаў прадставіць сваю выставу "Колер Беларусі" ў Віцебску.
Беларусы глабальна не ўпэўненыя ні ў чым, таму і выбіраюць каларыстычную гаму “беж” (Відэа)
Беларусы глабальна не ўпэўненыя ні ў чым, таму і выбіраюць каларыстычную гаму “беж” (Відэа)
Колер – адзін са складнікаў культуры, якая вызначае тое, як мы жывем штодня, рэагуем на падзеі, прымаем рашэнні.
24 сакавіка ў Мінску — закрыццё выставы Міхала Анемпадыстава "Колеры Беларусі"
24 сакавіка ў Мінску — закрыццё выставы Міхала Анемпадыстава "Колеры Беларусі"
24 сакавіка, у пятніцу, Лятучы ўніверсітэт запрашае на закрыццё выставы Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі".
Міхал Анемпадыстаў: Хацелася б, каб людзі адчулі кайф ад вычытвання невярбальнай інфармацыі
Міхал Анемпадыстаў: Хацелася б, каб людзі адчулі кайф ад вычытвання невярбальнай інфармацыі
Як колер звязаны з культурнай традыцыяй і ці ўсялякае народнае мастацтва – традыцыйнае?
Беларускія НДА супраць COVID-19

Якія выклікі пандэмія каронавіруса кідае грамадскім арганізацыям і як яны з імі спраўляюцца?

«Это наша большая совместная работа»

За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.

Представители пяти городов обсудили ситуацию с безбарьерной средой (Фото)

23-24 сентября под Минском прошла двухдневная рабочая встреча в рамках кампании "Повестка 50".

Уладзімір Мацкевіч: Каля ста чалавек кожны год вучыцца ў беларускім Лятучым універсітэце (Аўдыё)

Адукацыйная пляцоўка была створана на ўзор Лятучага ўніверсітэта, які пад канец 1970-х гадоў дзейнічаў у Польшчы.