Воскресенье 24 ноября 2024 года | 15:16
  • бел / рус
  • eng

Аніка Вальке: Халакост на савецкай тэрыторыі быў зусім іншым, чым у заходніх краінах

23.06.2016  |  CHOICE-Беларусь: спадчына і сучаснасць   |  Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь,  
Аніка Вальке: Халакост на савецкай тэрыторыі быў зусім іншым, чым у заходніх краінах DW

Абапіраючыся на вусныя гісторыі, відэа сведак генацыду і ўспаміны, сабраныя ў былым СССР, даследчыца паказвае, як маладыя савецкія (і, у прыватнасці, беларускія) яўрэі змагаліся за выжыванне.

Безыменныя савецкія грамадзяне

Тэму генацыду ў Беларусі толькі пачалі вывучаць. У нашай краіне знішчэнне яўрэяў падчас вайны і памяць пра іх у пасляваенны час значна адрозніваліся ад халакосту ў Еўропе, сцвярджае нямецкая і амерыканская даследчыца, гісторык, дацэнт універсітэта ім. Вашынгтона ў Сэнт-Луісе (ЗША) Аніка Вальке. Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі” пабывала на мінскай прэзентацыі яе кнігі “Піянеры і партызаны: вусная гісторыя нацысцкага генацыду ў Беларусі”, якая прайшла ў рамках праекта ECLAB_Інтэракцыя.

Кніга паказвае, як маладыя савецкія яўрэі жылі да, падчас і пасля вайны і як выжывалі ў час нямецкай акупацыі. У ёй узгадваецца Мінск, гета, а таксама супрацьстаянне яўрэяў нацысцкаму рэжыму. Пра гэту з’яву не было прынята ўзгадваць у савецкай гістарыяграфіі. Была шырока распаўсюджана думка, што яўрэі не ваявалі, не супраціўляліся, а пасіўна сядзелі ў эвакуацыі і чакалі, пакуль савецкая армія вызваліць краіну. На помніках знішчаным яўрэям іх сціпла называлі “мірнымі савецкімі грамадзянамі”, а імёны стараліся не афішаваць. Чаго вартая адна толькі гісторыя Машы Брускінай. Па словах Анікі Вальке, па-за межамі Беларусі яе імя даволі вядомае: Марыя Брускіна здабывала медыкаменты для савецкіх ваеннапалонных, якія знаходзіліся ў шпіталі-лагеры, дапамагала выводзіць вайскоўцаў са шпіталю. У Мінску ж яно з’явілася на помніку каля дражджавога камбінату на вуліцы Кастрычніцкай, дзе дзяўчына з паплечнікамі была павешаная літоўскімі нацыстамі, толькі восем гадоў таму – дагэтуль на мануменце былі ўзгаданы падпольшчыкі Кірыл Трус і Уладзімір Шчарбацэвіч, а таксама “дзяўчына, імя якой невядома”.

– Савецкія ўлады не былі гатовыя прызнаваць, што маладая яўрэйская жанчына была членам руха супраціву. Гісторыя Брускінай вельмі паказальная, бо ў пасляваенным Савецкім Саюзе супраціўленне яўрэяў у гета і партызанскіх атрадах, а таксама тое, у якіх умовах яны выжывалі, не абмяркоўвалі. І гэта замоўчванне было шчыльна звянана з замоўчваннем іх сістэматычнага знішчэння ўвогуле, – зазначыла Аніка Вальке. 

Паводле афіцыйнага наратыву аб вайне, загінулі вайскоўцы, партызаны і мірныя савецкія жыхары. Аднак адным з асноўных матываў нацысцкага рэжыму было знішчэнне менавіта яўрэяў, і гэта значыць, што яны пакутвалі з іншай прычыны, чым астатнія змагары з акупантамі. Яўрэяў забівалі за адно толькі іх паходжанне.

Пасля вайны магчымасці памяці пра іх таксама былі абмежаваныя. Наадварот, яўрэяў вельмі часта прыніжалі за тое, што яны выжывалі. Між тым выжыць ім было немагчыма без дапамогі. Аднак аказаць яе ўцекачам з гета спяшаліся не ўсе, а некаторыя нават перашкаджалі. У гэтых умовах яўрэі мусілі развіваць накіраваныя на выжыванне дзеянні, якія можна разумець як пэўныя формы супраціву – бо яны заміналі немцам ажыццявіць поўны генацыд.

Атрад як спосаб сацыялізацыі

На Беларусі супраціўленне яўрэяў праявілася не толькі ў падполлі, ствараліся цэлыя яўрэйскія партызанскія атрады, у якіх мусілі хавацца і ваяваць уцекачы з гета. Паколькі шлях у “звычайныя” атрады быў закрыты – яўрэяў, якія ў іх прыходзілі, забівалі як шпіёнаў, – ствараліся так званыя сямейныя партызанскія атрады. У Беларусі ў іх выратавалася ад 3700 да 5000 чалавек.

Аніка Вальке падрабязна спынілася на дзейнасці атрада імя Шалома Зорына ў Налібоцкай пушчы, які ўзнік у красавіку 1943 года. Аснову яго склалі падпольшчыкі-ўцекачы з мінскага гета, і гэты атрад дамогся згоды на сваё існаванне ад штабу партызанскага руху.

Атрад Зорына налічваў 600 чалавек, у тым ліку 280 жанчын. 240 членаў атрада былі маладзейшымі за 20 гадоў, сярод іх больш за 150 дзяцей-сірот. У атрадзе былі сфармаваныя гаспадарчая і баявая роты, апошняя складалася з двух узводаў, мела ва ўзбраенні вінтоўкі і кулямёт. Баявая рота адказвала за вывад людзей з гета, уводзячы беглых палонных па 70-80 кіламетраў пешшу з Мінска. Атрад дзейнічаў даволі паспяхова: праводзіў баявыя аперацыі, мініраваў чыгунку, ладзіў засады.

Другой задачай атраду была дапамога іншым партызанскім фармаванням – забеспячэнне іх вадой, ежай, фуражом для жвёлы. У атрадзе працаваў млын, шпіталь, сталовая, пякарня, майстэрні, будаўнічая група, быў статак кароў… Апроч таго існавала школа для дзяцей і была нават свая піянерская дружына. Менавіта члены гэтай дружыны напісалі ліст “сябру і айцу, любімаму” Сталіну. У лісце было сказана, што на вачох дзяцей знішчалі іх бацькоў, але фашысцкім варварам не ўдалося паставіць іх на калені. Дзеці паабяцалі правадыру вучыцца на “выдатна” і нараўне з дарослымі змагацца за Радзіму.

Адметна, што зварот да Сталіна як да бацькі быў ідэнтычны звароту да камандзіра атрада Шалома Зорына.  

– Гэты атрад быў важным для яўрэяў яшчэ і тым, што паказаў ім: яны таксама людзі з асобай ідэнтычнасцю і гістарычным шляхам. Сямейны атрад – гэта адначасова месца паратунку, выжывання і сацыяльнай інтэграцыі, – зазначыла аўтарка кнігі.

"Савецкая памяць вайны ўжо не вельмі жывая"

Па словах Анікі Вальке, многія рэспандэнты, успаміны якіх яна запісвала, узгадвалі, што, нягледзячы на саветызацыю, у партызанскім атрадзе Зорына чуўся ідыш. Менавіта там (калі не лічыць гета) многія маладыя савецкія яўрэі чулі яго ўпершыню, бо большасць з іх жыла ў моцна асіміляваных сем’ях і ідыш не ведала. Часам у атрадзе спявалі яўрэйскія песні і жылі нейкія культурныя тадыцыі.

– Халакост на савецкай тэрыторыі быў зусім іншым, чым у заходніх краінах, – звярнула ўвагу даследчыца. – У апошніх яўрэяў дэпартавалі на Усход, і там знішчалі, таму мясцовыя жыхары (еўрапейскіх гарадоў. – ЕўраБеларусь.) не бачылі, што з імі здарылася. Насельніцтва так не пакутвала ад вайны. А ў Савецкім Саюзе пакутвала вельмі шмат людзей, таму наратыў пра гібель мірных савецкіх грамадзян мае пэўны сэнс.

Аніка Вальке адзначыла, што ў Германіі, дзе яна расла і вучылася, вельмі шмат казалі пра халакост, але пры гэтым пра Савецкі Саюз амаль не гаварылі. Калі яна паехала па студэнцкім абмене ў Санкт-Пецярбург, убачыла гэтую “белую пляму” і стала яе вывучаць. І аказалася, што вельмі шмат яе рэспандэнтаў-яўрэяў, якія жылі ў Расіі, маюць беларускае паходжанне. Беларусь і Украіна наймацней пацярпелі ад Другой сусветнай вайны, пераканана Аніка Вальке.

– Два тыдні таму я была ў Бешанковічах. Там у лесе ёсць брацкая магіла, і яна схаваная, трэба знайсці чалавека, які можа паказаць, як да яе прайсці. З іншага боку, у Бешанковічах ёсць каля 15 помнікаў вайскоўцам і партызанам. І калі я запытвалася ў людзей, куды яны ідуць, каб ушаноўваць памяць вайны, высветлілася, што пра магілу ў лесе амаль ніхто не ведае. Мне здаецца, ёсць вельмі вялікі разрыў у памяці пра вайну. Ёсць вядомы савецкі наратыў, а памяці пра яўрэяў не існуе. Разам з тым ёсць адчуванне, што савецкая памяць вайны ўжо не вельмі жывая. Яе пастаянна прапагандуюць, але яна знікае.

Другие новости раздела «CHOICE-Беларусь: спадчына і сучаснасць»

Разработана неформальная инструкция для заявителей на программу "Креативная Европа"
Разработана неформальная инструкция для заявителей на программу "Креативная Европа"
Команда консультантов проекта "Креативное Восточное партнерство" подготовила первую рабочую версию Неофициального руководства для потенциальных участников конкурса программы "Креативная Европа".
Как успешно заполнить грантовую заявку программы "Креативная Европа" и найти надежных партнеров
Как успешно заполнить грантовую заявку программы "Креативная Европа" и найти надежных партнеров
Эти и другие вопросы обсуждали партнеры проекта "Международное Восточное партнерство" во время рабочей встречи 13-16 сентября, состоявшейся в Ереване.
Валянціна Кірылава: Свет адчыняе ўсе дзверы на пароль “Шагал-Малевіч-Віцебск”
Валянціна Кірылава: Свет адчыняе ўсе дзверы на пароль “Шагал-Малевіч-Віцебск”
На конкурс гарадскіх рэкрэацыйных зон “Азбука-УНОВІС” у Віцебску падалі работы 36 чалавек. Роўна столькі, колькі было сяброў легендарнага мастацкага аб’яднання пачатку 20-х гг. мінулага стагоддзя.
Ида Шендерович: Место встречи жизни и смерти
Ида Шендерович: Место встречи жизни и смерти
Из архитектурного ландшафта Беларуси стремительно исчезают объекты материального наследия.
Захаваць спадчыну і стаць каштоўнымі адзін для аднаго (ФОТА)
Захаваць спадчыну і стаць каштоўнымі адзін для аднаго (ФОТА)
16 чэрвеня ў мінскай прасторы “Цэх” прадставілі вынікі працы Міжнароднай праграмы “CHOICE – Cultural Heritage – Opportunity for Civic Engagement”.
Оксана Гайко: Наш аудиогид по Бресту – памятник жертвам Холокоста
Оксана Гайко: Наш аудиогид по Бресту – памятник жертвам Холокоста
Центр Бреста теперь можно изучать с помощью аудио-гида Brest Stories Guide. Правда, пока одну из страниц города – антисемитизм и Холокост.
16 чэрвеня ў Мінску — дыскусія-прэзентацыя "Актуалізацыя культурнай спадчыны ў Беларусі"
16 чэрвеня ў Мінску — дыскусія-прэзентацыя "Актуалізацыя культурнай спадчыны ў Беларусі"
Міжнародная праграма CHOICE цягам двух гадоў працавала разам з некалькімі культурніцкімі праектамі, кожны з якіх меў мэтай надаць нашай нацыянальнай спадчыне новую форму існавання і ўжытку.
Ларыса Быцко: Спадчыну можна захаваць толькі разам
Ларыса Быцко: Спадчыну можна захаваць толькі разам
На прэм’еру батлейкі “Прытулак памяці” ў аграсядзібу “Стулы” Пружанскага раёна прыехала шмат людзей.
Міхал Анемпадыстаў прадставіў альбом, які прэзентуе беларускую культуру (ФОТА)
Міхал Анемпадыстаў прадставіў альбом, які прэзентуе беларускую культуру (ФОТА)
Наша недаследваная і непрынятая спадчына чакае нас вялікімі адкрыццямі. У гэтым можна пераканацца, гартаючы шыкоўнае выданне дызайнера Міхала Анемпадыстава “Колер Беларусі”, прэзентаванае ў Мінску.
Дзмітрый Сурскі: Мы павінны аддаць беларускаму плакату належнае
Дзмітрый Сурскі: Мы павінны аддаць беларускаму плакату належнае
У 1991 годзе на трыенале ў японскую Таяму мастакі і плакатысты Савецкага Саюза накіравалі 120 плакатаў . З іх для экспазіцыі міжнароднае журы адабрала толькі шаснаццаць.
30 траўня ў Мінску — прэзентацыя кнігі Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі"
30 траўня ў Мінску — прэзентацыя кнігі Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі"
У перадапошні дзень вясны адбудзецца доўгачаканая прэзентацыя кнігі мастака і дызайнера Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі".
Вольскі, Глобус і Акудовіч прэзентавалі дзіцячую кнігу пра мастацтва (ФОТА)
Вольскі, Глобус і Акудовіч прэзентавалі дзіцячую кнігу пра мастацтва (ФОТА)
Выданне прысвечана сямі беларускім мастакам ад Малевіча і Шагала да Цэслера і Вашкевіча і складаецца з ілюстрацый, біяграфій, казак, вершаў і гульняў.
Спадчына – гэта дзеяслоў. У Мінску падвялі вынікі працы праекта CHOICE
Спадчына – гэта дзеяслоў. У Мінску падвялі вынікі працы праекта CHOICE
Ці патрэбна Беларусі “грамадскае міністэрства культуры” і “ашмянская хартыя” па абыходжанні з гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі?
2 траўня ў Гродне — адкрыеццё выставы мастака і дызайнера Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі"
2 траўня ў Гродне — адкрыеццё выставы мастака і дызайнера Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі"
Цэнтр гарадскога жыцця #uCentry і арт-галерэя "Крыга" запрашаюць гарадзенцаў на ўнікальную выставу.
Відэазапіс анлайн-трансляцыі "Культурная спадчына і сучаснасць: фармаванне новай суб’ектнасці?"
Відэазапіс анлайн-трансляцыі "Культурная спадчына і сучаснасць: фармаванне новай суб’ектнасці?"
28 красавіка 2017 года ў Мінску адбылася адкрытая дыскусія на тэму: "Культурная спадчына і сучаснасць: фармаванне новай суб’ектнасці?" Глядзіце, калі ласка, відэазапіс анлайн-трансляцыі.
28 красавіка ў Мінску — дыскусія "Культурная спадчына і сучаснасць: фармаванне новай суб’ектнасці?"
28 красавіка ў Мінску — дыскусія "Культурная спадчына і сучаснасць: фармаванне новай суб’ектнасці?"
28 красавіка 2017 года ў мінскай крэатыўнай прасторы "ЦЭХ" адбудзецца адкрытая дыскусія на тэму: "Культурная спадчына і сучаснасць: фармаванне новай суб’ектнасці?".
18 красавіка ў Віцебску — адкрыццё выставы Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі" (Відэа)
18 красавіка ў Віцебску — адкрыццё выставы Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі" (Відэа)
18 красавіка 2017 года мастак і дызайнер Міхал Анемпадыстаў прадставіць сваю выставу "Колер Беларусі" ў Віцебску.
Беларусы глабальна не ўпэўненыя ні ў чым, таму і выбіраюць каларыстычную гаму “беж” (Відэа)
Беларусы глабальна не ўпэўненыя ні ў чым, таму і выбіраюць каларыстычную гаму “беж” (Відэа)
Колер – адзін са складнікаў культуры, якая вызначае тое, як мы жывем штодня, рэагуем на падзеі, прымаем рашэнні.
24 сакавіка ў Мінску — закрыццё выставы Міхала Анемпадыстава "Колеры Беларусі"
24 сакавіка ў Мінску — закрыццё выставы Міхала Анемпадыстава "Колеры Беларусі"
24 сакавіка, у пятніцу, Лятучы ўніверсітэт запрашае на закрыццё выставы Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі".
Міхал Анемпадыстаў: Хацелася б, каб людзі адчулі кайф ад вычытвання невярбальнай інфармацыі
Міхал Анемпадыстаў: Хацелася б, каб людзі адчулі кайф ад вычытвання невярбальнай інфармацыі
Як колер звязаны з культурнай традыцыяй і ці ўсялякае народнае мастацтва – традыцыйнае?
Беларускія НДА супраць COVID-19

Якія выклікі пандэмія каронавіруса кідае грамадскім арганізацыям і як яны з імі спраўляюцца?

«Это наша большая совместная работа»

За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.

Представители пяти городов обсудили ситуацию с безбарьерной средой (Фото)

23-24 сентября под Минском прошла двухдневная рабочая встреча в рамках кампании "Повестка 50".

Уладзімір Мацкевіч: Каля ста чалавек кожны год вучыцца ў беларускім Лятучым універсітэце (Аўдыё)

Адукацыйная пляцоўка была створана на ўзор Лятучага ўніверсітэта, які пад канец 1970-х гадоў дзейнічаў у Польшчы.