“Ваджэнне і пахаванне стралы” – адзін з самых адметных беларускіх звычаяў, якія захаваліся на нашай зямлі з язычніцкіх часоў.
Па хрысціянскім календары ён супадае са святам Увазнясення (Усшэсця) Гасподняга, якое святкуецца на 40 дзень пасля Вялікадня. Тым не менш, гэты ўнікальны абрад вядомы толькі ў нас на Гомельшчыне, а дакладней, у Веткаўскім раёне.
“Ваджэнне і пахаванне стралы” ладзіцца перадусім для таго, каб выклікаць дождж, які спрыяе добраму ўраджаю, а таксама абараніць паселішча ад перуновых стрэлаў – маланак. Аднак памылкова зводзіць абрадавыя дзеянні да такіх наўпроставых рэчаў, бо кожны рытуальны элемент мае свой глыбокі сэнс.
У так званых стрэльных песнях выкарыстоўваецца матыў “ой, ляцела страла, ды ўбіла добра моладца” – гэта ні што іншае, як чалавечая ахвяра, якая прыносілася ў язычніцкія часы, каб абараніцца ад маланкі. І невыпадкова страла забівае менавіта моладца – абрад мае абсалютна жаночую сутву і сілу. У календары нашых продкаў ён завяршаў цыкл веснавой абраднасці, якая была выключна жаночай. Пачынаючы з гукання вясны, яна накіраваная на абуджэнне зямлі, яе ўрадлівасць, а зямля – гэта жанчына, якая нараджае. Таму мужчынам удзельнічаць у вясновых рытуальных дзеяннях забаронена.
Дзяўчаты з гомельскай моладзевай краязнаўчай арганізацыі "Талака" прыехалі падтрымаць мясцовых захавальніц традыцый.
З цягам часу чалавечая ахвяра стала сімвалічнай і захавалася хіба што ў спевах, а “хаваць” – закопваць у зямлю – сталі манеты і іншыя рэчы.
З іншага боку, у пэўным сэнсе абрад адпавядае і біблейскай традыцыі, якая гаворыць, што калі зерне кінуць у зямлю, яно памрэ і прынясе плод, а калі не памрэ, то застанецца адно, распавяла Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі” сябра гомельскай моладзевай краязнаўчай арганізацыі “Талака” Алена Ведзь.
– Сімволіка абраду паўтарае элемент той жа самай стралы – гэта лінія і наканечнік. І як раз жаночыя шыхты ідуць уздоўж вуліцы, як бы паўтараючы гэтую лінію. А на перакрыжаванні яны водзяць кола. А кола – гэта бясконцае, вечнасць. Сімвалам жанчыны заўсёды было кола, бо яна бясконцая (можа даваць жыццё. – ЕўраБеларусь.), сімвал сусвету – змяя, якая кусае сябе за хвост – тое самае кола. А крыж – скрыжаванне – гэта сімвал чалавека. Атрымліваецца, у абрадзе адлюстоўваецца цалкам створаны сусвет. Кола на скрыжаванні сімвалізуе апладненне, у выніку якога пачынае ўсё ўзрастаць – і дабрабыт, і ўраджай, і ў цэлым прырода. Такім чынам, сэнс абраду – максімалізацыяч росту ўсяго, – патлумачыла суразмоўца.
Святлана Парашчанка (у цэнтры) хоць і прыезджая, але шануе мясцовыя звычаі.
Паназіраць за абрадавымі дзеяннямі мы прыехалі ў вёску Стаўбун, што за паўсотні кіламетраў ад Гомеля. Тут старажытную традыцыю захоўвае мясцовы фальклорны гурт “Стаўбунскія вячоркі”, які існуе ўжо 34 гады. Жанчыны, апранутыя ў святочныя строі, дзеляцца на дзве групы, шыхтуюцца, бяруцца пад рукі і з розных бакоў вуліцы з песнямі ідуць насустрач да скрыжавання. Шэсце пачынаецца з карагода. Трымацца за рукі важна для таго, каб заўсёды быць разам, каб гуртавалася сям’я і ўсё паселішча, распавядае кіраўніца ансамбля Святлана Парашчанка.
– Я прыехала працаваць у Стаўбун у 1975 годзе, дагэтуль ніколі не бачыла гэтага абраду. Але стала вадзіць стралу таксама. Раней вадзілі ўсім сялом, а зараз паўміралі людзі.
Шэсце пачынаецца з карагода.
А вось для 75-гадовай Ганны Куляшовай “Ваджэнне і пахаванне стралы” – традыцыя, вядомая з дзяцінства.
– І мамы нашыя вадзілі, і сёстры. Гэта ж свята такое, гэта ж ад Бога, відаць. Як Стаўбун наш заснаваўся, так людзі і ходзяць. Але ўжо паўміралі, раней многа было людзей, і ў суседнія вёскі хадзілі. Спачатку вялі стралу, а там ужо гармонік быў, песні, танцы. Цяпер ужо народ не такі. Але я ваджу штосвята, рыхтуюся, чакаю, хто прыедзе.
Цяпер ваджэнне стралы больш забаўка, чым рытуал, таму ў ім удзельнічаюць і дзеці ўсіх узростаў і палоў.
Тым часам жанчыны з супрацьлеглых бакоў вуліцы даходзяць да скрыжавання, дзе адбываецца “сустрэча стралы”, і пачынаюць вадзіць карагоды. Але за гэты час спякотны летні дзень зацягнуўся хмарамі, узняўся вецер і лінуў дождж. Аднак захавальніцы традыцый не спужаліся і патлумачылі: гэта добры знак, значыць, будзе ўраджай. Калі пасля абраду пачынаецца дождж, ды яшчэ з маланкамі, гэта сведчыць пра тое, што прырода пачула чалавека. Лічылася, што маланка можа бліскаць толькі як сведчанне гэтага, і ніякай небяспекі ў далейшым яна не прынясе. Вось і не вер пасля гэтага ў моц і энергетыку народных традыцый!
Але ўдзельніцы абраду, павадзіўшы карагод, усё ж пабеглі хавацца ў дом культуры. Аднак рытуальнае дзеянне нельга пакідаць няскончаным, таму як толькі надвор’е крыху паспакайнела, жанчыны зноў выйшлі на вуліцу.
Для Ганны Ільінічны Куляшовай ваджэнне стралы - вялікае свята, і нават дождж у гэты дзень - у радасць.
Са спевамі яны накіраваліся на жытняе поле – і таксама не проста так: у нашай мове слова “жыта” сугучнае слову “жыццё”. Паводле абраду ў жыце трэба качацца – зноў такі, каб абараніцца ад маланкі, і ў той жа час гэта ўвасабляе рэпрадуктыўнасць. Ёсць такое паняцце як хранатоп (хронас – час, топас – месца), і старажытныя абрады кіраваліся гэтым законам часу і месца, таму стралу водзяць напачатку лета, калі жыццёвыя сілы прыроды набіраюць усю сваю моц, і завяршаюць абрад у полі, што заўсёды было сімвалам ураджаю і жыцця. Па гэтым прыродным законе абрадавыя дзеянні даюць найбольшы плён.
Праўда, пасля моцнага дажджу стаўбунскія жанчыны не рызыкнулі качацца ў жыце, а толькі павадзілі па ім карагоды. Затым сарвалі па некалькі каласкоў, каб занесці іх у хату: сарванае жыта лічыцца абярэгам.
– Каласкі за абразы кладу, яны ляжаць год. Калі хто памрэ, дык імі свянцонай вадой асвячаеш труну і магілу, – распавядае Ганна Куляшова.
І яшчэ адзін элемент абраду – тое самае пахаванне. Наўпрост на полі ў зямлю закопваюць гузікі, манеткі, стужачкі і іншыя бліскучыя прадметы.
– Зарыю грошы, каб ураджай быў харошы, – гаворыць Ганна Ільінічна, паказваючы савецкую яшчэ капейчыну. – Закапаю і папрашу: “Дай Бог мне здароўя, каб дажыць да заўтра. І ўсім здароўя, і каб цішыня ў краіне была”.
Другие новости раздела «CHOICE-Беларусь: спадчына і сучаснасць»
Команда консультантов проекта "Креативное Восточное партнерство" подготовила первую рабочую версию Неофициального руководства для потенциальных участников конкурса программы "Креативная Европа".
На конкурс гарадскіх рэкрэацыйных зон “Азбука-УНОВІС” у Віцебску падалі работы 36 чалавек. Роўна столькі, колькі было сяброў легендарнага мастацкага аб’яднання пачатку 20-х гг. мінулага стагоддзя.
Міжнародная праграма CHOICE цягам двух гадоў працавала разам з некалькімі культурніцкімі праектамі, кожны з якіх меў мэтай надаць нашай нацыянальнай спадчыне новую форму існавання і ўжытку.
Наша недаследваная і непрынятая спадчына чакае нас вялікімі адкрыццямі. У гэтым можна пераканацца, гартаючы шыкоўнае выданне дызайнера Міхала Анемпадыстава “Колер Беларусі”, прэзентаванае ў Мінску.
У 1991 годзе на трыенале ў японскую Таяму мастакі і плакатысты Савецкага Саюза накіравалі 120 плакатаў . З іх для экспазіцыі міжнароднае журы адабрала толькі шаснаццаць.
28 красавіка 2017 года ў Мінску адбылася адкрытая дыскусія на тэму: "Культурная спадчына і сучаснасць: фармаванне новай суб’ектнасці?" Глядзіце, калі ласка, відэазапіс анлайн-трансляцыі.
28 красавіка 2017 года ў мінскай крэатыўнай прасторы "ЦЭХ" адбудзецца адкрытая дыскусія на тэму: "Культурная спадчына і сучаснасць: фармаванне новай суб’ектнасці?".
Беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич обратился к Александру Лукашенко с открытым письмом, в котором потребовал от беларусского правителя не отдавать преступные приказы.
Альтернативного властному сценария по-прежнему не просматривается. Предложенный Виктором Бабарико и его командой сценарий референдума вряд ли может быть таковым.
За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.
Важно не только то, О ЧЁМ вы говорите, но и КАК. И если вы – журналист, блогер, публичный человек, а одна из ваших тем – люди с инвалидностью, то вот несколько рекомендаций, как подавать её корректно.
У Еўропе — мэры гарадоў, у нас — старшыні гарвыканкамаў. Бо мэраў абіраюць, а старшыняў прызначаюць. Але нечакана Лідзія Ярмошына загаварыла пра ўзмацненне мясцовага самакіравання.
Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак
Экологи, эксперты в сфере экологии и представители гражданского общества отвечают на обвинение в негативном влиянии на инвестиционный климат и недобросовестной конкуренции.