Четверг 21 ноября 2024 года | 21:45
  • бел / рус
  • eng

Алег Дзярновіч: Адбываецца дэідэалагізацыя праблематыкі ВКЛ

16.05.2016  |  CHOICE-Беларусь: спадчына і сучаснасць   |  Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь,  
Алег Дзярновіч: Адбываецца дэідэалагізацыя праблематыкі ВКЛ Алег Дзярновіч і Андрэй Казакевіч.

Якія пагрозы ва ўспрыманні мінулага нясуць выкарыстанне і разнастайныя трактоўкі гісторыі?

На V Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Нацыя падчас крызісу”, арганізаванай Інстытутам “Палітычная сфера”, гісторык Алег Дзярновіч прадставіў даследванне няўстойлівага вобразу Вялікага княства Літоўскага ў грамадскай думцы і афіцыйным дыскурсе сучаснай Беларусі (1990 – 2015 гг.).

Алег Дзярновіч аналізаваў тэму на ўзроўні, які грунтуецца на выказваннях кіраўніцтва дзяржавы і афіцыйнай інфармацыі; школьных падручнікаў; на візуальным узроўні, а таксама кіраваўся вынікамі апытанняў грамадскай думкі.

Гаворачы пра першы, вербальны ўзровень, гісторык зазначыў, што ён можа выглядаць досыць правакацыйным, бо пры жаданні можна знайсці тыя ці іншыя афіцыйныя выказванні ў розных сітуацыях.

– У свой час шырока разыйшлося па СМІ выказванне прэзідэнта 2012 года, калі ён адзначыў, што ў навуковым асяроддзі ўзнікаюць спробы забыцца на славянскія карані беларускага народа.

Ці яшчэ адзін прыклад, калі ў 2005, выступаючы перад студэнтамі сваёй альма-матэр, Магілёўскага дзяржуніверсітэту імя Куляшова, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што прыхільнікі даўніны на поўным сур’ёзе кажуць, нібыта ў Вялікім княстве Літоўскім беларусы былі ў прыгнечаным стане.

Алег Дзярновіч параўнаў старую і новую версіі афіцыйнага сайту прэзідэнта Беларусі, а менавіта тое, як на ім пададзены гістарычны аспект краіны.

– На папярэднім сайце быў вылучаны асобны раздзел “Гісторыка-культурны патэнцыял Беларусі”, які пачынаўся з таго, што Беларусь – краіна ў цэнтры Еўропы, дзе захаваліся некранутыя ландшафты і архаічная традцыйная культура. Там ішоў даволі шырокі гістарычны нарыс, дзе можна было прачытаць, што ў Сярэднявеччы беларусы разам з літоўцамі стварылі магутную дзяржаву ў Еўропе, “самую вялікую з часоў Рымскай імперыі”. І што гэтая дзяржава раскінулася ад берагоў Балтыкі да Чорнага мора вакол старажытнай сталіцы – Наваградка, яднаючы славянскі і балтыйскія народы, а старабеларуская мова была ў той час дзяржаўнай. Фактычна, на інтэрнэт-старонку перакачавалі тэзы, якія існавалі ў беларускім грамадстве канца 1980 – пачатку 1990-х гадоў.

Два гады таму сайт памяняўся. Цяпер на ім увогуле няма раздзелу гісторыі, хіба што апісваецца культурны патэнцыял краіны. Гісторык бачыць у гэтым “дэідэалагізацыю праблематыкі”.  

Што датычыцца сітуацыі з беларускімі падручнікамі па гісторыі, яе Алег Дзярновіч акрэсліў як “рухомую”.

– У свой час было праведзена даследванне гістарычнай памяці беларусаў у кантэксце адукацыйных практык. У ім было параўнанне (школьных падручнікаў. – ЕўраБеларусь.) розных перыядаў: 1993 – 1995, 1996 – 2001, 2002 – 2009 гадоў. Калі ў першым перыядзе гаварылася, што ВКЛ было ўтворана на добраахвотнай аснове, то ў другім вялікая ўвага надавалася знешнім чыннікам утварэння Вялікага княства, напрыклад, пагрозе з боку крыжакоў. У 2002 годзе акцэнты ў падручніках зноў змяшчаюцца на добраахвотнае аб’яднанне з унутраных прычын.

 Кажучы пра сімволіку, Алег Дзярновіч узгадаў драматычны рэферэндум, які адбыўся 21 год таму – 14 траўня 1995 года, калі бел-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня” былі змененыя на сучасныя дзяржаўныя сімвалы. У той жа час цягам 2000-х гадоў гарады і мястэчкі Беларусі атрымалі гербы, у тым ліку Віцебскай вобласці была вернута “Пагоня”.

У выніку ўсіх гэтых супярэчлівых працэсаў, а таксама няспыннай пабудовы беларускай нацыі і пошукаў ідэнтычнасці пад уплывам мас-медыя сфармавалася досыць складаная мазаіка ўяўленняў пра Вялікае княства Літоўскае ў сучасным грамадстве.

– У якасці прагнозу магу выказаць здагадку, што ў вобразе Вялікага княства будуць адбывацца далейшыя змены праз дыферэнцыяцыю праблематыкі спадчыны. Пры такім развіцці падзей вынікае пагроза суцэльнага ўспрымання гістарычнага мінулага, – падсумаваў Дзярновіч.

Другие новости раздела «CHOICE-Беларусь: спадчына і сучаснасць»

Разработана неформальная инструкция для заявителей на программу "Креативная Европа"
Разработана неформальная инструкция для заявителей на программу "Креативная Европа"
Команда консультантов проекта "Креативное Восточное партнерство" подготовила первую рабочую версию Неофициального руководства для потенциальных участников конкурса программы "Креативная Европа".
Как успешно заполнить грантовую заявку программы "Креативная Европа" и найти надежных партнеров
Как успешно заполнить грантовую заявку программы "Креативная Европа" и найти надежных партнеров
Эти и другие вопросы обсуждали партнеры проекта "Международное Восточное партнерство" во время рабочей встречи 13-16 сентября, состоявшейся в Ереване.
Валянціна Кірылава: Свет адчыняе ўсе дзверы на пароль “Шагал-Малевіч-Віцебск”
Валянціна Кірылава: Свет адчыняе ўсе дзверы на пароль “Шагал-Малевіч-Віцебск”
На конкурс гарадскіх рэкрэацыйных зон “Азбука-УНОВІС” у Віцебску падалі работы 36 чалавек. Роўна столькі, колькі было сяброў легендарнага мастацкага аб’яднання пачатку 20-х гг. мінулага стагоддзя.
Ида Шендерович: Место встречи жизни и смерти
Ида Шендерович: Место встречи жизни и смерти
Из архитектурного ландшафта Беларуси стремительно исчезают объекты материального наследия.
Захаваць спадчыну і стаць каштоўнымі адзін для аднаго (ФОТА)
Захаваць спадчыну і стаць каштоўнымі адзін для аднаго (ФОТА)
16 чэрвеня ў мінскай прасторы “Цэх” прадставілі вынікі працы Міжнароднай праграмы “CHOICE – Cultural Heritage – Opportunity for Civic Engagement”.
Оксана Гайко: Наш аудиогид по Бресту – памятник жертвам Холокоста
Оксана Гайко: Наш аудиогид по Бресту – памятник жертвам Холокоста
Центр Бреста теперь можно изучать с помощью аудио-гида Brest Stories Guide. Правда, пока одну из страниц города – антисемитизм и Холокост.
16 чэрвеня ў Мінску — дыскусія-прэзентацыя "Актуалізацыя культурнай спадчыны ў Беларусі"
16 чэрвеня ў Мінску — дыскусія-прэзентацыя "Актуалізацыя культурнай спадчыны ў Беларусі"
Міжнародная праграма CHOICE цягам двух гадоў працавала разам з некалькімі культурніцкімі праектамі, кожны з якіх меў мэтай надаць нашай нацыянальнай спадчыне новую форму існавання і ўжытку.
Ларыса Быцко: Спадчыну можна захаваць толькі разам
Ларыса Быцко: Спадчыну можна захаваць толькі разам
На прэм’еру батлейкі “Прытулак памяці” ў аграсядзібу “Стулы” Пружанскага раёна прыехала шмат людзей.
Міхал Анемпадыстаў прадставіў альбом, які прэзентуе беларускую культуру (ФОТА)
Міхал Анемпадыстаў прадставіў альбом, які прэзентуе беларускую культуру (ФОТА)
Наша недаследваная і непрынятая спадчына чакае нас вялікімі адкрыццямі. У гэтым можна пераканацца, гартаючы шыкоўнае выданне дызайнера Міхала Анемпадыстава “Колер Беларусі”, прэзентаванае ў Мінску.
Дзмітрый Сурскі: Мы павінны аддаць беларускаму плакату належнае
Дзмітрый Сурскі: Мы павінны аддаць беларускаму плакату належнае
У 1991 годзе на трыенале ў японскую Таяму мастакі і плакатысты Савецкага Саюза накіравалі 120 плакатаў . З іх для экспазіцыі міжнароднае журы адабрала толькі шаснаццаць.
30 траўня ў Мінску — прэзентацыя кнігі Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі"
30 траўня ў Мінску — прэзентацыя кнігі Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі"
У перадапошні дзень вясны адбудзецца доўгачаканая прэзентацыя кнігі мастака і дызайнера Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі".
Вольскі, Глобус і Акудовіч прэзентавалі дзіцячую кнігу пра мастацтва (ФОТА)
Вольскі, Глобус і Акудовіч прэзентавалі дзіцячую кнігу пра мастацтва (ФОТА)
Выданне прысвечана сямі беларускім мастакам ад Малевіча і Шагала да Цэслера і Вашкевіча і складаецца з ілюстрацый, біяграфій, казак, вершаў і гульняў.
Спадчына – гэта дзеяслоў. У Мінску падвялі вынікі працы праекта CHOICE
Спадчына – гэта дзеяслоў. У Мінску падвялі вынікі працы праекта CHOICE
Ці патрэбна Беларусі “грамадскае міністэрства культуры” і “ашмянская хартыя” па абыходжанні з гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі?
2 траўня ў Гродне — адкрыеццё выставы мастака і дызайнера Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі"
2 траўня ў Гродне — адкрыеццё выставы мастака і дызайнера Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі"
Цэнтр гарадскога жыцця #uCentry і арт-галерэя "Крыга" запрашаюць гарадзенцаў на ўнікальную выставу.
Відэазапіс анлайн-трансляцыі "Культурная спадчына і сучаснасць: фармаванне новай суб’ектнасці?"
Відэазапіс анлайн-трансляцыі "Культурная спадчына і сучаснасць: фармаванне новай суб’ектнасці?"
28 красавіка 2017 года ў Мінску адбылася адкрытая дыскусія на тэму: "Культурная спадчына і сучаснасць: фармаванне новай суб’ектнасці?" Глядзіце, калі ласка, відэазапіс анлайн-трансляцыі.
28 красавіка ў Мінску — дыскусія "Культурная спадчына і сучаснасць: фармаванне новай суб’ектнасці?"
28 красавіка ў Мінску — дыскусія "Культурная спадчына і сучаснасць: фармаванне новай суб’ектнасці?"
28 красавіка 2017 года ў мінскай крэатыўнай прасторы "ЦЭХ" адбудзецца адкрытая дыскусія на тэму: "Культурная спадчына і сучаснасць: фармаванне новай суб’ектнасці?".
18 красавіка ў Віцебску — адкрыццё выставы Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі" (Відэа)
18 красавіка ў Віцебску — адкрыццё выставы Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі" (Відэа)
18 красавіка 2017 года мастак і дызайнер Міхал Анемпадыстаў прадставіць сваю выставу "Колер Беларусі" ў Віцебску.
Беларусы глабальна не ўпэўненыя ні ў чым, таму і выбіраюць каларыстычную гаму “беж” (Відэа)
Беларусы глабальна не ўпэўненыя ні ў чым, таму і выбіраюць каларыстычную гаму “беж” (Відэа)
Колер – адзін са складнікаў культуры, якая вызначае тое, як мы жывем штодня, рэагуем на падзеі, прымаем рашэнні.
24 сакавіка ў Мінску — закрыццё выставы Міхала Анемпадыстава "Колеры Беларусі"
24 сакавіка ў Мінску — закрыццё выставы Міхала Анемпадыстава "Колеры Беларусі"
24 сакавіка, у пятніцу, Лятучы ўніверсітэт запрашае на закрыццё выставы Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі".
Міхал Анемпадыстаў: Хацелася б, каб людзі адчулі кайф ад вычытвання невярбальнай інфармацыі
Міхал Анемпадыстаў: Хацелася б, каб людзі адчулі кайф ад вычытвання невярбальнай інфармацыі
Як колер звязаны з культурнай традыцыяй і ці ўсялякае народнае мастацтва – традыцыйнае?
Беларускія НДА супраць COVID-19

Якія выклікі пандэмія каронавіруса кідае грамадскім арганізацыям і як яны з імі спраўляюцца?

«Это наша большая совместная работа»

За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.

Представители пяти городов обсудили ситуацию с безбарьерной средой (Фото)

23-24 сентября под Минском прошла двухдневная рабочая встреча в рамках кампании "Повестка 50".

Уладзімір Мацкевіч: Каля ста чалавек кожны год вучыцца ў беларускім Лятучым універсітэце (Аўдыё)

Адукацыйная пляцоўка была створана на ўзор Лятучага ўніверсітэта, які пад канец 1970-х гадоў дзейнічаў у Польшчы.