Четверг 21 ноября 2024 года | 21:53
  • бел / рус
  • eng

Ігар Мельнікаў: Грамадства жадае ведаць пра рэпрэсіі, а дзяржава на гэта не рэагуе

13.04.2016  |  CHOICE-Беларусь: спадчына і сучаснасць   |  Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь,  
Ігар Мельнікаў: Грамадства жадае ведаць пра рэпрэсіі, а дзяржава на гэта не рэагуе

13 красавіка 1940г. НКУС правёў другую масавую дэпартацыю насельніцтва Заходняй Беларусі. Цягам аднаго дня ў аддаленыя раёны СССР было выслана каля 30 тысяч чалавек.

Учора,12 красавіка, у мінскай управе партыі БНФ прайшоў вечар, прысвечаны ахвярам дэпартацый 1940-1941, 1951 гадоў. У яго аснову ўвайшлі словы “Клянуся і сведчу”, якія належаць беларускаму літаратару Сяргею Грахоўскаму, што быў рэпрэсаваны двойчы і сваю творчасць прысвяціў гэтай тэме. Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі” занатавала гістарычныя факты і сведчанні ўдзельнікаў тых падзей.

– 28 кастрычніка мінулага года грамадскі трыбунал над сталінізмам вынес абвінаваўчае заключэнне. Вывучаная доказная база пацвярджае віну камуністычнай партыі Савецкага Саюза і створанай ёй сістэмы карных органаў у арганізацыі і ажыццяўленні масавых рэпрэсій супраць свайго народа і замежных грамадзян, - нагадала адна з арганізатараў вечарыны Ганна Шапуцька.

Па яе словах, у Беларусі тэма сталінскіх рэпрэсій працягвае замоўчвацца, быццам бы нічога не было. А насамрэч адбываліся жудасныя рэчы, пра якія распавялі сведкі тых падзей.

Ігар Кузняцоў і Ганна Шапуцька

Уладзімір Ясюкевіч – адзін з тых, каго дэпартавалі 13 красавіка 1940 года. Ён нарадзіўся на Гродзеншчыне ў 1929 годзе ў сялянскай сям’і, якая мела 25 гектараў зямлі. Калі прыйшлі “вызваліцелі” – Саветы, бацьку спадара Уладзіміра пасадзілі ў турму, а сям’ю ў “цялятніках” вывезлі ў Паўночны Казахстан.

– Як жылі – страх адзін. За 11 вёрст нёс маці кілаграм збожжа, каб яна паела сама і пакарміла сястру. Ежы ніякай не было, лазні таксама. Было страшнае становішча. Як пачынаю ўспамінаць гэта, слёзы на вочы набягаюць, – гаворыць спадар Уладзімір.

Людміла Лаўрысюк распавяла гісторыю сваёй сям’і, якую яна вывучыла зусім нядаўна. Аказалася, што з яе радні ад рэпрэсій пацярпелі чатыры чалавекі. Сям’я дзеда спадарыні Людмілы жыла на хутары ў Брэсцкай вобласці. Пабудавалі хату, але раскулачыць іх не паспелі: прыйшла вайна. Затое пасля яе на гаспадарку наклалі неймавернага памеру падатак. Аднойчы яго нават давялося заплаціць два разы. Не ўратавала сям’ю нават уступленне ў калгас у 1948 годзе – добрага гаспадара выслалі ў Варкуту.

Людміла Лаўрысюк

– Я да слова “рэабілітацыя” стаўлюся вельмі неадназначна. Бо які ў ёй сэнс? Дзяржава прабачыла за тое, што пакарала. А людзі ж маглі жыць зусім іначай, - падсумавала жанчына.

А для Зінаіды Тарасевіч, бацькоў якой рэпрэсавалі ў 1930-х, рэпрэсіі – усё яе жыццё. Яна напісала ўспаміны з жыцця ў ГУЛАГу.

– Дэпартацыя – гэта не проста высяленне. Гэта высяленне на смерць, - падкрэсліла спадарыня Зінаіда.

Не абмінула дэпартацыя і сям’ю Антося Сланімскага з Гродзеншчыны. Яго стрыечную сястру (якой цяпер пайшоў 90-ты год) вывезлі цяжарную, з трыма дзецьмі на Усход, а мужа арыштавалі.

Такіх гісторый чалавечых лёсаў – тысячы, але ж савецкая ўлада прывучыла нас, што гэтыя лічбы нічога не значаць. Адна смерць – трагедыя, мільён смерцяў – статыстыка. Невядома, ці сапраўды аўтарам гэтай фразы быў Сталін, аднак падобна на тое, што мы працягваем жыць у краіне статыстыкі.

– Дэпартацыі папярэднічала знішчэнне афіцэраў польскай арміі – так званага беларускага катынскага спісу. Агулам паводле афіцыйных дадзеных у турмах Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі было расстраляна 7405 чалавек, з іх беларускі катынскі спіс – 3870 прозвішчаў. Усяго па гэтай аперацыі было дэпартавана і расстраляна не менш за 15 тысяч чалавек, - зазначыў гісторык, даследчык сталінскіх рэпрэсій Ігар Кузняцоў.

Ён нагадаў, што сёлета ў чэрвені споўніцца 75 гадоў дэпартацыі 1941 года, у жніўні будзе 65 гадоў з дэпартацыі 1951 года.

– Наша дзяржава ніякай памяці аб сваіх грамадзянах не шануе ні ў якой форме. Беларусь засталася адзінай постсавецкай дзяржавай, у якой няма ніводнага помніка, усталяванага ад імя дзяржавы (у памяць аб ахвярах рэпрэсій. – ЕўраБеларусь.), і у якой дзяржава зрабіла ўсё магчымае, каб гэтая памяць знікла, - абураецца гісторык.

– Попыт на гэтую тэму ў гісторыі вельмі вялікі, грамадства жадае ведаць, а дзяржава на гэта ніяк не рэагуе, - зазначыў гісторык, даследчык Заходняй Беларусі Ігар Мельнікаў.

Ігар Мельнікаў

Ён распавёў пра трагедыю этнічных беларусаў, якія мусілі запісвацца палякамі, каб змагацца за сваю годнасць у войску Андэрса. Іх сем’і, што засталіся на тэрыторыі БССР, траплялі пад рэпрэсіі, а яны самі нават не лічыліся ўдзельнікамі Вялікай Айчыннай вайны (бо ўдзельнічалі ў Другой сусветнай вайне, але ў СССР такой тэрміналогіі не было). “Польскасць” давала магчымасць гэтым людзям уратавацца ад сталінскай сістэмы.

– Я даследаваў польскі перыядычны друк, там вельмі актыўна апісваюцца рэпрэсіі канца 30-х гадоў на тэрыторыі Савецкай Беларусі. У адным матэрыяле было напісана, што ў Савецкай Беларусі навукоўцы стараюцца размаўляць па-расейску, падбіраць словы і не выкарыстоўваць беларускую мову, бо гэта магло пагражаць абвінавачаннем у нацдэмаўшчыне, арыштам і Курапатамі. Наколькі гэта стасуецца з сённяшнім днём, калі ў нас беларускамоўнага адносяць да нацыяналістаў, здраднікаў і г.д. Сістэма паўтараецца.

У памятнай імпрэзе ўзялі ўдзел рэжысёр Валер Мазынскі і акцёр Віталь Халадок, а таксама бард Аляксей Галіч.

Валер Мазынскі

Аляксей Галіч

Вечарына "Клянуся і сведчу" стала першым мерапрыемствам з праекту "Зніч Памяці". Падчас яго пройдзе шэраг імпрэзаў, прысвечаных ахвярам сталінскіх рэпрэсій, з удзелам гісторыкаў, музыкаў, паэтаў, мастакоў, кінарэжысёраў, грамадскіх дзеячаў, а таксама з выкарыстаннем сведчанняў, успамінаў, дакументальных і мастацкіх творах. Ужо сёння ва ўрочышчы Курапаты а 18-ай гадзіне адбудзецца акцыя па ўшанаванні памяці жыхароў Заходняй Беларусі, дэпартаваных у 1940 – 1941 і 1951 гадах.

Другие новости раздела «CHOICE-Беларусь: спадчына і сучаснасць»

Разработана неформальная инструкция для заявителей на программу "Креативная Европа"
Разработана неформальная инструкция для заявителей на программу "Креативная Европа"
Команда консультантов проекта "Креативное Восточное партнерство" подготовила первую рабочую версию Неофициального руководства для потенциальных участников конкурса программы "Креативная Европа".
Как успешно заполнить грантовую заявку программы "Креативная Европа" и найти надежных партнеров
Как успешно заполнить грантовую заявку программы "Креативная Европа" и найти надежных партнеров
Эти и другие вопросы обсуждали партнеры проекта "Международное Восточное партнерство" во время рабочей встречи 13-16 сентября, состоявшейся в Ереване.
Валянціна Кірылава: Свет адчыняе ўсе дзверы на пароль “Шагал-Малевіч-Віцебск”
Валянціна Кірылава: Свет адчыняе ўсе дзверы на пароль “Шагал-Малевіч-Віцебск”
На конкурс гарадскіх рэкрэацыйных зон “Азбука-УНОВІС” у Віцебску падалі работы 36 чалавек. Роўна столькі, колькі было сяброў легендарнага мастацкага аб’яднання пачатку 20-х гг. мінулага стагоддзя.
Ида Шендерович: Место встречи жизни и смерти
Ида Шендерович: Место встречи жизни и смерти
Из архитектурного ландшафта Беларуси стремительно исчезают объекты материального наследия.
Захаваць спадчыну і стаць каштоўнымі адзін для аднаго (ФОТА)
Захаваць спадчыну і стаць каштоўнымі адзін для аднаго (ФОТА)
16 чэрвеня ў мінскай прасторы “Цэх” прадставілі вынікі працы Міжнароднай праграмы “CHOICE – Cultural Heritage – Opportunity for Civic Engagement”.
Оксана Гайко: Наш аудиогид по Бресту – памятник жертвам Холокоста
Оксана Гайко: Наш аудиогид по Бресту – памятник жертвам Холокоста
Центр Бреста теперь можно изучать с помощью аудио-гида Brest Stories Guide. Правда, пока одну из страниц города – антисемитизм и Холокост.
16 чэрвеня ў Мінску — дыскусія-прэзентацыя "Актуалізацыя культурнай спадчыны ў Беларусі"
16 чэрвеня ў Мінску — дыскусія-прэзентацыя "Актуалізацыя культурнай спадчыны ў Беларусі"
Міжнародная праграма CHOICE цягам двух гадоў працавала разам з некалькімі культурніцкімі праектамі, кожны з якіх меў мэтай надаць нашай нацыянальнай спадчыне новую форму існавання і ўжытку.
Ларыса Быцко: Спадчыну можна захаваць толькі разам
Ларыса Быцко: Спадчыну можна захаваць толькі разам
На прэм’еру батлейкі “Прытулак памяці” ў аграсядзібу “Стулы” Пружанскага раёна прыехала шмат людзей.
Міхал Анемпадыстаў прадставіў альбом, які прэзентуе беларускую культуру (ФОТА)
Міхал Анемпадыстаў прадставіў альбом, які прэзентуе беларускую культуру (ФОТА)
Наша недаследваная і непрынятая спадчына чакае нас вялікімі адкрыццямі. У гэтым можна пераканацца, гартаючы шыкоўнае выданне дызайнера Міхала Анемпадыстава “Колер Беларусі”, прэзентаванае ў Мінску.
Дзмітрый Сурскі: Мы павінны аддаць беларускаму плакату належнае
Дзмітрый Сурскі: Мы павінны аддаць беларускаму плакату належнае
У 1991 годзе на трыенале ў японскую Таяму мастакі і плакатысты Савецкага Саюза накіравалі 120 плакатаў . З іх для экспазіцыі міжнароднае журы адабрала толькі шаснаццаць.
30 траўня ў Мінску — прэзентацыя кнігі Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі"
30 траўня ў Мінску — прэзентацыя кнігі Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі"
У перадапошні дзень вясны адбудзецца доўгачаканая прэзентацыя кнігі мастака і дызайнера Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі".
Вольскі, Глобус і Акудовіч прэзентавалі дзіцячую кнігу пра мастацтва (ФОТА)
Вольскі, Глобус і Акудовіч прэзентавалі дзіцячую кнігу пра мастацтва (ФОТА)
Выданне прысвечана сямі беларускім мастакам ад Малевіча і Шагала да Цэслера і Вашкевіча і складаецца з ілюстрацый, біяграфій, казак, вершаў і гульняў.
Спадчына – гэта дзеяслоў. У Мінску падвялі вынікі працы праекта CHOICE
Спадчына – гэта дзеяслоў. У Мінску падвялі вынікі працы праекта CHOICE
Ці патрэбна Беларусі “грамадскае міністэрства культуры” і “ашмянская хартыя” па абыходжанні з гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі?
2 траўня ў Гродне — адкрыеццё выставы мастака і дызайнера Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі"
2 траўня ў Гродне — адкрыеццё выставы мастака і дызайнера Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі"
Цэнтр гарадскога жыцця #uCentry і арт-галерэя "Крыга" запрашаюць гарадзенцаў на ўнікальную выставу.
Відэазапіс анлайн-трансляцыі "Культурная спадчына і сучаснасць: фармаванне новай суб’ектнасці?"
Відэазапіс анлайн-трансляцыі "Культурная спадчына і сучаснасць: фармаванне новай суб’ектнасці?"
28 красавіка 2017 года ў Мінску адбылася адкрытая дыскусія на тэму: "Культурная спадчына і сучаснасць: фармаванне новай суб’ектнасці?" Глядзіце, калі ласка, відэазапіс анлайн-трансляцыі.
28 красавіка ў Мінску — дыскусія "Культурная спадчына і сучаснасць: фармаванне новай суб’ектнасці?"
28 красавіка ў Мінску — дыскусія "Культурная спадчына і сучаснасць: фармаванне новай суб’ектнасці?"
28 красавіка 2017 года ў мінскай крэатыўнай прасторы "ЦЭХ" адбудзецца адкрытая дыскусія на тэму: "Культурная спадчына і сучаснасць: фармаванне новай суб’ектнасці?".
18 красавіка ў Віцебску — адкрыццё выставы Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі" (Відэа)
18 красавіка ў Віцебску — адкрыццё выставы Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі" (Відэа)
18 красавіка 2017 года мастак і дызайнер Міхал Анемпадыстаў прадставіць сваю выставу "Колер Беларусі" ў Віцебску.
Беларусы глабальна не ўпэўненыя ні ў чым, таму і выбіраюць каларыстычную гаму “беж” (Відэа)
Беларусы глабальна не ўпэўненыя ні ў чым, таму і выбіраюць каларыстычную гаму “беж” (Відэа)
Колер – адзін са складнікаў культуры, якая вызначае тое, як мы жывем штодня, рэагуем на падзеі, прымаем рашэнні.
24 сакавіка ў Мінску — закрыццё выставы Міхала Анемпадыстава "Колеры Беларусі"
24 сакавіка ў Мінску — закрыццё выставы Міхала Анемпадыстава "Колеры Беларусі"
24 сакавіка, у пятніцу, Лятучы ўніверсітэт запрашае на закрыццё выставы Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі".
Міхал Анемпадыстаў: Хацелася б, каб людзі адчулі кайф ад вычытвання невярбальнай інфармацыі
Міхал Анемпадыстаў: Хацелася б, каб людзі адчулі кайф ад вычытвання невярбальнай інфармацыі
Як колер звязаны з культурнай традыцыяй і ці ўсялякае народнае мастацтва – традыцыйнае?
Беларускія НДА супраць COVID-19

Якія выклікі пандэмія каронавіруса кідае грамадскім арганізацыям і як яны з імі спраўляюцца?

«Это наша большая совместная работа»

За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.

Представители пяти городов обсудили ситуацию с безбарьерной средой (Фото)

23-24 сентября под Минском прошла двухдневная рабочая встреча в рамках кампании "Повестка 50".

Уладзімір Мацкевіч: Каля ста чалавек кожны год вучыцца ў беларускім Лятучым універсітэце (Аўдыё)

Адукацыйная пляцоўка была створана на ўзор Лятучага ўніверсітэта, які пад канец 1970-х гадоў дзейнічаў у Польшчы.