Каманда міжнароднай праграмы “CHOICE — Cultural Heritage: Opportunity for Improving Civic Engagement” падсумоўвае вынікі 1-га этапу конкурсу праектных прапаноў: з 60 заявак 15 запрошаны ў другі тур.
Праца па адборы стала няпростай, але выключна цікавай, за што найперш трэба падзякаваць самім заяўнікам, многія з якіх – моцныя дзеячы ў культуры краіны, якія ведаюць праблемы культуры з практыкі і здольныя прапанаваць цікавыя ідэі.
Па сваёй праблематыцы пададзеныя 60 праектаў пацвердзілі некалькі актуальных патрэб у сацыякультурным полі Беларусі: павышэнне культуры памяці, захаванне традыцыйных творчых практык; сістэматызацыя і практычнае выкарыстанне як шырокіх, так і вузкіх гістарычна-культурных дадзеных; забяспечанне онлайн-даступнасці ўжо назапашанай інфармацыі аб беларускай культурнай спадчыне; фармаванне стратэгій мясцовага развіцця на аснове моцнай культурнай ідэнтычнасці і павышэнне якасці жыцця сродкамі культуры.
Усе пададзеныя на конкурс творчыя канцэпцыі прайшлі падрабязны аналіз і былі разгледжаныя 5 экспертамі. Разгляд праектаў адбываўся паводле спецыяльна распрацаванай сістэмы ацэнкі па наступных крытэрах: рэлевантнасць, прагназуемая эфектыўнасць адносна прыарытэтаў праграмы і рэалізуемасць праекта у абазначаных часовых і рэсурсных рамках.
У 2-гі тур адбору запрашаюцца 15 заяўленых крэатыўных канцэпцый
Геаграфія праектаў, што прайшлі прамежкавы адбор, – ахоплівае ўсю нашу краіну: абласныя гарады, некаторыя рэгіянальныя цэнтры, а таксама асяродкі, створаныя сталічнымі супольнасцямі ў рэгіёнах. Спектр тэмаў падтрыманых крэатыўных канцэпцый вельмі шырокі: гэта як матэрыяльная, так і нематэрыяльная культурная спадчына, мастацтва (ад народнага да сучаснага), дызайн, тэатр і іншыя сцэнічныя практыкі, спадчына мастацкіх школ і этнічных супольнасцяў, праца з культурным ландшафтам і музейная педагогіка.
Кожная з падтрыманых канцэпцый адлюстроўвае не толькі культурную спадчыну Беларусі, але і сучасныя выклікі, якія стаяць перад усімі намі, яе нашчадкамі. Гэта выклікі інтэрпрэтацыі, пераасэнсавання і ўвядзення здабыткаў культуры ў сацыякультурны кантэкст, ва ўжытак грамадствам.
Конкурс быў надзвычай высокім. На жаль, шэраг цікавых і перспектыўных праектаў не змаглі пераадолець гэты бар’ер, але каардынацыйная каманда праграмы зацікаўлена ў развіцці стасункаў і захаванні сувязяў з нашымі заяўнікамі. Арганізацыі, якія не прайшлі па конкурсе ў 2-гі тур, тым не менш, змогуць скарыстацца іншымі магчымасцямі праграмы: знайсці партнёраў ва Украіне, Арменіі, Малдове, атрымаць кансультацыі, прыняць удзел у канферэнцыі, адукацыйных і дыскусійных мерапрыемствах, якія будуць абвешчаныя пазней у праграме на 2016 год.
Заяўнікі праектных канцэпцый, якія прайшлі на 2 этап конкурсу “CHOICE-Беларусь: спадчына і сучаснасць”, пры дапамозе кансультантаў і трэнераў праграмы працягнуць далейшую інтэнсіўную працу над сваімі праектамі да 20-га студзеня 2016 г. Адбор на 2-ім туры будзе не менш сур’ёзны: толькі з 6-7 праектамі будзе працягнутая праца. Тым не менш, для ўсіх 15 пераможцаў першага тура ёсць дзве дадатковыя магчымасці:
атрымаць важны досвед арганізацыйнай ацэнкі і фармавання стратэгіі развіцця пад куратарствам кансультанта;
прыняць удзел у прафесійных семінарах і міні-стажыроўках у профільных арганізацыях у Беларусі, Украіне, Малдове і Арменіі.
Плёну і творчасці,
Каманда “CHOICE-Беларусь: спадчына і сучаснасць”.
Даведка “ЕўраБеларусі”: Міжнародны праэкт "CHOICE— CulturalHeritage: OpportunityforImprovingCivicEngagement" рэалізуецца Асацыяцыяй агенцтв мясцовай дэмакратыi ALDA (Францыя) сумесна з Міжнародным кансорцыумам "ЕўраБеларусь" (Лiтва).
Праект разгортваецца ў Беларусі, Украіне, Малдове і Арменіі ў межах праграмы ЕС "Усходняе партнёрства" пры iнфармацыйнай і кансультацыйнай падтрымцы арганiзацый-партнёраў:
Цэнтра культурнага менеджменту (Львоў, Украіна);
Нацыянальнага камітэта ICOM (Кішынёў, Малдова);
Адукацыйна-даследчага фонда Millennium (Ерэван, Арменiя);
Грамадскага аб’яднання "Цэнтр сацыяльных інавацый" (Мінск, Беларусь).
Беларуская частка праекта — "CHOICE-Беларусь: спадчына i сучаснасць" — грунтуецца на каштоўнасці культурнай спадчыны як рэсурсу для ўмацавання і развіцця сучаснай беларускай ідэнтычнасці і еўрапейскага цывілізацыйнага выбару Беларусі. Арганiзатары праекта маюць мэтай надаць імпульс пашырэнню разнастайнасці інавацыйных падыходаў і ініцыятыўпа ўвядзенні культурнай спадчыны Беларусі ў сучаснае культурнае жыццё беларускага грамадства.
Другие новости раздела «CHOICE-Беларусь: спадчына і сучаснасць»
Команда консультантов проекта "Креативное Восточное партнерство" подготовила первую рабочую версию Неофициального руководства для потенциальных участников конкурса программы "Креативная Европа".
На конкурс гарадскіх рэкрэацыйных зон “Азбука-УНОВІС” у Віцебску падалі работы 36 чалавек. Роўна столькі, колькі было сяброў легендарнага мастацкага аб’яднання пачатку 20-х гг. мінулага стагоддзя.
Міжнародная праграма CHOICE цягам двух гадоў працавала разам з некалькімі культурніцкімі праектамі, кожны з якіх меў мэтай надаць нашай нацыянальнай спадчыне новую форму існавання і ўжытку.
Наша недаследваная і непрынятая спадчына чакае нас вялікімі адкрыццямі. У гэтым можна пераканацца, гартаючы шыкоўнае выданне дызайнера Міхала Анемпадыстава “Колер Беларусі”, прэзентаванае ў Мінску.
У 1991 годзе на трыенале ў японскую Таяму мастакі і плакатысты Савецкага Саюза накіравалі 120 плакатаў . З іх для экспазіцыі міжнароднае журы адабрала толькі шаснаццаць.
28 красавіка 2017 года ў Мінску адбылася адкрытая дыскусія на тэму: "Культурная спадчына і сучаснасць: фармаванне новай суб’ектнасці?" Глядзіце, калі ласка, відэазапіс анлайн-трансляцыі.
28 красавіка 2017 года ў мінскай крэатыўнай прасторы "ЦЭХ" адбудзецца адкрытая дыскусія на тэму: "Культурная спадчына і сучаснасць: фармаванне новай суб’ектнасці?".
Беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич обратился к Александру Лукашенко с открытым письмом, в котором потребовал от беларусского правителя не отдавать преступные приказы.
Альтернативного властному сценария по-прежнему не просматривается. Предложенный Виктором Бабарико и его командой сценарий референдума вряд ли может быть таковым.
За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.
Важно не только то, О ЧЁМ вы говорите, но и КАК. И если вы – журналист, блогер, публичный человек, а одна из ваших тем – люди с инвалидностью, то вот несколько рекомендаций, как подавать её корректно.
У Еўропе — мэры гарадоў, у нас — старшыні гарвыканкамаў. Бо мэраў абіраюць, а старшыняў прызначаюць. Але нечакана Лідзія Ярмошына загаварыла пра ўзмацненне мясцовага самакіравання.
Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак
Экологи, эксперты в сфере экологии и представители гражданского общества отвечают на обвинение в негативном влиянии на инвестиционный климат и недобросовестной конкуренции.