BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Праграма грантаў для Беларусі шведскай арганізацыі грамадзянскай супольнасці "Форум Сюд"

06.02.2015
Праграма грантаў для Беларусі шведскай арганізацыі грамадзянскай супольнасці "Форум Сюд"
"Форум Сюд" працуе ў Беларусі з 1998 года. Прапануемая праграма грантаў з'яўляецца працягам нашых намаганняў па развіццю плюралістычнай, моцнай, дэмакратычнай грамадзянскай супольнасці ў Беларусі.

Праграма грантаў "Форум Сюд" для Беларусі накіравана на падтрымку праектаў, якія праводзяцца арганізацыямі грамадзянскай супольнасці, а таксама нефармальнымі групамі і ініцыятывамі ў Беларусі ў галіне культуры, грамадзянскай адукацыі, грамадзянскага ўдзелу, дэмакратыі, правоў чалавека, навакольнага асяроддзя, гендэрнай роўнасці і інш.

Беларускія арганізацыі могуць удзельнічаць у праграме самастойна, а таксама ў партнёрстве са шведскімі арганізацыямі.

Якія арганізацыі могуць падаваць заяўку на фінансаванне?

  • Арганізацыі, якія падаюць заяўку, павінны быць некамерцыйнымі, непалітычнымі, нерэлігійнымі і працаваць у напрамку дэмакратычнага развіцця, заснаванага на каштоўнасцях роўнасці ўсіх людзей і на паваге правоў чалавека;
  • Беларускія арганізацыі, групы або ініцыятывы павінны існаваць не меньш за адзін год (афіцыйная рэгістрацыя не абавязковая);
  • Шведскія арганізацыі павінны праверыць, ці маюць яны права на фінансаванне "Форум Сюдам" на сайце: www.forumsyd.org.

Як падаваць заяўку?

Каб падаць заяўку, дашліце запоўненую адну з прапанаваных ніжэй форм, такім чынам ваш праект будзе прыняты да ўвагі адразу ж.

Калі вы падаеце заяўку на грант памерам да 10.000 еўра, выкарыстоўвайце форму "Апісанне ідэі праекта" (Concept note); калі на грант большы за 10.000 еўра - выкарыстоўвайце форму "Заяўка".

Вы можаце пісаць на англійскай, рускай і беларускай мовах.

Форма заяўкі

Форма заявки

Application form

Апісанне ідэі праекта

Описание идеи проекта

Concept note

Калі ў вас узнікнуць пытані наконт запаўнення заяўкі, калі ласка, скантактуйцеся з намі праз адрас электроннай пошты: [email protected].

Часавыя рамкі:

Заяўкі або канцэпцыі павінны быць дасланыя не пазней 15 сакавіка 2015 года.

Працягласць заяўленых праектаў не павінна быць большай чым да жніўня 2016 года.

Па любых пытаннях альбо тлумачэннях, калі ласка, звяртайцеся на адрас электроннай пошты: [email protected].

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео