BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Беларускае сацыяльнае кіно: не ціснуць на жаль, а натхняць

13.07.2018 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь
Беларускае сацыяльнае кіно: не ціснуць на жаль, а натхняць
Чаму беларускае незалежнае кіно так шчыльна працуе з маргіналізаванымі групамі? Бо адна з яго задач – прадстаўляць гэтых людзей у шырокім грамадстве.

Што значыць быць паспяховым? Хадзіць на прэстыжную працу? Зарабляць вялікія грошы? Мець уплыў у грамадстве? Для кагосьці бадай што так. А для некага быць паспяховым – значыць, рэалізоўваць свае ідэі і рабіць гэты свет лепшым.

Леанід Каліценя: Мы заклікалі глядзець на свет расплюшчанымі вачыма

Сучасная эканоміка ў свеце ўсё больш набывае рысы сацыяльнай. Дзякуючы тэхналогіям у многіх сферах работнікам ужо не трэба працаваць у офісе. Тыя ж тэхналогіі дазваляюць уладкоўвацца на працу і людзям з інваліднасцю. Па ўсёй Беларусі існуюць сацыяльныя прадпрыемствы, якія дазваляюць ім уладкоўвацца на працу і самарэалізоўвацца. Некалькі год таму сацыяльныя прадпрыемствы краіны паспрабавала аб’яднаць праграма CINGO. Гэта не проста каталог вытворчасцей, а праект, які прадугледжвае абмен досведам і тэхналогіямі паміж сацыяльнымі прадпрыемствамі, а таксама набыццё навыкаў за мяжой і супрацоўніцтва з партнёрамі з краін балтыйскага рэгіёну: Польшчы, Літвы, Швецыі, г.д.

Праграма CINGO уключае ў сябе не толькі семінары, сустрэчы, азнаямляльныя візіты ў іншыя краіны. Адным са спосабаў узаемадзеяння “шырокага свету” з сацыяльнымі праблемамі ініцыятыва зрабіла… кіно. І не проста кіно, а незалежнае беларускае – адным словам, сваё.

Праект “Сваё кіно” распавядае пра беларускія аўтарскія фільмы, існаванне якіх як з’явы так доўга ставілі пад сумнеў. Асноўная мэта праекта – змяніць стаўленне шырокай публікі да сучаснага беларускага кіно, дапамагчы айчынным аўтарам знайсці свайго слухача, убачыць тэмы і праблемы, цікавыя тут і цяпер. Паступова – у тым ліку, дзякуючы ініцыятыве “Сваё кіно” – стала зразумела: беларускія аўтарскія стужкі не толькі ёсць, яны – цікавыя, а галоўнае, паказваюць надзённыя праблемы нашага грамадства. Бо незалежныя кінатворцы працуюць з тэмамі, якія могуць здавацца нават маргіналізаванымі, але без якіх нельга ўявіць жыццё грамадства.

Здавалася б, як можна аб’яднаць дзейнасць у развіцці сацыяльных ініцыятыў і мастацтва? Аказваецца, можна, і прыклад, пра які ідзе гаворка, можна аднесці да той самай паспяховасці. Бо хлопцы і дзяўчаты, што працуюць у камандах праектаў CINGO  і “Сваё кіно” , навучыліся развіваць ідэі сацыяльнай эканомікі і адначасова мяняць да яе і яе суб’ектаў стаўленне грамадства.

– Кожны працуе ў сваім абмежаваным свеце – журналіст, рабацяга, чыноўнік – і ўсім здаецца, што свет, які яны бачаць, – гэта і ёсць тая самая “правільная” Беларусь. А ў гэты час нехта ў Століне стварыў прадпрыемства, дзе працуюць 15 людзей з інваліднасцю. Хаця ў глыбінцы ўвогуле не знайсці працоўных месцаў. А хтосьці заснаваў газету, якая перабіла па накладзе раёнку і стала настолькі папулярнай, што яе перавозяць у іншыя гарады, – пералічвае Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі” каардынатар праграмы CINGO і праекта “Сваё кіно” Леанід Каліценя.

Леанід Каліценя з дыпломам фестываля "Бульбамуві", які атрымала стужка Віктара Красоўскага "Душы мёртвыя"

Усю гэтую разнастайнасць Леанід і каманда здолелі сабраць і прадтавіць грамадству, і сярод мноства магчымых для гэтага шляхоў яны выбралі самы, бадай, нечаканы – кіно.

– Можна было прасоўваць нейкія ідэі, ствараць петыцыі, збіраць подпісы – але гэта не наш шлях. Людзі паспяховыя самі па сабе, а грамадства проста павінна ведаць пра гэта і быць адчувальным да таго, што свет – разнастайны. Хтосьці працуе дзеля прыбытку, а хтосьці – дзеля ідэі, і пры гэтым таксама можа быць паспяховым.

Да таго ж кіно дазваляе паказаць за паўтары гадзіны, гадзіну ці нават за 15 хвілін тое, што нельга выразіць тэкстам. А яшчэ яно, у адрозненне ад тэкста, здольнае захапіць чалавека эмацыйна.

– Мы сталі пры дапамозе кіно задаваць правільны вектар разумення праблем пэўных людзей. Не ў сэнсе “падайце бедным” ці “глядзіце: побач з намі ёсць няшчасныя”, або “у гарадах няма развітай інфраструктуры”. Мы заклікалі глядзець на свет расплюшчанымі вачыма. Бо свет – гэта не толькі праблемы, але і магчымасці, не толькі звычайныя людзі, але і людзі з асаблівымі патрэбамі.

У выніку з’явілася некалькі кароткаметражных фільмаў і серыял. Ва ўсіх іх лёс склаўся па-рознаму. Але ў большасці – паспяхова. Напрыклад, гульнявая стужка Віктара Красоўскага “Душы мёртвыя”, якая распавядае аб праблеме працаўладкавання людзей з інваліднасцю, стала пераможцам кінафестываля “Лістапад” 2016 года ў намінацыі лепшы беларускі кароткі метр, а пасля перамог на фестывалі ў Германіі і некалькі разоў – у Расіі. Цяпер “Душы мёртвыя” ў пракаце ў 55 расійскіх гарадах у рамках праекта Рускага музея.

Дакументальны фільм “Моц матылькоў” Рамана Раманава распавядае пра фестываль незвычайных тэатраў, дзе граюць людзі з інваліднасцю, “Непратаптаны шлях”. Пра гэтую галіну творчасці мала ведаюць у шырокім грамадстве, і чамусьці ўсе думаюць, што гэта гурткі для небарак. Але насамрэч гэта моцны творчы напрамак, і пры дапамозе фільма гэта становіцца відавочна.

Варты ўвагі фільм аднаго з найлепшых беларускіх рэжысёраў Андрэя Кудзіненкі “Фанат”, дзе галоўны герой – чалавек з інваліднасцю. Хаця стужка зусім не пра гэта, а пра тое, што ў чалавека ёсць ідэя, дзякуючы якой ён жыве.

– Калі за рэалізацыю ідэі бярэцца таленавіты рэжысёр, яна становіцца цікавай усім. І гэта шмат у чым паўплывала на беларускае культурнае асяроддзе. Калі яшчэ пяць год таму здымаць фільм аб праблемах людзей з асаблівасцямі – гэта было “ой, ну ўсё зразумела, сацыяльны ролік – журба”, то цяпер нават лепшыя беларускія дакументальныя рэжысёры, як, напрыклад, Віктар Аслюк, Вольга Дашук, працуюць з  гэтай тэмай.

 Такім чынам, магчыма, упершыню атрымалася павярнуць вектар беларускага сацыяльнага кіно на 180 градусаў: цяпер гэта не жаласлівыя гісторыі пра няшчасных людзей, а прыгожыя жыццесцвярджальныя аповесці пра моцных духам асоб, якія натхняюць.

Ядвіга Лукашык: Людзі з абмежаваннямі – супергероі

Пра тое, ці можа быць сацыяльнае кіно масавым і ці не страціць яно сваю вастрыню з выхадам на вялікі экран, Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі” гутарыць з менеджаркай праграмы CINGO і праекта “Сваё кіно” Ядвігай Лукашык.

Ядвіга Лукашык

– Сацыяльнае кіно – гэта не толькі пра людзей з інваліднасцю. Гэта і навэлы пра бедных людзей, якія не могуць знайсці працу, і пра маладых бацькоў, што засталіся з дзецьмі без жонак. Гэта пра ўсё, што нас атачае, – гаворыць Ядвіга Лукашык.

Паводле яе слоў, кіно – такі ж самы праект, як іншыя, і для яго дзейнічаюць тыя ж правілы маркетынгу, як і для астатніх праектаў. Хіба што для кожнага жанра кіно трэба ведаць сваю мэтавую аўдыторыю і працаваць менавіта на яе. Сацыяльнае кіно цікавае не толькі рэжысёрскай працай, але і тэматыкай, якую яно закранае. Напрыклад, мэтавая група стужак пра людзей з абмежаваннямі – гэта яны самі і тыя, хто з імі працуе, мае зносіны, а таксама тыя, каму проста падабаецца прыгожае кіно.

У той жа час мэта ў сацыяльнага кіно крыху іншая, чым проста сабраць грошы. Яно павінна закрануць нешта ў душы гледача – а гэта магчыма не з кожным. Канешне, будзе добра, калі такія стужкі будуць прыносіць касу. Але гэта не з’яўляецца іх першаснай задачай.

– Калі мы не хочам, каб фільм быў пакладзены на паліцу, мы павінны зрабіць гэты фільм добра, каб глядач застаўся з тымі пачуццямі, якія ён хоча захаваць. Павінен адбыцца эмацыйны кантакт з гледачом. Калі мы будзем ціснуць на жаль і выклікаць пачуццё няёмкасці, наўрад ці ён захоча гэта глядзець. Наадварот, гэта сфармуе яго негатыўнае стаўленне да той групы, пра якую ідзе гаворка ў фільме.

У якасці прыкладу Ядвіга прыводзіць амерыканскія фільмы, якія ўмеюць сабраць касу і гледачоў і пры гэтым распавядаюць пра тыя ж праблемы, з якімі сутыкаецца і беларускае грамадства.

– І там людзі прыходзяць у кіно, купляюць поп-корн і глядзяць стужку пра супергерояў, якімі з’яўляюцца людзі з абмежаваннямі. Канешне, мы жывем у іншых умовах, нельга калькаваць паспяховы досвед амерыканцаў і перасаджваць яго на беларускую глебу. Але бясконца ціснуць на жаль – гэта ўжо не працуе.  

Кіно – занадта магутны інструмент, каб яго растрачваць упустую. Але справа ў тым, што людзі, якія працуюць з сацыяльнымі праблемамі, здольныя ўбачыць іх у любой стужцы. А ёсць раўнадушныя масы. І сацыяльнаму кіно трэба зразумець, ці варта заваёўваць новых гледачоў. Але агульнай пілюлі для ўсіх не існуе, таму наперадзе – вялікае поле для эксперыментаў, мяркуе Ядвіга Лукашык.

Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
25.07.2019 Аляксандр Папко, Belsat.eu

Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак

Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
29.03.2019 Александра Богуславская, главный редактор Doing Crypto Index — специально для Deutsche Welle

Эстония является лучшей страной для бизнеса в сфере криптовалют и блокчейна.

Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
28.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Третий текст в серии размышлений философа и методолога Владимира Мацкевича о новой научно-технической революции и ее возможных последствиях для Беларуси.

Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
27.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Философ и методолог Владимир Мацкевич продолжает анализ такого явления, как промышленные и научно-технические революции.

Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
26.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Представители беларусского ИТ-бизнеса ставят перед собой задачу реализовать амбициозный проект "ИТ-страна", который предполагает кардинальное социально-экономическое переустройство Беларуси.

Видео