BE RU EN
rss facebook twitter

Беларусы звыкліся спраўляцца з усім без дапамогі. У бізнесе гэта не працуе

10.07.2018 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь
Беларусы звыкліся спраўляцца з усім без дапамогі. У бізнесе гэта не працуе
Фота Алісы Ахрамовіч
Здаецца, у Беларусі адбываецца выбух моды на сацыяльныя стартапы, адзін толькі Social Weekend спраўна выпускае партыі новых праектаў раз на некалькі месяцаў. Але ці шмат з іх застаюцца жыццяздольнымі?

Ствараючы новае, амаль ніхто не спрабуе засяродзіцца на падтрымцы таго, што ўжо ёсць. Аб’яднаць высілкі розных арганізацый, якія вырашаюць сацыяльна важныя задачы, ужо некалькі год спрабуе праграма CINGO (Civil Society Network of Groups and Organisations – сетка арганізацый і ініцыятыў грамадзянскай супольнасці). Пра тое, як працуе праграма і якія задачы вырашае, Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі” пагутарыла з яе каардынатарамі Леанідам Каліценем і Святланай Анташкевіч.

Сетка CINGO спрабуе аб’яднаць высілкі камерцыйных і некамерцыйных актараў у сферы сацыяльнай эканомікі, каб дапамагаць арганізацыям быць больш паспяховымі і канкурэнтназдольнымі. І гаворка тут не пра выдзяленне грошай, а пра стварэнне ўзаемавыгадных адносін найперш паміж самімі арганізацыямі, камунікацыю, абмен досведам, паслугамі, навучанне.

Цяпер у праграме ўдельнічае каля 20 арганізацый, многія з іх існуюць па паўтара дзесяцігоддзі. Напрыклад, у Століне ёсць прадпрыемства “Дарога ў жыццё”, дзе працуюць людзі з ментальнай інваліднасцю. Падобнае прадпрыемства “Арт-ідэя” функцыянуе ў Мінску. Больш за палову работнікаў вытворчасці “Бараньскія арабескі” ў Аршанскім раёне маюць інваліднасць.

Керамічныя сувеніры прадпрыемства “Керамарт”, якое ажыццяўляе працоўную рэабілітацыю маладых людзей з інваліднасцю. Фота soccoop-by.info

Крыху іншая спецыялізацыя ў мінскага гіпермаркета паслуг “124” – яго ўзначальвае Ігар Стрыга, які сам перасоўваецца пры дапамозе інваліднага вазка. А швейнае прадпрыемства “Умелы калабок” у Светлагорску дае магчымасць працаваць не толькі людзям з інваліднасцю, але і людзям з ВІЧ, былым зняволеным і нарказалежным.

Па Беларусі можна налічыць паўтары сотні падобных сацыяльных ініцыятыў, якія пакуль што працуюць асобна, кожная ў сваім сегменце. Але CINGO аб’ядноўвае не толькі вытворчыя прадпрыемствы.

– У нашую сетку ўваходзіць больш за дзясятак грамадскіх аб’яднанняў, – распавядае Святлана Анташкевіч. – Калі паглядзець матэрыялы па сацыяльнай эканоміцы ў Еўропе, то там пераводзяць валанцёрскую працу ў грашовы эквівалент (у Беларусі гэта пакуль не прынята), і атрымліваецца, што грамадскія арганізацыі і валанцёры на бясплатнай аснове аказваюць сацыяльныя паслугі на мільёны еўра.

Святлана Анташкевіч. Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

CINGO аб’ядноўвае арганізацыі незалежна ад тыпу дзейнасці і фармату для таго, каб яны ведалі адна адну, мяняліся досведам і паслугамі, шукалі кліентаў, а таксама каб прасоўваць іх агульныя інтарэсы.

– Цяпер стаіць пытанне як зрабіць найбольш эфектыўнай наяўную інфраструктуру для ўразлівых катэгорый людзей і павысіць эфектыўнасць працы некамерцыйных, ініцыятыўных арганізацый, якія займаюцца мясцовым развіццём у невялікіх гарадах.  І ўсё гэта – не разрозненна, а супольна. І мы паспрабавалі стварыць такую структуру нацыянальнага (хаця б паводле мыслення) узроўню. CINGO – гэта партнёрская сетка ці супольнасць без іерархічных сувязяў, але з рознымі людзьмі, якія працуюць у межах ідэі зрабіць Беларусь лепшай для ўсіх, – гаворыць Леанід Каліценя.

Леанід Каліценя. Фота Алісы Ахрамовіч

Значная частка прадпрыемстваў, з якімі працуе CINGO, існуе больш за 10 год, і людзі, якія іх адкрывалі, як правіла, не мелі досведу ў арганізацыі бізнесу. Часцей за ўсё гэта маці людзей з інваліднасцю, якія аб’ядналіся і сталі ствараць інфраструктуру для самарэалізацыі сваіх дзяцей.

– Таму адзін з важных аспектаў нашай сеткавай працы – гэта адукацыйныя мерапрыемствы: семінары па меркетынгу і піяру, паездкі па абмене досведам як унутры краіны, так і за мяжой. Такім чынам людзі атрымліваюць не толькі новыя ідэі, але і натхненне, – зазначае Святлана Анташкевіч.

Першы этап праграмы CINGO рэалізоўваўся ў 2014 – 2016 гадах. Падчас яго аформіліся асноўныя ідэі супольнасці, якія грунтуюцца на аб’яднанні розных людзей, гарадоў, прадпрыемстваў.

– Канцэпт сацыяльнай эканомікі даўно лунаў у паветры, і хацелася паспрабаваць яго рэалізаваць. Таму першы этап праграмы быў спробай прэзентавапць гэтую тэму, паглядзець, хто з ёй працуе, якія ўзнікаюць складанасці і параўнаць, як яна рэалізуецца ў Беларусі, Польшчы, Швецыі. Мы пачыналі з пяці арганізацый, а на фінальны семінар сабралі больш за 50 ініцыятыў. І стала зразумела, што гэта можа працаваць, – узадвае Святлана.

Падчас міжнароднага семінара ў Століне па абмене досведам "Сацыяльныя кааператывы і мясцовыя групы развіцця Швецыі і Польшчы: каштоўны досвед для Беларусі". Фота soccoop-by.info

Цяпер жа, на другім этапе праграмы, як кажуць , настаў час падумаць не пра колькасць, а пра якасць. Найперш трэба наладзіць унутраную  кааперацыю паміж ініцыятывамі.

– Беларусы маюць звычку спраўляцца з усім самастойна, без дапамогі. А ў бізнесе гэта не працуе, і ў сацыяльным – таксама. Два мацнейшыя за аднаго. Прадпрыемству патрэбныя кааператыўныя сувязі з маркетынгам, лагістыкай, і мы хочам наладжваць такія партнёрскія сувязі ўнутры сеткі, – дзеліцца Леанід.

Падчас міжнароднай канферэнцыі "CINGO 2: Як кааперацыя можа зрабіць нас багацейшымі?" Фота Алісы Ахрамовіч

Другая задача – за бліжэйшыя два гады палепшыць манетызацыю сацыяльных прадпрыемстваў Беларусі. Для гэтага неабходна пастаянная мадэрнізацыя і пошук інавацыйных рашэнняў. І, безумоўна, трэба працягваць працу з грамадствам – дзяржаўнымі структурамі, бізнесам, спажыўцамі, прасоўванне ідэі актыўнага сацыяльнага ўдзелу. Бо кожны з нас нясе адказнасць за тое, у якім асяроддзі мы жывем.

Почему Беларусь так долго не может вступить в ВТО?
Почему Беларусь так долго не может вступить в ВТО?
05.03.2020 Александра Богуславская, Deutsche Welle

Для Беларуси 2020 год может стать годом вступления в ряды Всемирной торговой организации (ВТО).

Сможет ли Беларусь снизить нефтяную зависимость от России?
Сможет ли Беларусь снизить нефтяную зависимость от России?
22.01.2020 Александра Богуславская, Deutsche Welle

На фоне нефтяного конфликта с Москвой Минск намерен сократить импорт российской нефти. Однако альтернативные поставки могут оказаться нерентабельными для беларусской экономики, говорят эксперты.

Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
25.07.2019 Аляксандр Папко, Belsat.eu

Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак

Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
29.03.2019 Александра Богуславская, главный редактор Doing Crypto Index — специально для Deutsche Welle

Эстония является лучшей страной для бизнеса в сфере криптовалют и блокчейна.

Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
Свой взгляд
Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
28.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Третий текст в серии размышлений философа и методолога Владимира Мацкевича о новой научно-технической революции и ее возможных последствиях для Беларуси.

Видео