BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Нацыянальным меншасцям у Польшчы паабяцалі дадаць грошай

27.01.2017
Нацыянальным меншасцям у Польшчы паабяцалі дадаць грошай
Міністр унутраных спраў і адміністрацыі сказаў пра дадатковыя грошы на праекты ў падтрымку нацыянальных меншасцяў.

Па выніках адкрытага конкурсу, агучанага міністэрствам, на культурныя праекты і дзейнасць арганізацый нацыянальных меншасцяў у 2017 годзе, у параўнанні з мінулым годам, фінансавання не атрымала трэцяя частка праектаў. Аказалася, што грошы ў міністэрстве ёсць, і яшчэ каля пяці мільёнаў злотых патрапіць да меншасцяў.

Такое рашэнне Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі каментуе «Радыё Рацыя» пасол нямецкай меншасці Рышард Галя:

– Гэта роля міністэрства, і яно вырашае, як размеркаваць гэтыя сродкі. Мне падаецца, што, магчыма, у міністэрстве крыху воста хацелі падысці да гэтага пытання, таму далі толькі 2/3 грошай. Аднак там зразумелі, што запатрабаванне большае, бо з’явіўся голас меншасці. Таму цяпер гэтыя фінансавыя сродкі будуць дадаткова падзелены між меншасцямі.

Сэбасціян Хвалэк, міністр унутраных спраў і адміністрацыі:

– Мы размеркавалі 2/3 сродкаў, а 1/3 грошай пакінулі на фінансаванне праектаў, якія не былі прыняты, але могуць мыць абскарджаны меншасцямі. Таксама хачу падкрэсліць, што, у параўнанні з бюджэтам мінулага года, сёлетнія сродкі на меншасці на 900 тысяч злотых большыя. 16 студзеня мы збіралі абскарджанні папярэдніх рашэнняў па размеркаванні сродкаў на праекты меншасцяў. Аднак, нягледзячы на тое, што тэрмін мінуў, мы надалей прымаем абскарджанні. Хутчэй за ўсё, да канца лютага яны будуць разгледжаныя і ўсе сродкі будуць размеркаваныя. Не разумею, чаму ўзнікла гэтая блытаніна.

Артур Хофман, старшыня грамадска-культурнага аб’яднання габрэяў у Польшчы і прадстаўнік габрэйскай меншасці пры супольнай камісіі ўрада і нацыянальных ды этнічных меншасцяў:

– Ідэя была добрая, вось толькі яе рэалізацыя была не найлепшая. Падчас размеркавання сродкаў была такая прапанова з боку міністэрства: у сувязі з вялікай колькасцю дадаткаў да заяў (меншасці штосьці мянялі ў сваіх праектах), на выпадак, калі штосьці зменіцца цягам года, а грошы ўжо будуць размеркаваныя, то, магчыма, варта зменшыць гэтыя сродкі і запланаваць іх да нейкага моманту. Напрыклад, калі ў сярэдзіне года меншасці вырашаць рэалізаваць свой праект, то грошы на яго будуць. У нас былі розныя погляды. Некаторыя лічылі, што лепш будзе, калі зрабіць усё так, як гэта было раней: на ўвесь год і на тое, што ёсць. А міністэрства баялася, што ў нас цягам года штосьці змяняецца і пасля мы пішам дадаткі да нашых праектаў.

Адам Ліпіньскі, міністр, упаўнаважаны ўрада па справах грамадзянскай супольнасці:

– Напэўна розныя арганізацыі будуць наракаць, што яны атрымалі менш, а іншыя – больш. Так гэта ёсць пры падзеле. Ёсць камісі, конкурсы – яны ўсё і вырашаюць. Але сродкаў стала адназначна больш.

- Аднак беларускае «Радыё Рацыя» атрымала значна менш фінансавых сродкаў, пры гэтым яго роля даволі вялікая.

– Гэта непакоіць. І я буду ўздымаць гэтае пытанне. Разам з тым паўтаруся: ёсць камісіі і конкурсы, і я не магу ў іх умешвацца. Я згодны, што беларускае «Радыё Рацыя» павінна атрымаць больш грошай, што яно выконвае вельмі вялікую ролю. Я маю сімпатыю да гэтага радыё, таму пастараюся зрабіць усё, каб яго фінансава падтрымалі.

Данута Петрашэўская, старшыня сеймавай камісіі нацыянальных і этнічных меншасцяў:

– Добра, што ёсць зарэзерваваныя сродкі. Прыхільна глядзіць на гэта і сам міністр. Я думаю, што ўсе гэтыя заявы будуць пазітыўна разгледжаны. Рада, што грошай на меншасці стала на 900 тысяч злотых больш, што дае магчымасць для разгляду большай колькасці праектаў.

Яўген Вапа, старшыня Беларускага саюзу ў Польшчы:

– Мне здаецца, што каб не было шуму, то не было б і дадатковых сродкаў. Такая ёсць заўсёды рэальнасць змагання за грошы. І трэба выразна, адказна сказаць, што і спосаб падзелу грошай, і розныя падазрэнні ды намёкі, якія ўспыхнулі ў сувязі з гэтым, то вельмі добра, што ў рамках такой кампенсацыі міністру, які адказны за гэта, удалося яму дакласці гэтыя 900 тысяч злотых. І ў рамках вось такой кампенсацыі яму ўдалося дакласці яшчэ 900 тысяч злотых. Але ж у маштабах усіх меншасцяў гэта кропля ў моры. Бюджэт у памеры 15 мільёнаў злотых цягам апошніх гадоў – гэта вельмі малы бюджэт на рэальныя патрэбы нацыянальных меншасцяў.

Новый закон по ситуации на Донбассе: реинтеграция или фиксация статус-кво?
В Украине
Новый закон по ситуации на Донбассе: реинтеграция или фиксация статус-кво?
30.08.2017

В законопроекте о реинтеграции оккупированного Донбасса впервые на законодательном уровне собираются ввести понятие России в качестве страны-агрессора.

Алена Купчына — адзіная жанчына, якая прэтэндуе на пасаду генсека АБСЕ
Алена Купчына — адзіная жанчына, якая прэтэндуе на пасаду генсека АБСЕ
11.07.2017 Уладзімір Глод, Радыё "Свабода"

Пакуль у Мінску праходзіла летняя сесія Парламенцкай асамблеі АБСЕ, у Вене рыхтуюцца назваць імя новага Генеральнага сакратара АБСЕ — Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе.

В немецкой армии выросло число правых радикалов
В немецкой армии выросло число правых радикалов
10.04.2017

Немецкая военная разведка MAD расследует 275 возможных случаев правого экстремизма в рядах вооруженных сил, сообщают немецкие СМИ.

В Египте на три месяца введено чрезвычайное положение
В Египте на три месяца введено чрезвычайное положение
10.04.2017

Указ подписал президент Египта Абдель Фаттах ас-Сиси.

Подозреваемый в терроризме в Осло оказался 17-летним россиянином
Подозреваемый в терроризме в Осло оказался 17-летним россиянином
10.04.2017

Норвежские полицейские задержали 17-летнего россиянина по делу о подозрительном предмете, оставленном в центре Осло.

Видео