BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Украіна спыняе рэтрансляцыю расійскага тэлеканалу "Дождь"

12.01.2017
Украіна спыняе рэтрансляцыю расійскага тэлеканалу "Дождь"
В Украине
Украінскія правайдэры на працягу месяца спыняць рэтрансляцыю тэлеканалу "Дождь" з прычыны непрызнання каналам суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Ўкраіны ды трансляцыі расійскай рэкламы.

Адпаведнае рашэнне, ухваленае сёння на пасяджэнні Нацрады, было абгрунтаванае тым, што ў эфіры дадзенага тэлеканалу адміністрацыйная мяжа паміж Херсонскай вобласцю і Крымам успрымалася як мяжа паміж Украінай ды Расіяй. Апроч таго, на працягу 2016 году Нацрада не раз фіксавала парушэнні расійскім тэлеканалам украінскага заканадаўства — у ягоным эфіры прысутнічала расійская рэкляма, а журналісты незаконна наведвалі анексаваны Крым з тэрыторыі Расіі.

У сваю чаргу, генеральны дырэктар тэлеканалу "Дождь" Наталля Сіндзеева, каментуючы рашэнне Ўкраіны, заявіла, што тэлеканал працуе ў адпаведнасці з расійскім заканадаўствам.

"Адпаведна артыкулу 65 Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі Рэспубліка Крым ёсць суб’ектам Расійскай Федэрацыі, — сказала яна. - Мне вельмі шкада, што Нацрада Ўкраіны ўхваліла такое рашэнне".

Паводле яе слоў, згодна з умовамі дагавораў з усімі правайдэрамі ва Ўкраіне вяшчанне "Дождя" па ўсёй тэрыторыі краіны ажыцьцяўляецца праз IP-злучэнне без прамой камерцыйнай рэкламы, пра што 8 жніўня Нацрада па тэлебачанні і радыёвяшчанні Ўкраіны была праінфармаваная.

"Спадзяюся, што наш украінскі глядач знойдзе магчымасць глядзець "Дождь" праз наш сайт, нашы прыкладанні ў Smart TV і іншыя каналы дыстрыбуцыі", — дадала Наталля Сіндзеева.

Украінскія правайдэры рэтранслявалі тэлеканал "Дождь" ад снежня 2014 году, калі Нацрада па тэлебачанні і радыёвяшчанні Ўкраіны прызнала яго адпаведным патрабаванням Еўрапейскай канвенцыі аб транспамежным тэлебачанні і дзейнаму заканадаўству Ўкраіны.

На сёння ва Ўкраіне для рэтрансляцыі забаронена каля 35 расійскіх тэлеканалаў, паведамляе "Радыё Свабода".

Новый закон по ситуации на Донбассе: реинтеграция или фиксация статус-кво?
В Украине
Новый закон по ситуации на Донбассе: реинтеграция или фиксация статус-кво?
30.08.2017

В законопроекте о реинтеграции оккупированного Донбасса впервые на законодательном уровне собираются ввести понятие России в качестве страны-агрессора.

Алена Купчына — адзіная жанчына, якая прэтэндуе на пасаду генсека АБСЕ
Алена Купчына — адзіная жанчына, якая прэтэндуе на пасаду генсека АБСЕ
11.07.2017 Уладзімір Глод, Радыё "Свабода"

Пакуль у Мінску праходзіла летняя сесія Парламенцкай асамблеі АБСЕ, у Вене рыхтуюцца назваць імя новага Генеральнага сакратара АБСЕ — Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе.

В немецкой армии выросло число правых радикалов
В немецкой армии выросло число правых радикалов
10.04.2017

Немецкая военная разведка MAD расследует 275 возможных случаев правого экстремизма в рядах вооруженных сил, сообщают немецкие СМИ.

В Египте на три месяца введено чрезвычайное положение
В Египте на три месяца введено чрезвычайное положение
10.04.2017

Указ подписал президент Египта Абдель Фаттах ас-Сиси.

Подозреваемый в терроризме в Осло оказался 17-летним россиянином
Подозреваемый в терроризме в Осло оказался 17-летним россиянином
10.04.2017

Норвежские полицейские задержали 17-летнего россиянина по делу о подозрительном предмете, оставленном в центре Осло.

Видео