BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

17 снежня ў Лятучым універсітэце — прэзентацыя новай кнігі "Род Скірмунтаў і Палессе"

13.12.2019 Лятучы ўніверсітэт
17 снежня ў Лятучым універсітэце — прэзентацыя новай кнігі "Род Скірмунтаў і Палессе"
17 снежня 2019 года гісторыкі Алесь Смалянчук і Андрэй Кіштымаў прадставяць кнігу, прысвечаную жыццю і дзейнасці роду Скірмунтаў, а таксама найноўшай гісторыі Заходняга Палесся.

Размова будзе датычыць лёсу шляхты беларускіх і літоўскіх земляў у эпоху нацыяналізмаў і рэвалюцый, а таксама той ролі, якую яна адыграла ў перыяд кардынальных сацыяльных перамен ХІХ — першай трэці ХХ стагоддзяў.

Таксама гаворка будзе датычыць "краёвай ідэі" і яе ролі ў перыяд беларускага нацыянальнага адраджэння і барацьбы за дзяржаўнасць.

Прэзентацыя кнігі "Род Скірмунтаў і Палессе ў эпоху сацыяльнай і нацыянальнай трансфармацыі грамадства гістарычнай Літвы. ХІХ-ХХ стст." адбудзецца 17 снежня (аўторак) на Падворку Лятучага ўніверсітэта (Мінск, вул. Баграціёна, 39). Пачатак у 19:00.

Для ўдзелу трэба зарэгістравацца!

Сачыце за навінамі на сторонцы мерапрыемства ў Фэйсбуку.

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео