BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Конкурс эсэ "Пад уплывам тэхналогій: контуры новага грамадства"

30.08.2019 Лятучы ўніверсітэт
Конкурс эсэ "Пад уплывам тэхналогій: контуры новага грамадства"
Лятучы ўніверсітэт абвяшчае конкурс эсэ, накіраваных на асэнсаванне новых сацыяльных і культурных з’яваў, што праяўляюцца пад уплывам тэхналагічных інавацый.

"Пакаленне Z", "крэатыўны клас", "трансгуманізм" — словы-маркеры, праз якія праяўляецца імкненне зразумець новую сацыяльную і культурную рэальнасць, што паўстае пад уплывам інавацый і развіцця тэхналогій.

Ці заўважалі вы, як змяняецца беларускае грамадства? Думалі аб тым, што адбываецца са стасункамі паміж групамі, этычнымі і культурнымі нормамі, як перафарматуюцца іерархіі, сацыяльныя інстытуты і структуры? Як змяняюцца бізнэсовыя практыкі і індывідуальныя звычкі, лад жыцця і паўсядзённасць?

Калі гэтыя пытанні непакояць ваш розум і штурхаюць да даследавання і аналізу, запрашаем падзяліцца сваімі развагамі і вынікамі ў межах конкурса эсэ "Пад уплывам тэхналогій: контуры новага грамадства".

Мэта конкурса

Зрабіць заўважнымі і прадставіць для шырокага асэнсавання новыя сацыяльныя і культурныя з’явы, што праяўляюцца ў жыцці беларускага грамадства пад уплывам тэхналагічных інавацый.

Тэматычныя рамкі конкурса:

  • "Новыя класы” — групы, супольнасці, слаі, што ўзнікаюць у беларускім грамадстве і пачынаюць уплываць на сацыяльную структуру і стасункі;
  • "Новая этыка" — пераасэнсаванне і ўсталяванне новых грамадскіх, культурных і этычных норм, якое адбываецца пад уплывам інавацый;
  • "Новая няроўнасць" ці праблемы правоў, дасяжнасці і інклюзіі, што паўстаюць з развіццём тэхналогій;
  • "Новы лад жыцця" і змены ў паўсядзённасці.

Да ўдзелу запрашаюцца даследчыкі, журналісты, аналітыкі, грамадскія і культурніцкія актывісты, якія цікавяцца наступствамі тэхналагічных змен для беларускага грамадства.

Па выніках конкурса аўтары трох найлепшых прац атрымаюць магчымасць стаць спікерамі Форума “Месца сустрэчы: будучыня” (лістапад 2019 года). Усе працы, адабраныя журы, будуць апублікаваныя на старонках "Беларусского Журнала", Thinktanks.by і сайта Лятучага ўніверсітэта.

Да разгляду прымаюцца арыгінальныя аўтарскія эсэ, якія раней не публікаваліся, прысвечаныя аналізу, рэфлексіі, канцэптуалізацыі змен у беларускім грамадстве, звязаных з тэхналагічным развіццём. Тэксты павінныя быць напісаныя на рускай альбо беларускай мовах, памер тэкстаў — ад 10 да 25 тысяч знакаў.

Склад журы:

  • Уладзімір Мацкевіч, метадолаг, філосаф, заснавальнік Лятучага ўніверсітэта;
  • Таццяна Шчытцова, філосаф, прафесар Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта;
  • Іван Сухій, медыяэксперт, футуролаг, сузаснавальнік і першы галоўны рэдактар E-xecutive.ru;
  • Таццяна Вадалажская, сацыёлаг, метадолаг, праграмны каардынатар Лятучага ўніверсітэта;
  • Яся Каралевіч-Карцель, рэдактар гарадскога сайта Citydog.by.

Асноўнымі крытэрамі ацэнкі дасланых эсэ будуць: даследчы падыход, смеласць і крытычнасць думкі, абгрунтаванасць выказванняў і зварот да беларускай рэальнасці.

Дасылаць свае працы трэба ў электронным выглядзе з пазнакай "На конкурс" на адрас: [email protected] да 15 кастрычніка 2019 года.

Партнёры конкурса:

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео