BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

12 чэрвеня ў Мінску — "Давер у грамадстве і калектыўныя энергіі дэмакратычных пераўтварэнняў"

28.05.2019 Лятучы ўніверсітэт
12 чэрвеня ў Мінску — "Давер у грамадстве і калектыўныя энергіі дэмакратычных пераўтварэнняў"
12 чэрвеня 2019 года ў Мінску адбудзецца дыскусія вакол праблемы даверу ў беларускім грамадстве.

Дыскусія "Давер у грамадстве і калектыўныя энергіі дэмакратычных пераўтварэнняў" арганізавана Міжнароднай асацыяцыяй гуманітарыяў (МАГ) і Лятучым універсітэтам і ладзіцца ў межах другога (мінскага) этапа міжнароднага семінара "Давер, адказнасць і сацыяльная згуртаванасць у сучаснай Украіне".

Дыскусія накіравана на высвятленне сувязі паміж (не)даверам у беларускім грамадстве і (ня)здольнасцю грамадзян і асобных сацыяльных груп да самаарганізацыі і дзейных ініцыятыў у інтарэсах развіцця як сваіх лакальных супольнасцей, так і краіны агулам.

Дыскутантамі выступяць: філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч (Лятучы ўніверсітэт), філосаф Таццяна Шчытцова (ЕГУ, МАГ), камунікацыйны кансультант Раман Касціцын (ARS Communications), рэдактар Яніна Каралевіч-Картэль (Citydog.by). Мадэратар дыскусіі — Таццяна Вадалажская (Лятучы ўніверсітэт).

Размова будзе будавацца вакол наступных пытанняў:

  • У якіх сферах найбольш востра адчуваецца недавер у беларускім грамадстве? Што спараджае і ўзмацняе недавер?
  • Ці мае (не)давер найперш эмацыйныя ці рацыянальныя карані? Якімі сродкамі магчыма працаваць з гэтай з’явай?
  • Якія ёсць канструктыўныя практыкі пераадолення недаверу?

Да ўдзелу ў дыскусіі запрашаюцца даследчыкі, грамадскія дзеячы і шырокае кола зацікаўленых у абмеркаванні праблемы даверу ў беларускім грамадстве.

Дыскусія "Давер у грамадстве і калектыўныя энергіі дэмакратычных пераўтварэнняў" адбудзецца 12 чэрвеня (серада) у мінскай прасторы "Другі паверх" (прасп. Машэрава, 9, 2-гі паверх). Пачатак у 18.00.

Для ўдзелу патрэбна папярэдняя рэгістрацыя.

UPD. Відэазапіс дыскусіі:

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео