BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

17 траўня ў Мінску — міні-канферэнцыя "Культура як фактар развіцця"

29.04.2019 Центр еўрапейскай трансфармацыі
17 траўня ў Мінску — міні-канферэнцыя "Культура як фактар развіцця"
17 траўня 2019 года Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі і Міжнародны кансорцыум "ЕўраБеларусь" прадставяць вынікі другога комплекснага маніторынгу сферы культуры Беларусі.

Маніторынг накіраваны на адсочванне рэалізацыі Рэспублікай Беларусь Канвенцыі ЮНЕСКА аб ахове і падтрымцы разнастайнасці форм культурнага самавыражэння. Канвенцыя засяроджваецца на развіцці умоваў для культурнай разнастайнасці, узмацненні ўплыву сферы культуры на развіццё грамадства і асобнага чалавека, пашырэнне магчымасці самавыражэння культурных груп і асобных людзей.

Упершыню маніторынг праводзіўся ў 2015 годзе, калі былі распрацаваныя асноўныя тэхнікі вымярэння і зроблены першы замер стану сферы культуры Беларусі ў адпаведнасці мэтам і каштоўнасцям Канвенцыі ЮНЕСКА. У гэтым годзе адбыўся другі замер, і даследчыкі прадставяць параўнаўчыя вынікі і высновы.

  • Ці становяцца ўмовы дзейнасці ў сферы культуры больш спрыяльнымі для культурнай разнастайнасці і самавыражэння?
  • Наколькі адпавядае прыняты Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб культуры актуальным патрэбам сферы?
  • Якія праблемы і напружанні найбольш адчувальныя?
  • У якіх сферах культура робіцца ўплывовым фактарам?
  • Як змяняюцца міжкультурныя стасункі ў беларускім грамадстве?

Адказы на гэтыя і іншыя пытанні, зробленыя на падставе экспертных ацэнак і аб’ектыўных паказчыкаў, будуць прадстаўленыя і абмеркаваныя падчас міні-канферэнцыі.

Даследчая група: Таццяна Вадалажская, Андрэй Ягораў, Кацярына Раманчык, Таццяна Кедрык, Алена Жасткова, Вольга Лашкевіч, Аляксей Зянько, Кірыл Мальцаў, Надзея Новікава, Алена Зуйкова.

У праграме мерапрыемства:

  • Прадстаўленне вынікаў маніторынгу даследчай групай, дыскусія;
  • Праца групаў па абмеркаванні прапановаў і перспектыўных крокаў у развіцці сферы культуры.

Па выніках сустрэчы заўвагі, высновы і рэкамендацыі будуць дададзеныя ў канчатковую публічную справаздачу, а таксама аформленыя ў матэрыял для Міністэрства культуры Беларусі.

Да ўдзелу запрашаюцца прастаўнікі дзяржаўных і недзяржаўных арганізацый, ініцыятыўныя групы і спецыялісты ў сферы культуры, бізнесоўцы і эксперты.

Міні-канферэнцыя "Культура як фактар развіцця" адбудзецца 17 траўня, у пятніцу, у памяшканні Willing Hotel Minsk (Мінск, вул. Леніна, 50). Пачатак — у 16.00.

Колькасць месцаў абмежаваная. Для ўдзелу неабходная папярэдняя рэгістрацыя.

Заяўкі прымаюцца да 14 траўня 2019 года.

Тэкст справаздачы па выніках маніторынгу будзе загадзя дасланы зарэгістраваным удзельнікам.

Па дадатковых пытаннях звяртайцеся:

  • па нумары тэлефона: (+375 29) 2796339;
  • на электронную скрыню: [email protected].

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео