BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

12 снежня ў Мінску — прэзентацыя вынікаў пілотнага даследавання даступнасці публічных прастор горада

27.11.2018 "Жывая Бібліятэка"
12 снежня ў Мінску — прэзентацыя вынікаў пілотнага даследавання даступнасці публічных прастор горада
12 снежня 2018 года Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі "Жывая Бібліятэка" прадставіць вынікі пілотнага даследавання даступнасці публічных прастор Мінска для розных сацыяльных груп.

У Мінску зараз шмат пляцовак для правядзення мерапрыемстваў самага рознага фармату — ад майстар-класаў да канцэртаў. У тэорыі, ва ўсе гэтыя прасторы мае магчымасць патрапіць любы чалавек. На практыцы ж, гэта азначае, што пляцоўкі мусяць быць прыстасаванымі пад патрэбы самых розных сацыяльных груп, каб іх прадстаўнікі маглі не толькі патрапіць унутр, але і адчуваць сябе камфортна падчас імпрэзаў.

Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі "Жывая Бібліятэка" разам з даследчыцай Аксанай Шэлест праверылі шэраг прастор на даступнасць і даведаліся пра прычыны бягучага стану пляцовак ды перспектывы яго змен.

На мерапрыемстве адбудзецца прэзентацыя вынікаў пілотнага даследавання даступнасці 15-ці публічных прастор Мінска для розных сацыяльных груп. Даследаванне паказвае, ці маюць пляцоўкі базавыя ўмовы для людзей з інваліднасцю (у прыватнасці, для людзей на вазках і людзей са слабым зрокам), бацькоў з малымі дзецьмі, людзей старэйшага ўзросту, трансгендарных людзей, а таксама тых, хто прытрымліваецца экапрыязнага ладу жыцця.

Запрашаем да сумеснага абмеркавання вынікаў пілотнага даследавання і пошуку адказаў на пытанні: "Як зрабіць прасторы даступнымі для ўсіх?" і "Што можна рабіць разам для гэтага?"

Мерапрыемства адбудзецца 12 снежня, у сераду, з 19.00 да 21.00, у Галерэі сучаснага мастацтва "Ў" (Мінск, вул. Кастрычніцкая, 19). Уваход вольны, але патрэбная папярэдняя рэгістрацыя па спасылцы.

Усе апошнія навіны можна знайсці на старонцы мерапрыемства ў Фэйсбуку. Там жа вы зможаце паглядзець артыкулы гарадскога часопіса Citydog.by, створаныя ў межах гэтага даследавання.

Задаць пытанні арганізатаркам можна ў Фэйсбуку альбо праз электронную пошту: [email protected].

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео