BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

15 лістапада ў Мінску — прэзентацыя новай кнігі гісторыка Алеся Смаленчука

09.11.2018
15 лістапада ў Мінску — прэзентацыя новай кнігі гісторыка Алеся Смаленчука
Фота: Dzmitry Harbačoŭ
15 лістапада 2018 года адбудзецца мінская прэзентацыя кнігі Алеся Смаленчука "Раман Скірмунт (1868-1939): жыццяпіс грамадзяніна Краю".

Кніга выдадзена ў выдавецтве Змітра Коласа пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Мінску.

Аповед пра жыццё і смерць Рамана Скірмунта запрашае даследчыка і чытача да размовы пра лёс Беларусі і Польшчы ў ХІХ–ХХ стагоддзях, пра ролю "польскага чынніка", а таксама суадносіны нацыянальнага і сацыяльнага ў айчыннай гісторыі, пра драму літоўскіх і беларускіх палякаў у эпоху этнакультурнага нацыяналізму, пра краёвую ідэю і краёўцаў як апошніх грамадзян Вялікага княства Літоўскага, іх пошукі новай Радзімы, а таксама пра гісторыю шляхты гістарычнай Літвы ў перыяд кардынальных сацыяльных пераўтварэнняў.

Адначасна гэты жыццяпіс уздымае праблему сутнасці беларускай ідэі і яе папулярнасці, зноўку ставіць пытанні пра адзінства беларускага руху і ролю г.зв. "чалавечага фактара" ў палітычным і культурным Адраджэнні ХХ стагоддзя, пра шансы адстаяць незалежнасць БНР у 1918 годзе і, тым самым, далучыцца да супольнасці еўрапейскіх дзяржаў як "вольная з вольнымі і роўная з роўнымі".

Аўтар манаграфіі — Аляксандр Смалянчук, вядомы даследчык нацыянальных працэсаў на землях гістарычнай Літвы, у тым ліку краёвай ідэі і яе адэптаў, а таксама адзін з заснавальнікаў анлайн-праекта "Беларускі архіў вуснай гісторыі". Даследаваннем асобы Рамана Скірмунта і ягонай палітычнай і гаспадарчай дзейнасці займаецца больш за 20 гадоў. Аўтар збіраў звесткі ў архівах Беларусі, Польшчы, Нямеччыны, Расеі, Украіны, Літвы і Латвіі. Апроч таго, аналізаваў тэксты ягоных кніг і шматлікіх публікацый у перыядычным друку Расеі, БНР і Польшчы 1900-1930-х гадоў.

Кніга напісаная ў жанры гістарычнай біяграфістыкі. Асаблівасцю з’яўляецца ўключэнне ў аналітычны тэкст фрагментаў гістарычных дакументаў, публіцыстыкі Рамана Скірмунта і ягоных прамоваў.

Прэзентацыя кнігі Алеся Смаленчука "Раман Скірмунт (1868-1939): жыццяпіс грамадзяніна Краю" пройдзе ў Мінску 15 лістапада ў гатэлі "Манастырскі" (вул. Кірыла і Мяфодзія, 6). Пачатак у 18.00. Уваход вольны!

Прэзентацыя адбудзецца з удзелам аўтара і беларускіх гісторыкаў. Правядзе сустрэчу — каардынатар Лятучага ўніверсітэта Таццяна Вадалажская.

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео