BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

З 14 лістапада ў Лятучым — майстэрня "Канвенцыя аб культурнай разнастайнасці: кейс Беларусі"

23.10.2018 Лятучы ўніверсітэт
З 14 лістапада ў Лятучым — майстэрня "Канвенцыя аб культурнай разнастайнасці: кейс Беларусі"
Абвешчаны набор у майстэрню па даследаванні і ацэнцы стану сферы культуры Беларусі ў рамках Канвенцыі ЮНЕСКА "Аб ахове і падтрымцы разнастайнасці форм культурнага самавыражэння".

Майстэрню супольна ладзяць Лятучы ўніверсітэт і Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі.

Уяўленні пра культуру і культурную палітыку ўвесь час змяняюцца і рухаюцца ў бок больш шырокага разумення і стварэння магчымасцяў для самых розных праяваў чалавечай творчасці, ідэнтычнасці і практыкі. Культура разглядаецца не толькі як рухавік грамадска-палітычных змен, але і адзін з асноўных механізмаў вырашэння праблем грамадства. Канвенцыя ЮНЕСКА "Аб ахове і падтрымцы разнастайнасці форм культурнага самавыражэння" (2005) замацавала найбольш сучасныя прынцы і падыходы да развіцця культуры.

У 2015 годзе ў Мінску была распрацавана метадалогія для ацэнкі сферы культуры і культурнай палітыкі па крытэрах Канвенцыі і праведзена першае даследаванне. Яно прадэманстравала як моцныя бакі, так і хібы сучаснага стану культурнай дзейнасці ў нашай краіне, акрэсліла пяць вымярэнняў у рэалізацыі прынцыпаў Канвенцыі.

Напрыканцы 2018 года распачынаецца новы даследчы цыкл, які будзе ўключаць у сябе аналіз актуальных падыходаў у разуменні культуры і культурнай палітыкі, параўнальнае даследаванне па распрацаванай метадалогіі і аналіз актуальных дакументаў і падзей беларускай культурнай сітуацыі.

Да ўдзелу запрашаюцца даследчыкі, аналітыкі і policy makers у сферы культуры. Праца майстэрні будзе пабудавана з семінарскай і практычнай частак. Майстэрня будзе працаваць з лістапада 2018 глда па красавік 2019 года.

Кіраўнікі майстэрні — Таццяна Вадалажская і Андрэй Ягораў.

Пачатак працы — 14 лістапада (серада).

Колькасць удзельнікаў майстэрні абмежаваная, таму заяўкі да ўдзелу будуць праходзіць адмысловы адбор.

Заяўкі прымаюцца да 7 лістапада 2018 года.

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео