BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Беларускі Калегіюм абвесціў набор на 2018/2019 навучальны год

09.10.2018 Беларускі Калегіюм
Беларускі Калегіюм абвесціў набор на 2018/2019 навучальны год
Заяўкі прымаюцца да 27 кастрычніка 2018 года. Пачатак заняткаў — з лістапада.

Прапануецца навучанне па чатырох спецыялізацыях.

  • Філасофія/літаратура. Гэты праект не мае аналагаў у краіне, але мае глыбокія карані ў еўрапейскай універсітэцкай традыцыі. У ім філасофія з літаратурай яднаюцца ў адно цэлае, разглядаюцца як грунт і апірышча мадэрнай ідэнтычнасці. У аснове — творчая майстэрня Валянціна Акудовіча "Тэорыя і практыка пісьма". Акцэнт у ёй робіцца на творчасці: не проста навука пісання літаратурных і філасофскіх тэкстаў, але і тварэнне самога сябе, сваёй асобы, уласнай суб’ектнасці.
  • Інтэлектуальныя гісторыі Усходняй Еўропы. Работа з беларускай інтэлектуальнай традыцыяй як часткай больш шырокага кантэксту: усходнееўрапейскага, еўрапейскага, глабальнага. Асаблівая ўвага звернутая на традыцыі суседзяў (польская, украінская, літоўская, расейская). У аснове — семінар Ігара Бабкова "Гісторыя беларускай думкі", задача якога "вучыць і вучыцца думаць, — у прадуктыўным сутыкненні з іншымі эпохамі, другімі культурамі, адрознымі ідэнтычнасцямі".
  • Параўнальныя даследаванні цывілізацый. Унікальная праграма асэнсавання еўрапейскай цывілізацыйнай мадэлі, адмысловы адказ на інтэлектуальные, інфармацыйныя, сацыяльныя, культурныя і рэлігійныя выклікі сучаснасці. У аснове — семінар Ірыны Дубянецкай "Культурныя коды цывілізацыі Захаду", спроба кадыфікацыі складовых элементаў еўрапейскай традыцыі, дахрысціянскіх, хрысціянскіх, мадэрных, а таксама месца Беларусі ў сусветных культурных працэсах.
  • Культурная аналітыка. Праграма, арыентаваная на сучасныя культурныя практыкі і фарматы. Стратэгічная мэта: паўставанне новай генерацыі культурных аналітыкаў, здольных забяспечыць змястоўную і драйвовую экспертызу актуальнай (пярэстай ды канфліктнай) культуры — пэўную мапу сэнсаў і лінейку якасці ў наяўным еўрапейскім кантэксце. У аснове — аўтарскі семінар Максіма Жбанкова "Вербальны дызайн культурнага тэксту".

Беларускі Калегіюм — першая ў незалежнай Беларусі платформа дадатковай адукацыі, заснаваная ў 1997 годзе. Выкладчыкі БК — вядомыя ў Беларусі і свеце інтэлектуалы, навукоўцы, пісьменнікі, журналісты. Праграмы БК не дублююць праграмы дзяржаўных і недзяржаўных універсітэтаў.

Навучанне бясплатнае.

Сертыфікат БК не замяняе дыплом аб вышэйшай адукацыі.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца студэнты старэйшых курсаў або асобы з вышэйшай адукацыяй. У асобных выпадках прымаюцца студэнты малодшых курсаў.

Прыём на навучанне ажыццяўляецца па выніках сумоўя. Для запрашэння на сумоўе трэба запоўніць анкету і даслаць уласныя тэксты (для накірункаў "Філасофія/літаратура" і "Культурная аналітыка").

Пачатак заняткаў — з лістапада 2018 года.

Заяўкі прымаюцца да 27 кастрычніка 2018 года (уключна).

Падрабязна пра паступленне і навучанне глядзіце па спасылцы: http://belcollegium.org/application/

Дадатковая інфармацыя: [email protected], https://www.facebook.com/kalegium/

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео