BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

20 ліпеня ў Мінску — адкрытая дыскусія "Выключанасць vs. Выключнасць"

20.07.2018
20 ліпеня ў Мінску — адкрытая дыскусія "Выключанасць vs. Выключнасць"
20 ліпеня 2018 года ў мінскай Галерэі "Ў" у межах праекта "Без выключэнняў! У працэсе" адбудзецца адкрытая дыскусія "Выключанасць vs. Выключнасць".

Кожны з нас у той ці іншай ступені перажываў вопыт выключэння ў самым шырокім сэнсе слова: ад звальнення да нядопуску да ўдзелу ў дзяржаўных выставах. Напэўна, гэтае глыбіннае асэнсаванне ўласнай выключанасці з таго ці іншага кантэксту можа разглядацца ў якасці адной з характарыстык нацыянальнай свядомасці беларусаў. Паступова пераўтвараючы гэтую "выключанасць" у "выключнасць". Прызвычаіўшыся да дыскурсу выключэння, мы ўжо пачынаем ім ганарыцца...

У адкрытай дыскусіі возьмуць удзел: філосафы Уладзімір Мацкевіч і Вольга Шпарага, мастак і пісьменнік Адам Глобус, рэжысёр Валянціна Мароз, псіхіятр Алег Айзберг, дырэктар Офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргей Драздоўскі, рэдактар Citydog.by Яся Каралевіч-Картэль і рэстаратар Вадзім Пракопьеў.

Мадэратар дыскусіі — праваабаронца Алена Танкачова.

Адкрытая дыскусія "Выключанасць vs. Выключнасць" пройдзе 20 ліпеня, у пятніцу, у мінскай Галерэі "Ў" (вул. Кастрычніцкая, 19, уваход з боку вул. Леніна з двара). Пачатак у 18.30. Уваход вольны!

Калі ў вас ёсць свая гісторыя "выключанасці", калі ласка, падзяліцеся ёю, апублікаваўшы ў любых сацыяльных медыя пад хэштэгамі: #безисключений ці #безвыключэнняў.

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео