BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Новы дыстантны курс Лятучага ўніверсітэта: "Дзве гісторыі стварэння ў Кнізе Роду"

11.06.2018 Лятучы ўніверсітэт
Новы дыстантны курс Лятучага ўніверсітэта: "Дзве гісторыі стварэння ў Кнізе Роду"
На дыстанцыйнай платформе Лятучага ўніверсітэта з’явіўся новы курс, прысвечаны аднаму з самых шматслойных і загадкавых тэкстаў хрысціянскай культуры.

"Дзве гісторыі стварэння ў Кнізе Роду" — гэта курс-даследаванне, курс-разважанне. Аўтар курса — біблеіст, доктар сакральнай тэалогіі і доктар філасофіі Ірына Дубянецкая —  закранае комплекс пытанняў, якія тычацца Кнігі Роду, базавага тэксту нашай цывілізацыі, без засваення якога нацыянальная культура не можа паўнавартасна развівацца: дзве адрозныя традыцыі ў Кнізе, аўтарства, час, гістарычны і культурны кантэкст, пытаньні, касмічная гармонія, чалавечая свабода і адказнасць.

Чаму так склалася, што адна кніга ўтрымлівае дзве гісторыі стварэння?

Габрайская Біблія кампанавалася цягам некалькіх стагоддзяў рознымі людзьмі ў розных сітуацыях, пад розныя патрэбы. Яна акумулявала веды, мудрасць, канцэпцыю разумення свету і Бога, якія фармаваліся і мяняліся цягам стагоддзяў. Таму нядзіўна, што ў тэксце ёсць некалькі самастойных канцэпцый свету.

Аўтар курса — Ірына Дубянецкая, біблеіст, багаслоў і філосаф, доктар сакральнай тэалогіі (Sacrae Theologiae Doctor) і доктар філасофіі (PhD), акадэмічны дырэктар Беларускага калегіума, сябра Калегіума Лятучага ўніверсітэта.

Курс падзелены на пяць частак. У першай разглядаюцца біблійныя касмаганічныя традыцыі і беларускія пераклады Габрайскай Бібліі. Другая і трэцяя сфакусаваныя на Кнізе Роду 1, у іх паслядоўна разгледаецца канцэпцыя стваральніка і элементы стварэння. У чацвёртай і пятай тэмах гаворка пойдзе пра бінарныя сувязі, а таксама веду дабра і зла ў Эдэнскім садзе (Кніга Роду 2-3).

Глядзіце анонс курса "Дзве гісторыі стварэння ў Кнізе Роду":

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео